Ноччу трэба спаць

Людзі дзеляць сябе на “соў” і “жаваранкаў”, апраўдваючы тым самым адсутнасць рэжыму сну і хаатычнае харчаванне з-за гэтага. Аднак важнасць паўнавартаснага сну недаацэнена.

Чалавек, які кладзецца спаць да 11 гадзін вечара, мае істотна ніжэйшыя шансы набраць лішнюю вагу чым той, хто кладзецца пазней. Абумоўлена гэта тым, што пры штучным асвятленні затрымліваецца выпрацоўка мелатаніну, павышаецца выпрацоўка гармону грэліну, лішак якога павышае апетыт і абвастрае пачуццё голаду. Пастаянныя парушэнні цыркаднага рытму дэзарганізуюць работу ўсіх сістэм у арганізме, у першую чаргу імуннай.

Недастаткова проста спаць 8 гадзін. Неабходна, каб сон быў працяглым і моцным. Неспакойны сон з парушанымі фазамі і храпам таксама прыводзіць да недастатковай выпрацоўкі гармонаў.

Падчас сну ў пакоі павінна быць максімальна цёмна. Наш цыркадны рытм рэгулюецца святлом, і нават святлодыёд на якой-небудзь прыладзе парушае выпрацоўку сератаніну і мелатаніну і збівае ход “унутранага гадзінніка” ў арганізме. Для сну шкодныя крыніцы блакітнага святла, напрыклад, дысплеі гаджэтаў. Электрамагнітныя палі таксама здольны прыгнятаць работу эпіфіза, які выпрацоўвае мелатанін і сератанін.

Расклад і рэжым — гэта база, шкілет вашага здароўя. Па даных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, 40% насельніцтва планеты пакутуе ад расстройстваў сну. Недахоп сну прыводзіць да набору масы цела і паводзінскіх расстройстваў у выглядзе дэпрэсій і залежнасцей.

Вольга ЦІМОХАВА,
фельчар-валеолаг 15-й гарадской дзіцячай паліклінікі Мінска.