Архів тега: кветкі

Кветкі і дзеткі

Усе педагогі ведаюць, што эфектыўнасць навучання непасрэдна залежыць ад спрыяльнага псіхалагічнага клімату ў школе. Калі дзіця адчувае сябе камфортна, то і матэрыял лепш засвойваецца, павышаюцца працаздольнасць, паспяховасць і паляпшаецца настрой. Мы, сучасныя настаўнікі, імкнёмся да таго, каб вучням на ўроках было цікава і камфортна: ствараем сітуацыю поспеху, прымяняем інавацыйныя метады і прыёмы, выкарыстоўваем ЭСН і інтэрнэт-рэсурсы. Але часта не звяртаем ... Падрабязней »

Укрыем ружы ад маразоў

Здаецца, ужо ў снежні трэба будзе ўкрываць дачныя ружы ад зімовых халадоў. У нас у Беларусі ў апошні час як быццам і не бывае вялікіх маразоў, але ўсё ж могуць быць даволі халодныя ночы, таму мы штогод практыкуем укрыццё шэрага гатунковых руж. Як толькі тэмпература ўсталюецца ў межах -5 — -7°С, то ўцяпляць ружы трэба неадкладна. Парасткі руж лепш за ... Падрабязней »

Вытокі прыгажосці — у дабрыні і любові

Падчас мінулага прэс-туру на Браслаўшчыну ў сярэдняй школе № 2 райцэнтра мы ўбачылі, напэўна, адно з самых нестандартных рашэнняў у афармленні метадычнага кабінета. Гарманічны дызайн памяшкання, у цэнтры — стол на 12 месцаў, мінімум неабходнай медыятэхнікі і, на першы погляд, нават вучэбна-метадычных матэрыялаў (што на справе не так — проста большасць знаходзіцца ў шафах, на якія не адразу звяртаеш увагу), ... Падрабязней »

Шматгадовыя кветкі

Ужо не адзін год паміж кветкаводамі ідуць спрэчкі, што лепш вырошчваць на клумбе і ў палісадніку — шматгадовыя расліны або аднагадовыя. Маўляў, ці варта кожную вясну важдацца з насеннем, расадай, ламаць галаву, што і дзе пасадзіць. Пасадзіў аднойчы — і ніякіх табе клопатаў. Тыя ж, каму падабаюцца аднагадовыя кветкі, прыводзяць свае аргументы: кожны сезон можна вырошчваць навінкі дый правераныя экзэмпляры, ... Падрабязней »

Кветкі жывыя і намаляваныя

Маляваць Галіна Васільеўна любіла з дзяцінства, а новы творчы віток пачаўся некалькі гадоў назад, калі Г.В.Дзявятая пачала працаваць у гімназіі № 1 Навагрудка намеснікам дырэктара па гаспадарчай рабоце. Аднойчы, калі яна разам з дырэктарам гімназіі Святланай Іванаўнай Аляхновіч праходзіла па першым паверсе будынка і абмяркоўвала, як упрыгожыць звычайны хол, дзе лепш размясціць сімволіку навучальнай установы, Галіна Васільеўна вырашыла прымяніць свае ... Падрабязней »

Ружовыя ружы

Мая сяброўка — вялікая аматарка руж. У яе ёсць два апрабаваныя гадамі спосабы ўкрыцця руж. Укрыццё Першы залежыць ад ураджаю дубовага лісця. Калі лісця многа, у лістападзе, калі пахаладае, у сухі, бязветраны дзень неабходна апырскаць кусты руж бардоскай вадкасцю, выдаліць недаспелыя верхавіны і бутоны, якія не раскрыліся. Ніколі не абразаць ружы на зіму. Пасля таго як расліны абсохнуць, засыпаць іх ... Падрабязней »

Вось і лета прайшло

За вокнамі — верасень. І хоць сёлета па абяцаннях сіноптыкаў нас чакае сапраўднае бабіна лета, яркія фарбы нашых кветнікаў становяцца больш спакойнымі, мяккімі, на змену чырвонаму і сіняму прыходзяць жоўты і ярка-рыжы колеры аксамітак, хрызантэм, рудбекіі. Кожны раз у канцы сезона перачытваю свае кветкавыя нататкі, якія вяду з 2010 года, і ўспамінаю найбольш яркія падзеі сезона, аналізую праблемныя моманты, мару ... Падрабязней »

Ворлік, ці аквілегія

У невялікай французскай вёсачцы жыла сварлівая жанчына, якая надакучвала мужу бясконцымі прыдзіркамі. Не вытрымаў муж і вырашыў з буркухай расстацца. Жанчына перапужалася, пайшла да людзей за парадай, і адзін жыхар, жадаючы дапамагчы няшчаснай, парэкамендаваў жанчыне зварыць кветкі ворліка і, як толькі ў яе з’явіцца жаданне пабурчаць, набіраць у рот воднага адвару і трымаць яго да таго часу, пакуль жаданне павучаць ... Падрабязней »

Ці складана вырасціць расаду петуніі?

Тэрыторыя любой установы — гэта яе “твар”, таму штогод неабходна скрупулёзна прадумваць, якая ўпрыгожыць. А калі тэрыторыя вялікая, як у нас, важна навучыцца вырошчваць сваю расаду: танна і прыгожа. Не сакрэт, што самая доўгаквітнеючая расліна, якая не ўступае іншым кветкам па прыгажосці, — гэта петунія. Ужо другі год я як настаўніца біялогіі займаюся вырошчваннем гэтай прыгажуні ва ўмовах вучэбнага кабінета. ... Падрабязней »

Сціплы родзіч дыфенбахіі

У пакаёвае кветкаводства гэтыя расліны ўвайшлі значна пазней, чым многія іншыя культуры. Каля 160 гадоў назад вядомым аўстрыйскім вучоным-батанікам Шотам былі адначасова апісаны два блізкія роды — аглаанема і дыфенбахія. Эфектныя рослыя дыфенбахіі хутка сталі папулярнымі ў дэкаратыўным кветкаводстве, а іх больш сціплыя родзічы доўгі час заставаліся незаўважанымі. І толькі адносна нядаўна строгую прыгажосць і непераборлівасць аглаанем па заслугах ацанілі ... Падрабязней »