У свае правы восень уступіла імкліва, рэзка паставіўшы кропку ў спрэчцы з летам. Ужо і святла адчувальна менш, і тэмпературы рэкордна зніжаюцца. Каб наш настрой і працаздольнасць не заразіліся гэтай тэндэнцыяй змяншэння, звернем увагу на тыя моманты, дзе ў восені прыбыло, і ўключым сябе ў гэтыя працэсы. Важна толькі распазнаць іх. Паспрабуем! Як ніколі, стравы на нашым стале разнастайныя і ... Падрабязней »
Архів тега: тэатр
Без святла рампы сумую
“Увесь свет — тэатр, у ім жанчыны, мужчыны — усе акцёры”, — так калісьці сказаў Вільям Шэкспір. Наколькі праўдзівае выказванне, няхай вызначыць для сябе кожны, хто яго чытае. А для госці нашай рубрыкі Вікторыі Георгіеўны Пятрэнка тэатр — вялікая і значная частка яе ўнутранага свету. Пятнаццаць гадоў Вікторыя іграе ў Народным драматычным студэнцкім тэатры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта “На балконе”. Зараз ... Падрабязней »
Танцы ў стылі ампір
З Дзіянай Аляксандраўнай Прышчапёнак, настаўніцай прадметаў тэатральнай накіраванасці сярэдняй школы № 27 Мінска, я пазнаёмілася ў верасні, падчас святкавання Дня нашага цудоўнага горада. У Дзіяны Аляксандраўны надзвычай арыгінальная справа па душы. Яна захапляецца старажытнымі танцамі і музыкай. На свяце я бачыла госцю рубрыкі ў танцы, у прыгожай моднай сукенцы, з моднай прычоскай. Чытачы здагадаліся, вядома, што моды не сучаснай, а ... Падрабязней »