У ліпені самы час падрыхтаваць градкі да пасадкі вусоў сартавых клубніц. Выбраны для градкі ўчастак запаўняем арганікай (навозам або кампостам), дабаўляем бардоскую сумесь і суперфасфат. Усё перакопваем і пакідаем на 10 дзён, каб угнаенні пачалі “працаваць”, а зямля на градцы крыху ўшчыльнілася. Градку робім шырынёй 60 см і даўжынёй на ўвесь сонечны бок нашага ўчастка. Клубніцы высаджваем у два рады. ... Падрабязней »
Архів тега: пасадка
Пасадка часнаку на зіму
Паколькі кастрычнік у гэтым годзе даволі цёплы, зімовы часнок не позна будзе пасадзіць да канца кастрычніка або за 2—3 тыдні да наступлення ўстойлівых халадоў. Галоўнае — падрыхтаваць лепшыя зубкі для пасадкі. Высаджваем часнок у позні час па той жа тэхналогіі, што і ў пачатку кастрычніка, магчыма толькі зубкі часнаку пасадзіць крыху глыбей (на 1—2 см). Пасля пасадкі граду абавязкова трэба замульчыраваць ... Падрабязней »
Мільён званочкаў
Апошнім часам асаблівай папулярнасцю карыстаецца расліна з дробнымі кветкамі — калібрахоа. Калібрахоа — на дзіва прыгожая і пяшчотная разнавіднасць ампельных раслін. Гэта шматгадовая расліна сямейства паслёнавых, у дзікай прыродзе распаўсюджана ў Аргенціне, Бразіліі і Уругваі. У садовай культуры вырошчваюцца гібрыды прыродных відаў, яны лічацца аднагадовымі раслінамі. Кветкі калібрахоа маюць доўгія паніклыя сцябліны, з-за якіх расліну лічаць ампельнай. Даўжыня парасткаў у ... Падрабязней »
Ну і цуд гэтыя лілеі!
Другая палова жніўня і ўвесь наступны восеньскі час — падыходзячы момант для пасадкі і размнажэння лілей. Яны добра растуць на адным месцы 4—5 гадоў, а потым робяцца дробнымі, страчваюць сваю дэкаратыўнасць. Некаторымі тонкасцямі вырошчвання з намі падзялілася вопытны кветкавод Кацярына Мікалаеўна Пінчук. Яе лілеі заўсёды здаровыя і прыгожыя. Ідэальна, калі лілеі саджаюць у свежую глебу, але Кацярына Мікалаеўна пасадзіла свае ... Падрабязней »
Батат — салодкая альтэрнатыва бульбе
Магу з упэўненасцю сказаць, што пра батат чулі многія з вас, некаторыя бачылі, можа, нехта нават і паспрабаваў, аднак пахваліцца ўласна вырашчаным ураджаем мала хто зможа. Пакуль гэтая культура для Беларусі надта экзатычная. А вось Святаслаў Андрэевіч Мініч з Брэста запэўнівае, што і ў нас батат можа расці без усялякіх перашкод. За апошнія 3 гады на яго агародзе і стале ... Падрабязней »
Скумпія гарбарная, ці Парыковае дрэва
Скумпія гарбарная — найпрыгажэйшы дэкаратыўны куст сямейства анакардыевых. Я ўпершыню ўбачыла яе ў Брэсце, каля ўніверсітэта ў садзе бесперапыннага цвіцення, а потым і ў родным Гродне. Дзякуючы сваім якасцям і папулярнасці, скумпія атрымала мноства назваў у розных народаў: фарбавальнае дрэва, саф’янавы ліст, алізарынавае дрэва, жаўціннік, дубільнае дрэва. Але самую прыгожую назву ёй далі ў Старажытнай Русі — цуда-дрэва. З-за шырокай ... Падрабязней »