Нас радуе веснавое надвор’е. Многія настаўнікі ўжо плануюць экскурсіі па біялогіі, каб навучэнцы набылі новыя веды, палюбаваліся прыгажосцю прыроды, азнаёміліся з відавой разнастайнасцю раслін. Але, адпраўляючыся на экскурсію, абавязкова трэба расказаць навучэнцам аб правілах бяспечных паводзін, пры гэтым звярнуць увагу на асаблівасці атрутных дзікарослых раслін,якія ўтрымліваюць небяспечныя для здароўя і жыцця рэчывы.
Да ўрока біялогіі па тэме “Ядомыя і атрутныя дзікарослыя расліны” вучаніцы 7 класа Ксенія Балаболава і Кацярына Шаранда падрыхтавалі паведамленне аб атрутных дзікарослых раслінах. Як вынік сваёй даследчай працы яны склалі табліцу і прадставілі яе ў выглядзе памятак для вучняў 7 класаў.
Табліца “Атрутныя дзікарослыя расліны”
Таксама настаўніку трэба растлумачыць навучэнцам, што не варта чапаць, зрываць, спрабаваць на смак незнаёмыя дзікарослыя расліны. Вучням абавязкова трэба паказаць малюнкі з выявамі атрутных дзікарослых раслін. Вельмі важна расказаць вучням аб прыметах атручвання раслінамі і правілах аказання першай дапамогі.
Спадзяюся, што набытыя веды аб атрутных дзікарослых раслінах дапамогуць зрабіць запланаваную экскурсію цікавай і, галоўнае, бяспечнай як для вучняў, так і для настаўнікаў.
Вольга БАГАСЛОЎСКАЯ,
настаўніца геаграфіі і біялогіі гімназіі № 3 імя А.С.Пушкіна Віцебска.