Шчодры ўраджай яблыкаў у гэтым годзе натхняе мяне на карысныя і смачныя стравы з іх. Прапаную згатаваць смачны яблычны пірог з пясочнага цеста.
Нам спатрэбіцца: 500 г яблыкаў (можна ўзяць нават некалькіх гатункаў), 200 г мяккага сметанковага масла, 200 г цукру, 3 шклянкі мукі першага або вышэйшага гатунку, карыца на смак, 5 ст.л. смятаны або густых вяршкоў.
Гатаванне: сметанковае масла расцерці з цукрам (150 г), дабавіць муку. Цеста скатаць у камяк, завярнуць у харчовую плёнку, пакінуць на 30 мінут у халадзільніку. Выдаліць асяродак з яблыкаў, нарэзаць іх кубікамі, перамяшаць з цукрам і смятанай.
Форму для выпякання (выкарыстоўваю шкляную вогнетрывалую) змазаць сметанковым маслам, пакласці ахалоджанае цеста, на яго — яблыкі, перамяшаныя з цукрам (50 г) і смятанай, пірог пасыпаць карыцай. Не забыць выкласці борцікі ў пірага.
Выпякаць 25—30 мінут.
Пірог цудоўны ў гарачым і халодным выглядзе.
Рэкамендую ў пясочным цесце не выкарыстоўваць яйкі, бо тады яно становіцца не такім смачным.
Карыца вельмі добра спалучаецца з яблыкамі. Выкарыстоўвайце яе для такіх пірагоў шчодра.
Смачна есці.
Святлана СЁМІНА,
настаўніца англійскай мовы сярэдняй школы № 10 Брэста.
Фота аўтара.