Збіраемся на экскурсію па біялогіі

Нас радуе веснавое надвор’е. Многія настаўнікі ўжо плануюць экскурсіі па біялогіі, каб навучэнцы набылі новыя веды, палюбаваліся прыгажосцю прыроды, азнаёміліся з відавой разнастайнасцю раслін. Але, адпраўляючыся на экскурсію, абавязкова трэба раска­заць навучэнцам аб правілах бяспечных паво­дзін, пры гэтым звярнуць увагу на асаблівасці атрутных дзікарослых раслін,якія ўтрымлі­ваюць небяспечныя для здароўя і жыцця рэчывы.

Да ўрока біялогіі па тэме “Ядомыя і атрутныя дзікарослыя расліны” вучаніцы 7 класа Ксенія Балаболава і Кацярына Шаранда падрыхтавалі паведамленне аб атрутных дзікарослых раслінах. Як вынік сваёй даследчай працы яны склалі табліцу і прадставілі яе  ў выглядзе  памятак для вучняў  7 класаў.

Табліца “Атрутныя дзікарослыя  расліны”

Назва расліны Выява  расліны Асаблівасці  расліны
1 Баршчэўнік Сасноўскага Расліна атрутная. Пры дакрананні да скуры  ўтвараюцца апёкі
2 Ландыш майскі Атрутныя ўсе часткі расліны. Ягады  неядомыя, пры іх ужыванні ўзнікае моцнае атручванне
3 Беладонна

 

Атрутныя ўсе часткі расліны, у тым ліку плады
4 Варанец каласты

 

Расліна асабліва атрутная, у тым лікуяе плады
5 Воўчаягаднік звычайны

 

З’яўляецца таксічным пах расліны.
Уся расліна атрутная
6 Брызгліна бародаўчатая Атрутныя ўсе часткі расліны.
Небяспеку ўяўляюць атрутныя плады, якія прывабліваюць ўвагу сваім яркім выглядам
7 Цыкута
атрутная 
Адна з самых атрутных раслін. Атрутныя ўсе часткі расліны
8 Падтыннік вялікі Невялікая кропля чыстага соку расліны  можа выклікаць запаленне і апёк скуры
9 Блёкат
чорны 
Атрутная ўся расліна:
насенне, лісце, плады, карані

Таксама настаўніку трэба  растлумачыць навучэнцам, што не варта чапаць, зрываць, спрабаваць на смак незнаёмыя дзікарослыя расліны. Вучням абавязкова трэба паказаць малюнкі з выявамі атрутных дзікарослых раслін. Вельмі важна расказаць вучням аб прыметах атручвання раслінамі і правілах аказання першай дапамогі.

Спадзяюся, што набытыя веды аб атрутных дзікарослых  раслінах дапамо­гуць зрабіць запланаваную экскурсію цікавай і, галоўнае, бяспечнай  як для вучняў, так і для настаўнікаў.

Вольга БАГАСЛОЎСКАЯ,
настаўніца геаграфіі і біялогіі гімназіі № 3 імя А.С.Пушкіна Віцебска.