“Вожыкі”

Нам спатрэбяцца:

8 вараных жаўткоў, 6 ст.л. смятаны, 4 ч.л. цукру, 1 ч.л. соды, гашанай воцатам, 200 г сметанковага масла, мука  — колькі возьме цеста.

Адварваем яйкі ўкрутую. Аддзяляем бялкі ад жаўткоў. Расціраем жаўткі з цукрам. Дабаўляем смятану, масла. Прасейваем шклянку мукі ў глыбокую міску. Да мукі дабаўляем соду, гашаную воцатам. Добра змешваем соду з мукой, затым злучаем усе інгрэдыенты. Цеста не павінна ліпнуць да рук. Фармуем шарыкі, у цэнтр кладзём начынку. Звычайна гэта папярэдне замочаныя ў вадзе разынкі або фінікі.

Бляху засцілаем пергаментам, выкладваем шарыкі на адлегласці 10 см ад зін ад аднаго і адпраўляем у папярэдне разагрэтую да 180оС духоўку на 20 мінут. Астылыя шарыкі трэба мачаць у растоплены шакалад.

Частуйцеся!

Святлана АДАМЕНЯ,
настаўніца англійскай мовы Верцялішкаўскай сярэдняй школы Гродзенскага раёна.
Фота аўтара.