Радзівілы — самая знакамітая і магутная княжацкая сям’я Літвы і Беларусі. Падчас экскурсіі па Нясвіжы нам расказалі гісторыю пра тое, як князі Радзівілы забаўлялі сваіх гасцей. Яны пасыпалі вуліцы горада соллю і каталі гасцей у санях у разгар лета. І тут прыйшла ў галаву думка: а чым жа частавалі гасцей князі Радзівілы? Аказваецца, кухня Радзівілаў характарызавалася разнастайнасцю страў, бо Радзівілы ... Падрабязней »
Архів тега: Вялікдзень
Пісанкі
Аднаўляюцца, адраджаюцца ўзоры народнай мастацкай творчасці. Гэта можна аднесці да такога цікавага, глыбока традыцыйнага, але практычна забытага віду народнага мастацкага роспісу, як дэкарыраванне велікодных яек — пісанак. Дэкарыраванне велікодных яек можна лічыць адным з самых старажытных народных відаў роспісу, карані якога хаваюцца ў дахрысціянскіх часах. Тэхналогія дэкарыравання велікодных яек вельмі цікавая і разнастайная. Яна дазваляе дабівацца багацця арнаментыкі і каларыстыкі, ... Падрабязней »
Перадвелікодны крэатыў
Набліжаецца красавік, а значыць, і свята Вялікдзень, а перад ім — Вербніца. Зусім хутка беларусы пойдуць у касцёлы і цэрквы, каб асвяціць рознакаляровыя вербачкі. Менавіта вярба ў яшчэ халодныя вясновыя дні выпускае першыя зялёныя лісточкі, а вербныя коцікі лічацца прадвеснікамі непазбежнага прыходу цяпла. У кожнай мясцовасці галінкі вярбы ўпрыгожваюць па-рознаму. Выкарыстоўваюцца папяровыя кветкі, нітачкі, стужкі, розныя травы. Асабліва папулярны жытнія ... Падрабязней »
Нязменныя атрыбуты Вялікадня
Ужо зусім блізка галоўнае свята вясны — Вялікдзень. Светлае і чыстае, яно нясе надзею і веру ў лепшае. Нязменным атрыбутам Вялікадня з’яўляецца чырвонае яйка і куліч. Як хочацца захаваць даўжэй адчуванне свята! І гэта магчыма. Самы час ствараць велікодныя вырабы сваімі рукамі. Аказваецца, можна зрабіць куліч з падручных сродкаў. Для работы нам спатрэбіцца: газета, белы папяровы ручнік, вата, клей ПВА, ... Падрабязней »
Карункавыя велікодныя кулічы “Крафіны”
Адным з найважнейшых свят для веруючых беларусаў з’яўляецца Вялікдзень. Несумненна, важны атрыбут на святочным стале ў гэты дзень — велікодны куліч. Гэта выпечка заўсёды павінна быць смачнай, духмянай і прыгожай. Прапаную вам рэцэпт арыгінальных і смачных кулічоў “Крафіны” з далікатным здобным мякішам і хрусткай скарыначкай. Цікавую форму кулічам надае асаблівы від зборкі цеста, з прычыны чаго яны атрымліваюцца такімі хвалістымі ... Падрабязней »
Рыхтуемся да Вялікадня
Да ўсялякага свята мы рыхтуемся. Да Вялікадня — асабліва. Вялікдзень — гэта свята шчодрых страў пасля Вялікага посту. Традыцыйна святочны стол складаецца з пірагоў, мясных страў і, канечне, яек-крашанак. Справа № 1: пафарбаваць яйкі. Нашы бабулі адварвалі яйкі ў цыбульніку — адвары шалупіння цыбулі, якое дазваляе дабіцца залаціста-карычневага колеру (чым больш цыбульніку, тым адвар больш насычаны). Можна пайсці арыгінальным шляхам ... Падрабязней »
Не толькі калыска жыцця, але і крыніца натхнення
Напярэдадні Вялікадня цікавасць да яйка як прадмета для творчасці натуральная. Мы прывыклі ўпрыгожваць велікодныя яйкі афарбоўваннем, роспісам, аплікацыяй. Але ёсць і рэдкі дзіўны стыль стварэння твора мастацтва з суцэльнай шкарлупіны яйка, які называецца разьбой па шкарлупіне яйка, або карвінгам. Такую рэдкую і скрупулёзную тэхніку можна параўнаць з пляценнем найтанчэйшых карункаў, з ювелірнай работай. Нездарма майстроў, якія займаюцца разьбой па крохкім ... Падрабязней »
Сакрэты прыгатавання — добрыя думкі і добры настрой
Вялікдзень — адно з галоўных свят у рэлігійным календары. Новазапаветнае, хрысціянскае свята было ўстаноўлена апосталамі неўзабаве пасля смерці і Уваскрэсення Хрыста. Галоўная ідэя новазапаветнага свята — перамога над смерцю, урачыстасць і безумоўная вера, якая выключае сумненні і прымушае чакаць цуду. Хрысціянства, якое прыйшло на Русь з Візантыі, прыўнесла ў святкаванне царкоўны рытуал. Свята атрымала назву “цар дзён”, ці Вялікдзень. Тыдзень, ... Падрабязней »