Восеньскае натхненне

Заўсёды пільная ўвага надаецца выхаванню ў навучэнцаў дабрыні, назіральнасці, беражлівых адносін да прыроды. Фарміраванню такіх якасцей спрыяюць заняткі ў аб’яднанні “Энергія і навакольнае асяроддзе”. Такія заняткі ствараюць умовы для развіцця беражлівых адносін да прыродных рэсурсаў, фарміравання экалагічнай культуры.

У бягучым навучальным годзе ў рамках работы аб’яднання ажыццяўляецца праект “Прыродная прыгажосць”. Пры стварэнні праекта навучэнцы развіваюць навыкі работы з розным прыродным матэрыялам, беражлівых адносін да прыроды роднага краю. Для стварэння непаўторных дэкаратыўных вырабаў выкарыстоўваюцца натуральныя матэрыялы: драўніна, саломка, засушанае лісце, галінкі, кветкі. Гэта дазваляе быць бліжэй да прыроды, прымушае задумацца аб захаванні яе прыгажосці, чысціні. Канечне, не забываем мы і пра тэхніку бяспекі. Разглядаем і аналізуем прыродны матэрыял, з якога навучэнцы будуць ствараць вырабы.


Разам з навучэнцамі абмяркоўваем паэтапную паслядоўнасць выканання работы. Затым яны самастойна ствараюць выраб з прыродных матэрыялаў. У канцы заняткаў сумесна аналізуем вырабленыя работы.

Як вынік праведзеных заняткаў у рамках праекта ў гімназіі № 3 Віцебска прайшла выстава “Восеньскі карагод”, на якой былі прадстаўлены творчыя работы вучняў 6—7 класаў: “Лірычны настрой”, “Надыход восені”, “Цуды прыроды”, “Восеньская прыгажуня”, “Восеньскі букет” Ксеніі Кароткай; “Восеньская фантазія” Марыі Азаранка; “Пяшчота”, “Закаханыя”, “Родны край”, “Восеньскі дзень”, “Прыдзвінскі край”, “Настальгія” Соні Шэрэшавец; “Утульны домік” Лізаветы Пратапопавай; “Мудрая сава”, “Казачная краіна” Кацярыны Піляўскай; “Другое жыццё дрэва” Ксеніі Грыцай; “Восеньскія матывы” Таццяны Дзедушкевіч.

Каб стварыць творчую атмасферу і падкрэсліць непаўторны восеньскі настрой, прагучала музычна-літаратурная кампазіцыя “Цудоўная пара”. Пад музычнае суправаджэнне наведвальнікам выставы было прапанавана паслухаць вершы сямікласніц Настассі Чаплінскай “Залатая восень”, Юліі Каваленка “Позняя восень”, Лізаветы Ульпіс “Родны край”, Вольгі Iзафатавай “Надыход восені”. Гэтыя навучэнкі займаюцца ў літаратурным клубе ”Сугучча”, які больш за 10 гадоў працуе на базе нашай гімназіі. Нязменным кіраўніком клуба з’яўляецца настаўніца рускай мовы і літаратуры Тамара Аляксандраўна Iсаенка. Яна аб’яднала вакол сябе таленавітых вучняў, якія пад яе кіраўніцтвам развіваюць свае літаратурныя здольнасці і ствараюць цудоўныя вершы.

Вольга БАГАСЛОЎСКАЯ,
настаўніца геаграфіі і біялогіі гімназіі № 3 Віцебска імя А.С.Пушкіна.
Фота аўтара.