Архів тега: сад

Ананас

Еўрапейцы пазнаёміліся з ананасам у канцы XV стагоддзя, калі Хрыстафор Калумб прывёз гэты экзатычны фрукт у Іспанію з трапічнай Амерыкі. Згодна з легендай, імператар Чарльз V быў настолькі здзіўлены незвычайным выглядам гэтага фрукта, што нават адмовіўся яго каштаваць, нягледзячы на запэўненні прыдворных пра яго цудоўны смак. Тым не менш іншыя былі не такімі катэгарычнымі — і хутка ананас стаў папулярным ... Падрабязней »

Калерыя, ці Калумбійская прыгажуня

Сваю назву гэтая расліна сямейства Геснерыевых атрымала па імені вучонага Майкла Колера, які выкладаў прыродазнаўчыя навукі ў інстытутах Цюрыха ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя. Часам у літаратуры прыводзіцца іншая назва кветкі — цідэя ці ізалома. Род налічвае каля 60 відаў раслін, а яго радзімай з’яўляюцца трапічныя зоны Цэнтральнай Амерыкі. У хатнім кветкаводстве калерыя ­ўяўляе сабой невысокую травяністую расліну да 50 см ... Падрабязней »

Вясновая рапсодыя

Сёлетні красавік выдаўся халодным, дзьме зусім не цёплы вецер, і ўсё ж такі жыццё набірае сілу. Успомніце, з якой любоўю вы саджалі ўвосень першацветы, нарцысы, цыбульныя кветкі — крокусы, мускары, сцылы, хіянадоксы. І адбыўся веснавы цуд — усё гэта зацвіло альбо рыхтуецца цвісці. Цудоўна перазімавала гейхера — яе барвовае лісце так і ззяе рознымі пералівамі. Выпусціла свае тычкі хоста, паказаліся апетытныя парасткі ... Падрабязней »

Упрыгажэнне саду — фізасцегія

Фізасцегія — непатрабавальная і прыгожая шматгадовая расліна, цудоўнае ўпрыгажэнне саду. Фізасцегія віргінская — расліна сямейства губакветных, у прыродзе расце ў сырых лясах па берагах рэк і азёр у паўднёва-ўсходняй частцы ЗША. Гэтая расліна мае высокія сцёблы даўжынёй да 1 м, усыпаныя вытанчанымі трубчастымі кветкамі. Кветкі афарбаваны ярка, святочна: могуць быць белымі, ружовымі, бэзавымі, малінавымі. Вельмі прыгожа выглядаюць пасаджаныя разам рознакаляровыя ... Падрабязней »

Вясновая рапсодыя

У сёлетнім красавіку ідзе мокры снег, дзьме зусім не цёплы вецер, але ўсё ж такі жыццё набірае сілу. Успомніце, з якой любоўю вы саджалі восенню першацветы, нарцысы, цыбульныя кветкі — крокусы, мускары, сцылы, хіёнадоксы. І адбыўся веснавы цуд — усё гэта зацвіло або рыхтуецца да цвіцення. Цудоўна перазімавала гейхера — яе барвовае лісце так і ззяе рознымі пералівамі, выпусціла свае ... Падрабязней »

Вінаград: ад цыбука да гронкі

Ці ёсць у вас вінаград? Я маю на ўвазе не зараснікі кіслай сіняй “ізабелы”, якая, дарэчы, лічыцца тэхнічным відам вінаграду і найлепшым варыянтам жывой загарадзі, а сапраўдны вінаград — духмяны, салодкі, наліты сонцам. Многія беларускія вінаградары паспяхова даказваюць, што беларуская зямля здольна прапісаць у сябе гэтага паўднёвага госця гэтак жа, як і яблыкі, грушы, слівы. А калі і вы хочаце ... Падрабязней »

Вось і лета прайшло

За вокнамі — верасень. І хоць сёлета па абяцаннях сіноптыкаў нас чакае сапраўднае бабіна лета, яркія фарбы нашых кветнікаў становяцца больш спакойнымі, мяккімі, на змену чырвонаму і сіняму прыходзяць жоўты і ярка-рыжы колеры аксамітак, хрызантэм, рудбекіі. Кожны раз у канцы сезона перачытваю свае кветкавыя нататкі, якія вяду з 2010 года, і ўспамінаю найбольш яркія падзеі сезона, аналізую праблемныя моманты, мару ... Падрабязней »

Ці складана вырасціць расаду петуніі?

Тэрыторыя любой установы — гэта яе “твар”, таму штогод неабходна скрупулёзна прадумваць, якая ўпрыгожыць. А калі тэрыторыя вялікая, як у нас, важна навучыцца вырошчваць сваю расаду: танна і прыгожа. Не сакрэт, што самая доўгаквітнеючая расліна, якая не ўступае іншым кветкам па прыгажосці, — гэта петунія. Ужо другі год я як настаўніца біялогіі займаюся вырошчваннем гэтай прыгажуні ва ўмовах вучэбнага кабінета. ... Падрабязней »

Сціплы родзіч дыфенбахіі

У пакаёвае кветкаводства гэтыя расліны ўвайшлі значна пазней, чым многія іншыя культуры. Каля 160 гадоў назад вядомым аўстрыйскім вучоным-батанікам Шотам былі адначасова апісаны два блізкія роды — аглаанема і дыфенбахія. Эфектныя рослыя дыфенбахіі хутка сталі папулярнымі ў дэкаратыўным кветкаводстве, а іх больш сціплыя родзічы доўгі час заставаліся незаўважанымі. І толькі адносна нядаўна строгую прыгажосць і непераборлівасць аглаанем па заслугах ацанілі ... Падрабязней »

Пакаёвыя расліны ў інтэр’еры школы

Каб жыць, трэба сонца, Свабода і маленькая кветка. Ханс Крысціян Андэрсен Пакаёвыя расліны вядомы чалавеку са спрадвечных часоў. Развядзенне іх — вельмі займальны і карысны занятак. У нашых дамах, у дамах нашых сваякоў і аднавяскоўцаў заўсёды шмат кветак. Цешаць вока бутоны чырвоных, ружовых, белых пеларгоній. Цэнтральнае месца ў хаце займае волат — фікус, аспарагус ці мірт — таксама любімыя нашымі ... Падрабязней »