Голас — падарунак прыроды чалавеку, такі ж унікальны, як адбітак пальцаў ці радужная абалонка вока. Па голасе можна многае даведацца пра чалавека: пол, узрост, статус, настрой, стан здароўя, адносіны да суразмоўцы. Для педагога голас мае асаблівае значэнне: гэта яго рабочы інструмент. І, як любы іншы інструмент, ён патрабуе да сябе ўвагі і штодзённага догляду. Аднак у педагагічных вышэйшых навучальных установах ... Падрабязней »
Авітаміноз ты мой вясновы
Надыходзіць самая рамантычная пара, калі коцікі на вербах і на клёнах паступова расцвітуць, а мы ёй чамусьці не рады! Раніцай немагчыма прачнуцца, на працы цэлы дзень ходзім разбітыя і з цяжкасцю змагаемся з пазяханнем. Першае вясновае сонейка не радуе — часта слязяцца вочы. Лушчыцца скура на твары… Нічога тут дзіўнага няма. Так мы, паўночнікі, выходзім з працяглага халоднага перыяду, калі ... Падрабязней »
Пад ветразем жыцця
Апошні зімовы месяц, напэўна, успрымаецца большасцю нашых чытачоў як мужчынскі, і таму што часта суровы па надвор’і, і таму што завяршае зіму, і таму што святкуем у гэты час Дзень абаронцаў Айчыны. Натуральна, што нашым госцем сёння з’яўляецца мужчына, справа па душы якога звязана з пераадоленнем, мужнасцю і творчасцю. Яраслаў Аляксандравіч Радчанка працуе ў Цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ... Падрабязней »
Блінная гісторыя
Вы знаете, что блины живут уже более тысячи лет… Они появились на белый свет раньше русской истории, пережили ее всю от начала до последней странички, что лежит вне всякого сомнения, выдуманы так же, как и самовар, русскими мозгами… В антропологии они должны занимать такое же почтенное место, как трехсаженный папоротник или каменный нож; если же у нас до сих пор ... Падрабязней »
Адкрытая для музыкі назаўжды
Музыка, як мне здаецца, — самая чалавечная вынаходка нашай цывілізацыі. Няма такой асобы, якую яна не здолела б захапіць, узрадаваць, удасканаліць. І ўсё ж ёсць асаблівыя, на ўсе сто працэнтаў адданыя, чуллівыя, адораныя людзі, для якіх музыка — гэта амаль увесь іх свет. Менавіта такі чалавек наша госця настаўніца музыкі сярэдняй школы № 22 Мінска Таццяна Васільеўна Невядомская. Для яе ... Падрабязней »
Імунітэт ад зімовых бед
Прастудныя захворванні з’яўляюцца пастаянным спадарожнікам халоднага перыяду года. У гэты час арганізм перажывае пэўны стрэс ад недахопу сонечных прамянёў, недахопу вітаміну D, частых пераахаладжэнняў. Імунітэт уяўляе сабой ахоўную рэакцыю арганізма, яго здольнасць супрацьстаяць дзеянню пашкоджвальных агентаў. Менавіта дзякуючы наяўнасці імунітэту арганізм спраўляецца з захворваннем. Акрамя таго, дзякуючы выпрацаванаму імунітэту чалавек хварэе на некаторыя інфекцыйныя захворванні толькі раз у жыцці, пасля ... Падрабязней »
Розных колераў агні…
Лічаныя дні застаюцца да казкі — свят Каляды і Новы год. У кожнай навучальнай установе, у кожным доме будуць пастаўлены ёлкі. Паўсюль запаляцца агеньчыкі гірляндаў. Усе чакаюць ад свят яркіх уражанняў і толькі добрых успамінаў. Мы, дарослыя, адказваем за бяспеку і здароўе дзяцей на школьных ранішніках і дома. Каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў ад дзеяння элекрычнага току, трэба помніць: * елку ... Падрабязней »
Увага: тонкі лёд!
Час ледаставу з’яўляецца адным з найбольш небяспечных перыядаў года. Менавіта ў гэты перыяд узнікае найбольшая рызыка здарэнняў, абумоўленая выхадам людзей і катаннем дзяцей на неакрэплым лёдзе. Лёд заўсёды тоіць небяспеку: трагедыя можа адбыцца пры пераходзе па лёдзе, а таксама з-за дзіцячых свавольстваў. Па статыстыцы, часцей за ўсё няшчасныя выпадкі з дзецьмі і падлеткамі адбываюцца з-за адсутнасці з боку дарослых належнай ... Падрабязней »
Тут жыве казка
Калі я завочна пазнаёмілася з кветнікам Святланы Уладзіміраўны Ільюк, педагога-дэфектолага дзіцячага сада № 453 сталіцы, адразу ўспомніла, што англічане пра такіх гавораць: “гэты чалавек нарадзіўся з зялёнымі пальцамі”. І сапраўды, якімі прыгожымі і вясёлымі выглядаюць усе яе кветкі — як шматгадовыя, так і аднагадовыя! На сваёй дачы, дзе для ўсяго гэтага царства хапае месца і можна даць волю фантазіі, яна ... Падрабязней »
У чаканні шчасця
Новы год практычна стаіць на парозе нашых дамоў. Старанна ўпрыгожаныя ёлкі зіхацяць рознакаляровымі агеньчыкамі, усюды пахне мандарынамі і чаканнем шчасця. Зусім хутка гадзіннік праб’е дванаццаць разоў, і на змену году Каня прыйдзе новы сімвал — зялёная Каза ці сіняя Авечка. Свабода выбару вызначае магчымасць падрыхтавацца да гэтай падзеі максімальна скрупулёзна і прыцягнуць поспех на свой бок мінімум на 365 дзён. ... Падрабязней »