Уменне гатаваць з сырам можна параўнаць з талентам мастака: найтанчэйшыя адценні густаў, правільная тэмпература, дакладна расстаўленыя акцэнты — і перад вамі адкрываецца маляўнічая карціна. Італія, Швейцарыя, Мексіка і Вялікабрытанія падарылі нам свае выдатныя рэцэпты. Лазання, фандзю, кесайдзіяс і трус па-валійску — гэтыя стравы радуюць сэрца гурманаў па ўсім зямным шары. Нягледзячы на тое, што большасць з іх здаюцца лёгкімі ў ... Падрабязней »
Манахромныя кветкі
У кожнага з нас ёсць свае любімыя колеры. Аднаму падабаецца жоўты, другому — сіні, трэцяму — вытанчаны белы. Салідныя кветкавыя фірмы часам прадаюць наборы насення для кветніка аднаго колеру. Але такая кампазіцыя — на аматара. Я, напрыклад, мару пра такі кавалачак свайго невялікага кветніка. Памятаю, у адной установе ўбачыла ў сярэдзіне мая звычайныя нізкарослыя касачы фіялетавага колеру, доўга памятала гэтую ... Падрабязней »
Да правільнай паставы
Прафілактыка парушэнняў апорна-рухальнага апарату (АРА) уяўляецца першачарговай задачай, бо пастава чалавека не толькі ўплывае на прыгажосць фігуры, усё аблічча, але і аказвае прамы ўплыў на здароўе. Пры пагаршэнні паставы парушаецца функцыя дыхання і кровазвароту, запавольваецца дзейнасць печані і кішэчніка, зніжаюцца акісляльныя працэсы, што вядзе да паніжэння фізічнай і разумовай працаздольнасці. Дэфекты паставы часта выклікаюць парушэнні зроку (астыгматызм, блізарукасць) і морфа-функцыянальныя ... Падрабязней »
Артэрыяльная гіпертэнзія ў дзяцей і падлеткаў
Артэрыяльная гіпертэнзія ў дзяцей і падлеткаў сустракаецца адносна рэдка, але з’яўленне павышанага артэрыяльнага ціску ў падлеткавым узросце небяспечна рызыкай захавання яго ў наступныя гады і нядобрым прагнозам у адносінах да ўзнікнення ішэмічнай хваробы сэрца, інфаркту міякарда, інсульту і ў выніку інваліднасці і смяротнасці. Гэтыя захворванні вызначаюць структуру захваральнасці і смяротнасці дарослага насельніцтва ва ўсім свеце. Для Беларусі гэтая праблема таксама ... Падрабязней »
Рыбацкую юшку на прыродзе любіце?
Напярэдадні свята абаронцаў Айчыны пагаворым аб мужчынскай справе па душы. Наш суразмоўнік сёння — Віталь Уладзіміравіч Мадэкша, настаўнік працы. Віталь Уладзіміравіч скончыў інжынерна-педагагічны факультэт БНТУ, атрымаўшы спецыяльнасць педагога-інжынера. Пяць гадоў працуе настаўнікам у Мінскай абласной дзяржаўнай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе-інтэрнаце для дзяцей з парушэннямі слыху. Падумалася, што ў свой час з задавальненнем вучылася б у такога добрага, таварыскага педагога з пачуццём ... Падрабязней »
Вялікія і маленькія сакрэты канзашы
Многія дзяўчаты і жанчыны, якія сочаць за модай і любяць упрыгажэнні, напэўна бачылі, а можа, ужо і носяць кветкі канзашы. Гэтае незвычайнае слова — назва японскіх упрыгажэнняў для валасоў, іх абавязкова надзяваюць з кімано. Гісторыя канзашы, ці канзасі, пачалася ў ХVІІІ стагоддзі, калі ў Японіі стала модным упрыгожваць прычоскі грабянямі і заколкамі. Тады ж кветкі са стужак канзашы сталі абавязковым ... Падрабязней »
Нашы німфеі-феі
Белы гарлачык — адна з самых чароўных водных раслін. У фальклоры розных народаў можна сустрэць пра яе мноства паданняў і легенд. Славяне асацыіравалі белы гарлачык з русалкай, называючы яго “адалень-травой”, і прыпісвалі яму цудадзейную магічную сілу. Адмысловымі ўласцівасцямі яго надзялілі за тое, што ён выкарыстоўваўся ў медыцыне, служачы проціяддзем і сродкам ад зубнога болю. На аснове назвы яму прыпісалі ўласцівасць ... Падрабязней »
Мудрасць кавы і сіла чаю
Даўным-даўно я прачытала гэтую фразу ў артыкуле, у якім аповед пра італьянскую каву чаргаваўся з парадамі і рэцэптамі па яе прыгатаванні. Справа была ранняй золкай венецыянскай зімой, калі толькі думка пра магчымую прагулку выклікае дрыжыкі і жаданне купіць білеты ў далёкія цёплыя краіны. “Рабі частыя прыпынкі ў кафэ і заказвай гарачае”, — з гэтымі словамі блізкія далі мне ў рукі ... Падрабязней »
Што рабіць, калі сумна жыць?
Выконваючы ў жыцці пастаўленыя задачы і імкнучыся рэалізаваць розныя мэты — атрымаць адукацыю, выхаваць дзяцей ці зрабіць кар’еру, мы заўсёды адначасова знаходзімся пад ціскам і цэлага набору ўстановак. Напрыклад, прыносіць карысць людзям, умець рабіць тое, што трэба, а не тое, што падабаецца, браць адказнасць, адказваць за свае словы і ўчынкі — словам, не быць бестурботным, не ганяцца за задавальненнямі, быць ... Падрабязней »
Алергія на холад
Да нядаўняга часу медыцына такі тэрмін, як холадавая алергія, не прызнавала, бо алергена, які правакаваў бы спецыфічную рэакцыю арганізма, няма. Няма алергена — няма і алергіі. Аднак пры ўздзеянні халоднага паветра ў некаторых асабліва адчувальных людзей адбываецца значны выкід гістаміну, што выклікае рэакцыі, як пры іншых відах алергіі, — развіццё ацёку, расшырэнне сасудаў, пачырваненне і сверб скуры і слізістых. Гэта ... Падрабязней »