Архіў катэгорыі : Вандроўка

Край, які здзіўляе

Старадаўнія замкі і цікавыя музеі, куткі некранутай прыроды і маштабныя гідратэхнічныя збудаванні, старажытныя храмы, шматлікія радавыя сядзібы… Усё гэта можна ўбачыць на Гродзеншчыне. Гэты рэгіён сапраўды ўнікальны. Наўрад ці якая іншая вобласць валодае такой разнастайнасцю архітэктурных і гістарычных помнікаў. Па Гродзеншчыне складана вандраваць па канкрэтным маршруце. Тут літаральна ў кожнай вёсачцы знойдуцца свае арыгінальныя славутасці, дзеля якіх варта звярнуць з ... Падрабязней »

Чамадан, поўны пазітыву

“Не аддавайце грошы на вопратку — трацьце іх на падарожжы. Якая розніца, колькі гадоў вашым кедам, калі вы гуляеце ў іх па Парыжы?” З гэтым пагодзяцца ўсе, хто любіць падарожнічаць, адкрываць для сябе новыя краіны і запаўняць памяць незабыўнымі ўражаннямі і эмоцыямі. Пра тое, якому адпачынку аддаюць перавагу беларусы, пра гарады, у якія хочацца вяртацца зноў і зноў, і пра тое, ... Падрабязней »

Бо кожны ліст тут адгукаўся паланэзам

Магчыма, раней да гэтага месца госця падводзіла маленькая ўтаптаная сцежка, магчыма, наадварот, шырокая брукаванка. Сёння да сядзібы Агінскіх у вёсцы Залессе Смаргонскага раёна вядуць старыя ліпавыя прысады. Дрэвы зберагаюць памяць пра свайго сусветна вядомага гаспадара. Радавое гняздо Агінскіх стаіць на адкрытай, залітай сонцам пляцоўцы. Некалі тут быў англійскі парк, а зараз у абкружэнні невысокіх таполяў буяюць кветкі. Гасцей сустракае вялізны ... Падрабязней »

Песня песень па-беларуску: кулінарныя матывы народнага вяселля

Прыгожа, шчодра, смачна. Вясельныя стравы асаблівыя, кожная невыпадкова выстаўлена на стол і мае пэўны сакральны сэнс, што, безумоўна, не адмаўляе выключных спажывецкіх якасцей. Традыцыйныя стравы Віцебшчыны вартыя ўвагі кожнай гаспадыні. Некаторыя, напрыклад, масляны баран, аржаны хлеб, клёцкі з душамі, рагаты каравай як элемент вясельнага абраду Дубровеншчыны, уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. — Рэцэптаў сабрана багата, у перспектыве ... Падрабязней »

Энтанік, баіт, гаілэ, оіла, гэр булэ, дзьіэ кэргэн…

Няхай не бянтэжаць чытача гэтыя дзіўныя словы ў загалоўку. Усе яны азначаюць на мове розных народаў адно — сям’ю. Энтанік — сям’я па-армянску, баіт — на іўрыце, гаілэ — па-татарску, оіла — па-таджыкску, гэр булэ — па-бурацку, дзьіэ кэргэн — па-якуцку… Адразу шчыра скажу: я не люблю гэты ўстойлівы выраз “інстытут сям’і і шлюбу”. Разумею, што сацыёлагі не маглі прыдумаць ... Падрабязней »

Колас і яго машыны

Уяўляеце сабе такую сітуацыю. Ноч. 1940 год. Па трасе Мінск — Масква нясуцца яны — два чорныя навюткія прыгажуны легенды амерыканскага аўтапрама “Шэўрале”. Іх хуткасць — 140 кіламетраў у гадзіну. Адзін “Шэўрале” часам пераганяе другі. Другі пераганяе першы. За рулём аднаго — вусаты дзядзька. За рулём другога — менш вусаты, але на ноч няголены. Пераганяючы адзін аднаго, яны час ад ... Падрабязней »