Архів тега: сад

Эхеверыя

Сярод таўсцянкавых прадстаўнікі роду эхеверыя (эчэверыя) — адны з самых упадабаных дэкаратыўных хатніх раслін. Хоць па марфалагічнай будове ўсе эхеверыі падобныя, уражваюць разнастайнасць форм і афарбовак іх лісця і знешняе аблічча парасткаў-разетак. Гэты сукулентны род уключае больш за 120 відаў (па некаторых звестках — 150). Ён названы ў гонар іспанскага батаніка і мастака Атанасіа Эчэверыя Кадоя, які жыў у XVIII ... Падрабязней »

Асенняя сімфонія пазнацветаў

У Старажытнай Грэцыі лічылі, што асенні пазнацвет з’явіўся дзякуючы Персефоне, дачцэ Геі, багіні зямлі. Легенда расказвае, быццам, не ведаючы, куды дзелася яе дачка, Гея была вельмі засмучана, таму ўсе расліны вакол пачалі вянуць і гінуць, з дрэў асыпалася лісце, усё пажухла і стала маркотным. Выкрадзеная богам падземнага царства прыгажуня Персефона паслала кветкі пазнацвету асенняга на зямлю як прывітанне сваёй засмучанай ... Падрабязней »

Цудоўная ліяна

Калі б праводзіўся конкурс прыгажосці сярод дэкаратыўных шматгадовых ліян, павойны бружмель быў бы ў ліку першых. Ён упрыгожвае сад у любую пару года, а асабліва прывабны ён у час цвіцення, калі спрэс пакрыты падоўжанымі кветкамі ў эфектных суквеццях на канцах парасткаў. Кожны бружмель мае свае асаблівасці, якія трэба ўлічваць пры яго вырошчванні. Але ўсе віды сонцалюбівыя, даволі патрабавальныя да пажыўнасці ... Падрабязней »

Кветка-султан

Упершыню юку ніткаватую я ўбачыла яшчэ школьніцай, у 1976 годзе, у парку Сухумі. Таму і ўспрыняла яе, як звычайную цеплалюбівую расліну. Але якое ж было здзіўленне, калі я ўбачыла такую юку ва ўсёй квецені ў садзе бесперапыннага цвіцення каля ўніверсітэта ў Брэсце, прыехаўшы туды на сустрэчу з выпускнікамі! Заўважала яе і ў жыхароў прыватнага сектара. Але здзівілася яшчэ больш, убачыўшы ... Падрабязней »

“Разбіла мне сэрца дыцэнтра”

У гады майго дзяцінства гэтая арыгінальная кветка так і называлася — разбітае сэрца. Расла яна амаль на кожным падвор’і і разрасталася так хутка, што яе нават высялялі за плот. Асабліва яе ніяк не даглядалі, расла сама па сабе. А потым на даволі працяглы перыяд гэтая кветка была забыта. Зараз дыцэнтра, так яна называецца па-навуковаму, перажывае другое нараджэнне. Выведзена шмат новых ... Падрабязней »

Накідка багіні Ірыды

Зусім нядаўна мне давялося пабываць у родных мясцінах, на поўдні Гомельскай вобласці. Якраз трапіла на апошнія дні цвіцення касачоў. Многім маім суседкам ужо за 80, і ім не заўсёды дазваляе здароўе займацца вельмі капрызнымі кветкамі накшталт гладыёлусаў, якія ці не дзесяць гадоў назад раслі ў кожным кветніку. Затое касачы і півоні ёсць на кожнай сядзібе. Гэтыя кветкі-доўгажыхары могуць расці на ... Падрабязней »