На працягу двух гадоў вучні нашай школы пад кіраўніцтвам настаўнікаў займаліся даследчай работай “Другое жыццё поліэтылену”. Дзеці даведаліся шмат цікавага не толькі пра выкарыстанне поліэтылену, але і ўзнялі важную праблему забруджвання гэтым матэрыялам навакольнага асяроддзя. Вучні ўдзельнічалі ў доследах, назіраннях, занятках-практыкумах. Адбываліся майстар-класы, анкетаванне як вучняў школы, так і мясцовых жыхароў. У выніку праведзенай работы ў 2016/2017 навучальным годзе школьнікі ... Падрабязней »
Архів тега: экалогія
Экалогія і прыгажосць
Беражлівыя адносіны да прыродных рэсурсаў ужо сталі патрэбай нашага жыцця. Прыярытэтным з’яўляецца не толькі ўзровень дасведчанасці вучняў у гэтым пытанні, але і фарміраванне практычных уменняў і навыкаў рэсурсазберажэння, а значыць, і беражлівых адносін да прыроды. Для фарміравання ключавых кампетэнцый вучняў у галінах энерга- і рэсурсазберажэння, для развіцця ўменняў прагназаваць, знаходзіць шляхі вырашэння экалагічных праблем, а таксама для выхавання актыўнай грамадзянскай ... Падрабязней »
Экалагічнае падарожжа з календаром
Экакаляндар стваралі ўдзельнікі абласнога завочнага конкурсу інфармацыйных матэрыялаў эколага-біялагічнай накіраванасці, які арганізаваў Гродзенскі дзяржаўны абласны палац творчасці дзяцей і моладзі. На конкурс было прадстаўлена 98 календароў навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі з усіх раёнаў Гродзенскай вобласці. Як паведаміла загадчык аддзела экалогіі і інтэлектуальнага развіцця палаца Ганна Лушчык, у сувязі з вялікай колькасцю работ пераможцаў вызначалі ў сямі намінацыях. ... Падрабязней »