Багацце ў спадчыну

“Добры дзень!”, “Прывітанне!”, “Добрага ранку!” — так вітаюцца выхаванцы Нягневіцкага дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці Навагрудскага раёна. А ў Дзень роднай мовы  прыгожыя і мілагучныя беларускія словы мы пачулі і ад дарослых татаў і матуль нашых дзетак. Вельмі важна навучыць сучасных малышоў разумець родную  мову, з павагай ставіцца да яе і з лёгкасцю размаўляць на ёй. Наша ўстанова дашкольнай адукацыі з’яўляецца ... Падрабязней »

Шашачны турнір у першым класе

Дзе і як мы можам развіваць інтэлектуальныя здольнасці дзяцей? Безумоўна, найперш на ўроку. А як жа перапынкі, група прадоўжанага дня? Большасць дзяцей не ведаюць, чым заняць сябе ў дадзены прамежак часу. Запоўніць вольны час дзяцей я вырашыла, арганізаваўшы шашачны турнір у сваім 1 «Б» класе. Шашкі — выдатная гульня, якая вучыць думаць, аналізаваць дзеянні праціўніка. Гэта інтэлектуальнае спаборніцтва дазваляе не ... Падрабязней »

Біжутэрыя як ідэя да свят

Вырабы ручной работы знаходзяцца зараз на піку папулярнасці. Так званы handmade — гэта выдатная нагода раскрыць свае схаваныя і відавочныя таленты, спосаб правесці вольны час і зняць псіхалагічнае напружанне. Каб абзавесціся стыльнымі аксесуарамі, неабавязкова наведваць кірмашы дызайнерскіх работ. Стварыць сабе ці ў падарунак арыгінальны выраб можна самастойна, для гэтага не трэба мець  спецыяльную адукацыю. І ў вас ніколі не будзе ... Падрабязней »

Расадныя клопаты

Залог добрай расады — гэта добры грунт. Глеба ці грунт — гэта галоўная крыніца хімічных элементаў, якія расліна спажывае падчас актыўнага росту. Зямля для расады павінна, акрамя арганічных рэчываў, утрымліваць яшчэ макра- і мікраэлементы. Каб забяспечыць свабодны доступ кіслароду да каранёў расліны, варта ўзяць лёгкі і даволі рыхлы грунт. Раўнамерную вільготнасць у пасадачнай ёмістасці дапамагае стварыць вермікуліт (яго часта дадаюць ... Падрабязней »

Салярый — шкода і карысць

Салярый — гэта спецыяльна абсталяваныя кабінкі, якія выпрацоўваюць ультрафіялетавыя прамяні пэўнай дазіроўкі. Штучнае выпраменьванне практычна ідэнтычна прыняццю прыродных сонечных ваннаў. Салярыі дзеляцца на: арызантальныя (ляжачае прыняцце загару) — валодаюць лямпамі невысокай магутнасці, але размяшчаюцца на даволі блізкай адлегласці да цела; плюс — нізкая рызыка абгарання, мінус — застаюцца белыя плямы на скуры; вертыкальныя (загар прымаецца стоячы) — ма­юць магутныя лямпы, ... Падрабязней »

Магутны антыаксідант

Амаль 50% тэрыторыі нашай краіны адносіцца да біягеахімічнага рэгіёна, у якім узровень селену ў глебе ніжэйшы за крытычны (0,1 мкг/кг), што абумоўлівае распаўсюджанасць у Рэспубліцы Беларусь гіпаселенозу. Для чаго нашаму арганізму патрэбен селен і што рабіць, каб папоўніць яго дэфіцыт? Селен, паколькі з’яўляецца магутным антыаксідантам, удзельнічае ў сінтэзе глутаціон пераксідазы, якая з’яўляецца важным ферментам для працэсаў, якія абараняюць ліпіды клеткавых ... Падрабязней »

Хутка не значыць лепш?

Аўсяныя шматкі — папулярны і запатрабаваны прадукт як у дарослых, так і ў дзяцей. Бацькі цэняць яго за сытнасць i хуткасць гатавання, а дзеці — за далікатны смак і разнастайныя дадаткі. Шматкі некаторых вытворцаў дастаткова заліць кіпенем — і карысная і апетытная страва гатова да ўжывання. Авёс змяшчае ў сабе такія карысныя рэчывы, як клятчатка, ненасычаныя тлустыя кіслоты, мікраэлементы (жалеза, ... Падрабязней »

Адрадзіць, каб захаваць

На Маларытчыне адраджаюцца традыцыі ткацтва. Калі раней гэтай справай займаліся толькі ў Маларыце і Дарапеевічах, то цяпер да іх далучыўся і Хаціслаў. Тут у сельскім Доме культуры пры школе народнай творчасці ўжо некалькі месяцаў працуе клас па ткацтве. Адраджэннем і захаваннем ткацкіх традыцый у Хаціславе заняліся невыпадкова. Адным з ініцыятараў гэтай справы стала дырэктар Хаціслаўскага СДК Галіна Іванаўна Хомік, якая ... Падрабязней »

Канкурэнцыя у галоўны стымул развіцця аптэкі

У пытаннях аховы здароўя аптэка заўсёды будзе заставацца другім папулярным пасля паліклінікі месцам. Куплянне лекаў, нават калі на руках ёсць рэкамендацыі ўрача, часцей за ўсё будзе суправаджацца кансультацыяй фармацэўта. Пра тое, на што часцей за ўсё хварэюць беларусы, як навучыць моладзь не саромецца падчас выбару сродкаў кантрацэпцыі і з якімі праблемамі сутыкаюцца правізары, расказвае загадчыца аптэкі № 7 ЮНІФАРМ Мінска ... Падрабязней »

Як стаць дасціпным

Чалавек любога полу імкнецца быць прыметным для іншых, марыць падабацца  людзям, знайсці сабе пару, мець сяброў, прыяцеляў і, можа, нават прыхільнікаў таленту. Ці імкнуліся мы калі-небудзь зразумець, што вабіць нас да людзей ці падахвочвае трымацца ад нас далей? Ці накіроўвалі мы свае думкі ў мінулым у гэтую тэму глыбока або разважалі пра праблему павярхоўна? Давайце зараз разам паспрабуем вызначыцца з ... Падрабязней »