Шашачны турнір у першым класе

Дзе і як мы можам развіваць інтэлектуальныя здольнасці дзяцей? Безумоўна, найперш на ўроку. А як жа перапынкі, група прадоўжанага дня? Большасць дзяцей не ведаюць, чым заняць сябе ў дадзены прамежак часу. Запоўніць вольны час дзяцей я вырашыла, арганізаваўшы шашачны турнір у сваім 1 «Б» класе.

Шашкі — выдатная гульня, якая вучыць думаць, аналізаваць дзеянні праціўніка. Гэта інтэлектуальнае спаборніцтва дазваляе не толькі цікава правесці час, але і з’яўляецца выдатнай гімнастыкай для мозга.

Шашачны турнір у нашым класе пачаўся яшчэ ў снежні. На перапынках, у групе прадоўжанага дня дзеці ўпарта адстойвалі перамогу ў асабістых паядынках. Не абышлося без засмучэнняў і расчараванняў, бо выйграць партыю не так лёгка. Ва ўпартай барацьбе па агульнай суме заробленых балаў вызначыліся пераможцы, якія былі ўзнагароджаны медалямі.

Шашачны турнір скончыўся, а цікавасць да гульні не знікла. Інтэлектуальныя баталіі дагэтуль працягваюцца ў нашым класе, толькі ўжо без пратакола.

Наталля СЕМЯНОВІЧ,
настаўніца пачатковых класаў сярэдняй школы № 7 Смаргоні.