Архів тега: Мінск

Канкурэнцыя у галоўны стымул развіцця аптэкі

У пытаннях аховы здароўя аптэка заўсёды будзе заставацца другім папулярным пасля паліклінікі месцам. Куплянне лекаў, нават калі на руках ёсць рэкамендацыі ўрача, часцей за ўсё будзе суправаджацца кансультацыяй фармацэўта. Пра тое, на што часцей за ўсё хварэюць беларусы, як навучыць моладзь не саромецца падчас выбару сродкаў кантрацэпцыі і з якімі праблемамі сутыкаюцца правізары, расказвае загадчыца аптэкі № 7 ЮНІФАРМ Мінска ... Падрабязней »

Шахматныя баталіі

Чэмпіянат свету па хуткіх шахматах і бліцы сярод кадэтаў прайшоў у Мінску з 22 па 24 чэрвеня. 747 дзяцей з 27 краін пазмагаліся за ўзнагароды Міжнароднай шахматнай федэрацыі. Урачыстае адкрыццё спаборніцтва наведалі старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац і першы намеснік міністра спорту і турызму Вячаслаў Дурноў. — Мне вельмі прыемна ўжо другі раз прысутнічаць на адкрыцці такога цудоўнага форуму, — падкрэсліў ... Падрабязней »

Гісторык моды Аляксандр Васільеў: “Прыгажосць могуць ацаніць усе!”

Вядомы расійскі і французскі гісторык моды, мастацтвазнаўца і калекцыянер, а для большасці жанчын, заўзятарак блакітнага вока, найперш нязменны вядучы тэлепраграмы “Модны прысуд” Аляксандр Васільеў — нярэдкі госць нашай краіны. У Беларусь ён не раз прыязджаў са сваімі лекцыямі і семінарамі, быў прэзідэнтам конкурсу мадэльераў-дызайнераў “Белая амфара” ў Віцебску, супрацоўнічаў з нашым Вялікім тэатрам. І сюды яго прыцягваюць не толькі ўдзячныя ... Падрабязней »

Урок без гульні?! Не ўяўляю!

Святлана Гарыеўна Барбушына, настаўніца пачатковых класаў сярэдняй школы № 162 Мінска, заўсёды ведала, што будзе педагогам. Гуляла Света ў асноўным у школу, бывала часта на ўроках мамінай роднай сястры Наталлі Пятроўны Садоўскай, захаплялася яе майстэрствам. Вялікім жаданнем быць настаўнікам, як сонечным святлом, было напоўнена дзіцячае жыццё госці нашай рубрыкі. “Я ніводнага разу не пашкадавала аб сваім выбары, — сцвярджае Святлана ... Падрабязней »

Кругаварот любові ў прыродзе

Чалавека творчага, які любіць сваю справу па-сапраўднаму, відаць адразу. Што б ён ні рабіў — усё з душой, ініцыятывай, з асабістымі адносінамі да таго, што адбываецца. З Настассяй Усік мы пазнаёміліся на занятках па развіцці творчага патэнцыялу педагога. Настассі Віктараўне, маладому спецыялісту, настаўніцы біялогіі ў гімназіі № 35 Мінска, хацелася даведацца па тэме больш, абмяняцца ідэямі, думкамі. Наш дыялог з ... Падрабязней »

Вясна ідзе — творцам дарогу!

Адзін чалавек — як чароўны куфэрак з казкі. З выгляду сціплы, а раскрый яго — якіх толькі багаццяў і цудаў там не знойдзеш! Менавіта так можна сказаць і пра нашу гераіню Іну Аляксандраўну Садзілаву. Яна сама творчы чалавек, захоплена выяўленчым мастацтвам, ды яшчэ ў яе выдатна атрымліваецца да гэтага мастацтва далучаць малодшых школьнікаў. Іна Аляксандраўна — педагог дадатковай адукацыі сярэдняй ... Падрабязней »

Адкрытая для музыкі назаўжды

Музыка, як мне здаецца, — самая чалавечная вынаходка нашай цывілізацыі. Няма такой асобы, якую яна не здолела б захапіць, узрадаваць, удасканаліць. І ўсё ж ёсць асаблівыя, на ўсе сто працэнтаў адданыя, чуллівыя, адораныя людзі, для якіх музыка — гэта амаль увесь іх свет. Менавіта такі чалавек наша госця настаўніца музыкі сярэдняй школы № 22 Мінска Таццяна Васільеўна Невядомская. Для яе ... Падрабязней »

На што глядзяць жанчыны

Калі справа ідзе і развіваецца, то самі па сабе нараджаюцца традыцыі, звязаныя з ёй. Яны ў сваю чаргу падтрымліваюць справу, даюць прыклад і глебу для творчага падыходу да яе. Так і ў нашай рубрыцы становіцца нормай вяртацца да “старых” герояў, якія здзейснілі прарыў у сваім захапленні. Днямі адбылася падзея, якая нагадала пра настаўніцу па класе фартэпіяна дзіцячай музычнай школы № ... Падрабязней »

“Не хачу быць дыназаўрам”, або Вучыцца бясcтрашнасці асвойваць новае

Як і многія іншыя, я веру ў тое, што людзі, якія маюць не толькі справу па душы, а яшчэ і прафесійнае хобі, радзей стамляюцца, сумуюць, адчуваюць адмоўныя эмоцыі, менш схільны да стрэсаў. Ірына Уладзіміраўна Зябко — менавіта такі чалавек. Працуе наша госця педагогам-псіхолагам у яслях-садзе № 393 Мінска. У вольны час займаецца квілінгам (вырабы з паперы спосабам скручвання), а таксама ... Падрабязней »

Ад лялькі Барбі да цукерачнага карабля

Цукерачна-букетны перыяд — так гавораць пра час, калі адносіны людзей, якія адчуваюць адно да аднаго сімпатыю, самыя яркія і афарбаваны ў радасныя тоны. У нашай рубрыкі сёння менавіта такі час, але толькі не ў пераносным сэнсе, а ў самым прамым. Чаму? А таму што ў Кацярыны Вікенцьеўны Бурак, педагога ясляў-сада № 137 Мінска, справа па душы так і называецца — ... Падрабязней »