Чым запомніўся ўдзельнікам і гасцям “Вішнёвы фестываль” у Глыбокім? Адметнае свята, якое з 2017 года набыло статус міжнароднага, райцэнтр сустрэў дзявяты раз. На працягу трох дзён у горадзе панавала казка. Здавалася, шчодраму сёлетняму вішнёваму ўраджаю стала цесна ў шматлікіх садах — і смачнае сакавітае багацце разам выплеснулася на вуліцы і плошчы. Вішні яркімі сонечнымі кроплямі заззялі на карцінах, адзенні, ручніках ... Падрабязней »
Архіў катэгорыі : Свет захапленняў
Новы год у тэхнастылі
На базе Брэсцкага абласнога цэнтра інавацыйнай і тэхнічнай творчасці прайшоў абласны этап Рэспубліканскага конкурсу “ТэхнаЁлка-2021”. У спаборніцтве, якое праводзілася з мэтай далучэння навучэнскай моладзі да навукова-тэхнічнай творчасці, выяўлення таленавітых юнакоў і дзяўчат, актывізацыі дзейнасці аб’яднанняў па інтарэсах інавацыйнай і тэхнічнай творчасці, пошуку новых метадаў, прыёмаў, дызайнерскіх ідэй і рашэнняў у стварэнні навагодніх ёлак, удзельнічала 203 работы з 34 устаноў прафесійнай адукацыі. ... Падрабязней »
Добры настаўнік і таленавіты бондар
Настаўніка сярэдняй школы № 2 гарадскога пасёлка Хоцімск Аляксандра Макаравіча Мяшкова ведаюць не толькі ў сваім раёне, але і ва ўсёй Магілёўскай вобласці. Справа ў тым, што ён — адзін з нямногіх майстроў Беларусі, які пераняў і захаваў сакрэты старадаўняга бондарскага рамяства. Бочкі, кадушкі, вёдры і іншае драўлянае начынне — усё пад сілу народнаму ўмельцу. Калі знаёмішся з такім чалавекам, ... Падрабязней »
Тэатр моды Людмілы Лучыной
Гісторыя школьнага тэатра моды на Гомельшчыне непарыўна звязана з імем Людмілы Лучыной. Два дзясяткі гадоў назад яна арганізавала першы ў вобласці такі тэатр, і вось на працягу гэтага часу дзяўчынкі і хлопчыкі асвойваюць у ім мастацтва дэфіле, вырабу мадэльнага адзення, вучацца ствараць прыгожыя калекцыі. Падрабязней »
Пра сонца, вецер і снег
У яслях-садзе № 15 Смаргоні з’явілася свая метэастанцыя. Цяпер з’явы беларускага надвор’я дзеці змогуць вывучыць і нават вымераць самастойна. Ярка свеціць сонца. Пайшоў дождж. Выпаў першы снег… Як цікава назіраць за зменамі надвор’я! А як цешацца гэтым зменам маленькія дзеці, таму што яны больш дапытлівыя, чым дарослыя, і заўсёды цягнуцца да новых ведаў. Дзеці дашкольнага ўзросту — прыроджаныя даследчыкі. І ... Падрабязней »
Казкі для сучасных дзетак
З Настассяй Яўгенаўнай Маршалак я пазнаёмілася на фестывалі педагагічнай творчасці ў Гродзенскім абласным інстытуце развіцця адукацыі. Прыгожая маладая жанчына ў беларускім нацыянальным строі адразу звяртала на сябе ўвагу, як і экспазіцыя санаторнага ясляў-сада № 9 Смаргоні, якую яна прадстаўляла, таксама. Настасся Яўгенаўна расказвала калегам, як у садку дзетак вучаць народнай творчасці, беларускім традыцыям, у тым ліку праз тэатральную дзейнасць. Штомесяц ... Падрабязней »
Вясновая клумба на працоўным стале
У Гродзенскім дзяржаўным абласным эколага-біялагічным цэнтры дзяцей і моладзі адбыўся Абласны конкурс фларыстычнага дызайну “Сонца, мама і кветкі”. На конкурс было прадстаўлена 195 работ па розных намінацыях, у ім удзельнічалі навучэнцы і педагогі. Нішто так не радуе пасля доўгай зімы, як яркія фарбы абуджэння прыроды, што адкрываюцца ў фіялетавых гіяцынтах, ярка-жоўтых нарцысах і крокусах, сініх мускары, наліўных бутонах цюльпанаў і ... Падрабязней »
Алена Сяліцкая: “Сапраўднае хобі ўзбагачае чалавека, прымушае ўвесь час самаўдасканальвацца”
Сёння ў гасцях ва “Утульнай хатцы” — настаўніца беларускай мовы і літаратуры гімназіі № 1 Дзяржынска Алена Чаславаўна СЯЛІЦКАЯ. Акрамя таго, што яна па-сапраўднаму апантаны педагог, які натхнёна выношвае і рэалізуе новыя і новыя ідэі правядзення цікавых заняткаў са сваімі вучнямі, Алена Чаславаўна мае цікавае хобі. Калекцыянуе вожыкаў і стварае цудоўныя лялечныя мініяцюры. Каму належыць выраз “Рабі нечаканае! Рабі, як ... Падрабязней »
Педагог, фатограф, стваральнік цацак і сейбіт дабра
Што мы ведаем пра нашых выхавальнікаў і настаўнікаў? Яны добрыя, шчырыя людзі, якія адкрываюць маленькім і дарослым дзецям дзверы ў шматграннае, цудоўнае і таямнічае жыццё. Але што яшчэ? Які ўнутраны свет нашых педагогаў, што захапляе іх? Раскажам пра цікавае, поўнае творчых прыгод жыццё намесніка загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада № 1 Фаніпаля Валянціны Міхайлаўны Насановіч. Педагагічны стаж Валянціны Міхайлаўны — ... Падрабязней »
Хобі з аганьком
Для гэтай усмешлівай прывабнай дзяўчыны агнявая стыхія — норма жыцця. Яна ўвесь час рызыкуе атрымаць цяжкую траўму ці сур’ёзны апёк, ёй заўсёды трэба быць адважнай і сканцэнтраванай, бо ад яе зладжаных і вывераных дзеянняў залежыць бяспека партнёра і навакольных людзей. Яе праца не звязана з прафесіямі зваршчыка, сталявара ці пажарнага. Яна — настаўнік, аднак з вельмі незвычайным хобі. Ад танцаў ... Падрабязней »