Архіў катэгорыі : Наш сад

Ліятрыс, або Палаючая зорка

Ліятрыс родам з Паўночнай Амерыкі і належыць да сямейства складанакветных. Гэтая садовая шматгадовая расліна з прыгожымі кветкамі налічвае каля сарака відаў. Садоўнікі называюць яго “палаючая зорка”. Ліятрыс адрозніваецца ад падобных раслін тым, што кветкі на яго стрэлападобных кветканосах распускаюцца зверху ўніз і цвіценне працягваецца з ліпеня па жнівень. Яго лісце сабрана ў разетку, з якой выходзяць цвёрдыя парасткі з суквеццямі, ... Падрабязней »

Догляд ягадных кустоў пасля збору ўраджаю

Пасля таго як знялі ўраджай парэчак і агрэсту, не варта забываць дзесьці ў верасні падкарміць і добра апрацаваць гэтыя ягадныя кусты. Неабходна прыбраць павуцінне, падсохлае і закручанае лісце на кожным кусце і ўсё гэта спаліць. Акрамя таго, усім ягаднікам у верасні неабходна мінеральная падкормка суперфасфатам і каліем, бо ў гэты час пачынае расці каранёвая сістэма. Для чырвоных парэчак і агрэсту ... Падрабязней »

Восеньская маліна — каралева нашага ягадніка

Мы вырошчваем некалькі гатункаў ранняй і позняй маліны, і ўсе яны багата пладаносяць кожны год. Восеньская позняя маліна будзе радаваць сваім ураджаем практычна да лістапада, галоўнае, каб не прыйшлі начныя замаразкі. Маліна любіць асаблівы догляд — гэта і своечасовая абрэзка, і падвязка пладаносных галінак, і, вядома ж, добрая падкормка на працягу ўсяго сезона. Пасадку і размнажэнне новых гатункаў маліны выконваем ... Падрабязней »

Німфея — прыгажуня вадаёмаў

Упрыгажэннем любога ўчастка, нават самага маленькага, можа стаць вадаём, а калі пасяліць у вадаёме німфеі, ён будзе прыцягваць да сябе асаблівую ўвагу і дарыць шмат станоўчых эмоцый гаспадарам і гасцям саду. Той, хто ўпершыню бачыць цвітучую ружовую німфею ў нашым вадаёме, не верыць, што яна сапраўдная — настолькі неверагодна выглядае гэтая цудоўная кветка. Вадаём з німфеямі — упрыгажэнне саду і наша гордасць. ... Падрабязней »

Сад дружбы

Дзень пры дні мы ўсё больш задумваемся аб нашай планеце і аб нашай будучыні. Бо паміж паняццямі “шчаслівая будучыня” і “здаровая планета” можна паставіць знак роўнасці. Усё больш людзей выступаюць у абарону лясоў ад высякання, а таксама прымаюць удзел у розных акцыях, звязаных з азеляненнем. У народзе Беларусь называюць “зялёнай” за нашы бязмежныя векавыя лясы, якія вабяць —  як мясцовых жыхароў, у тым ліку ... Падрабязней »

Максімум карысці ад міні­саду

Сад… Без яго не бывае ніводнага падворка. Сёння людзі актыўна набываюць участкі, многія вяртаюцца на радзіму, на дачы і ў першую чаргу прыводзяць у парадак свае старыя сады ці закладваюць новыя. Як абнавіць дзядулеў сад і з чаго пачаць закладку новага? Як падабраць культуры і гатункі і тым самым пазбегнуць памылак? Якія яны — тэндэнцыі сучаснага саду? Па адказы на ... Падрабязней »

Сінгоніум — расліна-сіноптык

Хатнія расліны — частка нашага ўтульнага, прыгожага жыцця; з імі і дыхаецца лягчэй, і бытавыя праблемы вырашаюцца прасцей. Гэта заўважылі яшчэ старажытныя кітайскія мудрацы, параіўшы чалавеку купіць на дзве апошнія манеты хлеб і кветкі, якія дадуць яму “нагоду жыць далей”. Сінгоніум — прадстаўнік сямейства ароідных, які прыйшоў да нас з Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі. Сінгоніум — гэта хуткарослая ліяна з ... Падрабязней »

Дэкаратыўны перац Аладзін

Сярод кветкаводаў існуе тайнае дзяленне на тых, хто лічыць за лепшае вырошчваць хатнія расліны, якія трэба рэдка паліваць ці перасаджваць, або расліны, якія абавязкова цвітуць, а ёсць група кветкаводаў­аматараў, якія аддаюць сваю “раслінную” перавагу такім экзэмплярчыкам флоры, якія не толькі прыгожыя, але разам з тым і карысныя ў побыце. Вось і мне выпадкова пашанцавала 3 гады назад стаць шчаслівай уладальніцай ... Падрабязней »

Рададэндран

Рададэндраны ў перыяд іх цвіцення напаўняюць нашы сады яркімі фарбамі. На мой погляд, з усіх дэкаратыўных кустоў непараўнальныя рададэндраны дэманструюць самае эфектнае цвіценне вясной і ў пачатку лета. Прыгажосць кветак рададэндрана зачароўвае, а іх мноства пры доўгай працягласці цвіцення (на працягу месяца і больш) дзень пры дні радуе нас… Могуць яны расці і ў хатніх умовах. Пасадка Поспех культывавання рададэндрана ... Падрабязней »

Такі непаўторны бэз

Бэз зацвітае вясной. Ён напаўняе нас гармоніяй і дорыць шмат незабыўных адчуванняў, ахутваючы ўсё вакол непаўторным водарам. Асабліва ярка ён адчуваецца ў начны час. Многія ставяць у сваім доме букет бэзу, каб напоўніць дом водарам вясны і палюбавацца прыгажосцю яго суквеццяў. Бэз — лістападны шматствольны хмызняк вышынёй ад 2 да 6 метраў. Дыяметр ствалоў — каля 0,3 метра. Афарбоўка кары ... Падрабязней »