Архіў катэгорыі : Наш сад

Адзін раз у год сады цвітуць

У якасці загалоўка свайго сённяшняга ліста я нездарма выбрала радок з песні Ганны Герман. Па-першае, творчасць Ганны Герман вельмі блізкая мне. А па-другое, я імкнуся нагадаць усім чытачам “Настаўніцкай газеты”, што, нягледзячы на ўсе праблемы, на ўсе вірусныя атакі, якімі зараз ахоплены ўвесь свет, трэба ўспомніць, што вясна — час пачатку новага жыцця, час кахання і творчасці. Гэта час, калі многія ... Падрабязней »

Святлолюбівая армерыя

Армерыя — невысокая шматгадовая трава, якая ўтварае зараснікі. Яе вышыня — 15—60 см у залежнасці ад віду. Корань стрыжнёвы, кароткі. Гладкае прамастаячае сцябло. Часам яно можа быць апушанае. Лісты, якія ўтвараюць прыкаранёвую разетку, падобны да травы цёмна-зялёнага колеру. Яны сабраны ў шчыльныя курціны (падушкі). Суквецці чырвонага, белага, ружовага ці фіялетавага колеру. Кветкі дробныя, злучаны ў суквецці ў форме шара. Кветка ... Падрабязней »

Гіпеаструм

Гэтая шматгадовая расліна адносіцца да сямейства амарылісавых, і расліны часта блытаюць. Але, у адрозненне ад амарыліса, яна не мае паху і цвіце ў зімовы час, а вось амарыліс выкідвае свае кветкавыя стрэлкі, як правіла, увосень. У амарыліса выганяецца адразу некалькі суквеццяў, і ёсць усяго адзін від, а гіпеаструм мае каля 90 відаў. Найбольш яркія адрозненні ў знешнім выглядзе амарыліса ад ... Падрабязней »

Як вырасціць моцную і здаровую расаду

Як вы ведаеце, вясной галоўны клопат дачніка — гэта расада. Менавіта на гэтым, самым раннім этапе развіцця раслін закладваюцца асновы будучага багатага ўраджаю. Здаровая, моцная, вырашчаная па ўсіх правілах расада выдатна перанясе пікіроўку, а потым і перасадку ў адкрыты грунт. Добры рост ра­сады можа забяспечыць нам бульба, якая багата на калій. Менавіта гэтага пажыўнага рэчыва звычайна не хапае маладым расадным ... Падрабязней »

Кветкі радасці

Калі вы хочаце ўпрыгожыць свой участак раслінамі, якія будуць рана цвісці, — пасадзіце крокусы. Крокусы лічацца аднымі з найбольш распаўсюджаных раслін, якія выкарыстоўваюцца ў ландшафтным дызайне. Іх вырошчваюць для ўпрыгожвання клумб, рабатак і бардзюраў. Крокусы можна сумяшчаць з іншымі кветкамі: нарцысамі, гіяцынтамі і цюльпанамі, каб стварыць прыгожыя кампазіцыі. Cа старажытных часоў гэтыя кветкі вырошчвалі ў Асірыі, Індыі і Егіпце. Старажытныя грэкі лічылі ... Падрабязней »

Драцэна

Драцэна — расліна вільготных тропікаў. Сярод мноства відаў у культурным развядзенні ў неўласцівых умовах выкарыстоўваюць некалькі. Драцэна падыходзіць для вырошчвання ў аранжарэях, зімовых садах, уцепленых лоджыях і на балконах, у холах рэстаранаў, гасцініц, у офісах. Яна ўпрыгожыць музычную залу дзіцячага сада ці школы. Пры выбары драцэны для дома неабходна ўліч­ваць, колькі ёй будзе дадзена месца, бо сярод разнастайных відаў драцэн ... Падрабязней »

Аспарагус — ажурны кароль

Хаця ў народзе аспарагусы і называюць папарацямі, гэтыя расліны належаць да сямейства аспарагусавых і не з’яўляюцца папарацямі. Яны больш трывалыя, чым папараці. Гэта пышная дэкаратыўная расліна з дробнымі лісткамі, якія ўяўляюць сабой на самай справе відазмененыя парасткі — кладодзіі, што выконваюць функцыю лістоў. Сапраўдныя ж лісты аспарагуса рэдукаваны да маленькіх плевачных лускавінак. Лісты аспарагуса вельмі тонкія, падобныя да іголак, ці ... Падрабязней »

Кактус без калючак

Шлюмбергера (каляднік, Варварына кветка, бабуліна кветка, ракавая шыйка, зігакактус) — даволі незвычайны кактус. Для яго не характэрны калючкі, ён не любіць сонца і жыць не можа без вады. Акрамя гэтага, кветка радуе вока яркім цвіценнем у халодную пару года. Догляд хатняга дзекабрыста не цяжкі, але ўсё ж пэўныя правілы неабходна выконваць. Расліна гэтая непатрабавальная, але для багатага цвіцення трэба выконваць ... Падрабязней »

Кветкі нібы нявесты

Прайшло амаль 18 гадоў з таго часу, калі я ўпершыню ўбачыла гэтыя кветкі, якія здзівілі мяне сваёй прыгажосцю. Яны, нібы нявесты, стаялі захутаныя ў белыя пакрывалы… Убачыўшы маё захапленне, класны кіраўнік дала мне тады 2 маленькія “дзеткі” калаў. Калі прынесла іх дадому, загорнутыя ў сшыткавы ліст, сутыкнулася на той момант з самай першай праблемай: у доме няма ніводнага вазона, таму ... Падрабязней »

Гартэнзія мяцёлчатая

Мяцёлчатая гартэнзія — папулярная расліна нашых садоў. У цяперашні час выведзена мноства яе гатункаў для азелянення паркаў, садоў і прысядзібных участкаў. Яна вядома дзякуючы таму, што надзвычай прыгожа цвіце і доўга ажыўляе ландшафт яркімі фарбамі сваіх суквеццяў. Выдатна выглядае такая гартэнзія як у адзіночных, так і ў групавых пасадках. Дзякуючы ўстойлівасці расліны да загазаванасці, добра расце і пышна цвіце ў ... Падрабязней »