Author Archives: admin

Мудрасць кавы і сіла чаю

Даўным-даўно я прачытала гэтую фразу ў артыкуле, у якім аповед пра італьянскую каву чаргаваўся з парадамі і рэцэптамі па яе прыгатаванні. Справа была ранняй золкай венецыянскай зімой, калі толькі думка пра магчымую прагулку выклікае дрыжыкі і жаданне купіць білеты ў далёкія цёплыя краіны. “Рабі частыя прыпынкі ў кафэ і заказвай гарачае”, — з гэтымі словамі блізкія далі мне ў рукі ... Падрабязней »

Што рабіць, калі сумна жыць?

Выконваючы ў жыцці пастаўленыя задачы і імкнучыся рэалізаваць розныя мэты — атрымаць адукацыю, выхаваць дзяцей ці зрабіць кар’еру, мы заўсёды адначасова знаходзімся пад ціскам і цэлага набору ўстановак. Напрыклад, прыносіць карысць людзям, умець рабіць тое, што трэба, а не тое, што падабаецца, браць адказнасць, адказваць за свае словы і ўчынкі — словам, не быць бестурботным, не ганяцца за задавальненнямі, быць ... Падрабязней »

Алергія на холад

Да нядаўняга часу медыцына такі тэрмін, як холадавая алергія, не прызнавала, бо алергена, які правакаваў бы спецыфічную рэакцыю арганізма, няма. Няма алергена — няма і алергіі. Аднак пры ўздзеянні халоднага паветра ў некаторых асабліва адчувальных людзей адбываецца значны выкід гістаміну, што выклікае рэакцыі, як пры іншых відах алергіі, — развіццё ацёку, расшырэнне сасудаў, пачырваненне і сверб скуры і слізістых. Гэта ... Падрабязней »

ХВАРОБА недабраякасных прадуктаў

Батулізм — вострае, самае цяжкае захворванне з групы харчовых атручэнняў мікробнай этыялогіі, якое суправаджаецца паражэннем цэнтральнай нервовай сістэмы, паралічам і парэзам асобных мышцаў. Узнікае звычайна раптоўна пасля ўжывання недабраякасных прадуктаў — марынаваных грыбоў і агуркоў, мясных кансерваў, вяндліны, каўбасы, пераважна прыгатаваных у дамашніх умовах. Батулізм выклікаецца спараноснай палачкай (кластрыдыум батулінум), шырока распраўсюджанай у навакольным асяроддзі ў выглядзе спор, якая жыве ... Падрабязней »

Прыйшлі халады. Недалёка да бяды

Прагулкі на свежым паветры — залог здароўя. Аднак зімой надвор’е дыктуе свае правілы: доўга знаходзіцца на вуліцы ў гэты час бывае праблематычна. Галоўныя непрыемнасці сцюдзёнай пары — пераахаладжэнне і абмаражэнне. Два гэтыя паняцці часта блытаюць, хоць адрозненні іх вельмі значныя. Пераахаладжэнне — гэта агульны стан чалавека, калі пры ўздзеянні холаду тэмпература цела становіцца ніжэйшая за 35С°. Такім чынам, функцыі арганізма ... Падрабязней »

Грушы, вінаград, дарога…

Навагоднія святы — асаблівы і непаўторны час года: прыбраная ёлка, яркія цацкі, рознакаляровае канфеці і падарункі — усё гэта само па сабе гарантуе выдатны настрой. Аднак у глыбіні душы кожнаму з нас хочацца трохі чараўніцтва, зімовай казкі ў якасці прыемнага і вельмі важнага дадатку. Менавіта надзея на лепшае і вера ў цуды прымушаюць нас падрабязна вывучаць гараскопы, звычаі і рэцэпты ... Падрабязней »

Шыкоўная ВЕЙГЕЛА

У пазамінулым годзе я набыла танюсенькі парастак вельмі прыгожага хмызняку — вейгелы. Пасадзіла яго ў нашу беднаватую зямлю без асаблівых намаганняў, абгарадзіла калочкамі, паліла. Было гэта познім маем. Увесь сезон ніякіх спроб падрасці альбо хаця б выпусціць пару лісцікаў гадаванец і не зрабіў. Але і не прапаў. Перад зімой добра акучыла торфам. Зіма 2011— 2012 гадоў была зменлівай, адлігі змяняліся ... Падрабязней »

Запаліць ноч і не нашкодзіць сабе

Ад простых хлапушак да суперсучасных феерверкаў — асартымент піратэхнікі, якая прапаноўваецца сёння на рынку, уражвае разнастайнасцю. Узрастае папулярнасць гэтай прадукцыі нязменна напярэдадні зімовых свят — аматараў “запаліць” у навагоднюю ноч сапраўды нямала. Вось толькі жаданне “зрабіць прыгожа” для некаторых ператвараецца ў сур’ёзныя траўмы. Прычын гэтага можа быць некалькі: сумніўная якасць тавару, няправільнае захаванне або парушэнне правіл эксплуатацыі. З усім гэтым ... Падрабязней »

Любоў з першай лыжкі

Бываюць на свеце стравы, пра якія практычна немагчыма расказаць. Яны як музыка, як трапяткая прыгажосць лёду, які растае, — лепш адзін раз паслухаць, убачыць, паспрабаваць. Да ліку такіх страў я адношу салянку. Першы раз мне давялося паспрабаваць яе ў кіеўскім рэстаране: быў рыбны дзень, і мама (тады мне было дзесяць гадоў, і я, прама скажам, не магла пахваліцца добрым апетытам) ... Падрабязней »

Лёгкаўзгаральныя рэчывы з цяжкімі наступствамі

Лёгкаўзгаральныя вадкасці (ЛУВ) — аб іх небяспецы гаворыць ужо сама назва. Між тым, вырашаючы самыя простыя бытавыя пытанні, мы сутыкаемся з імі ўвесь час: калі спрабуем “выратаваць” любімую рэч плямавыводнікам і адцерці растваральнікам фарбу, выкарыстоўваем клей на спіртавой аснове і асвяжальнік паветра. Ці варта гаварыць пра бензін, газу або ацэтон, калі нават звычайны алей і тое загараецца даволі хутка. Грэбаванне ... Падрабязней »