Author Archives: admin

Запас на год

Лета — самая чаканая пара для школьнікаў. І ў школу хадзіць не трэба, і забавы выбірай, якія хочаш (нават на каньках і лыжах пакатацца можна, толькі што не па снезе, а па асфальце). Дзеці раз’язджаюцца ў аздараўленчыя летнікі, лагеры працы і адпачынку, у вёску, на мора, а нехта застаецца ў горадзе. Аднак у любым выпадку час можна правесці не толькі ... Падрабязней »

Яйка ці курыца?

Адказаць на гэтае пытанне гэтак жа складана, як і падлічыць колькасць страў, якія можна прыгатаваць на аснове гэтага старажытнага прадукту. Яшчэ шмат тысяч гадоў назад чалавек верыў у тое, што яйка — правобраз Сусвету і пачатковы пункт светабудовы. У Старажытным Рыме быў распаўсюджаны выраз ab ovo usque ad mala (літаральна: “ад яйка да яблыкаў”). Гастранамічныя антраполагі звязваюць гэта са звычкай ... Падрабязней »

“Разбіла мне сэрца дыцэнтра”

У гады майго дзяцінства гэтая арыгінальная кветка так і называлася — разбітае сэрца. Расла яна амаль на кожным падвор’і і разрасталася так хутка, што яе нават высялялі за плот. Асабліва яе ніяк не даглядалі, расла сама па сабе. А потым на даволі працяглы перыяд гэтая кветка была забыта. Зараз дыцэнтра, так яна называецца па-навуковаму, перажывае другое нараджэнне. Выведзена шмат новых ... Падрабязней »

Каб прыгожыя думкі мелі, каб прыгожыя песні пелі!

Са Святланай Георгіеўнай Яфімавай мы сустрэліся ў гарачы для яе як настаўніка музыкі і кіраўніка факультатыву “Спадчына” гімназіі № 18 Мінска час. Заканчваецца навучальны год: справаздачныя канцэрты, лінейкі, дакументацыя. З размовы са Святланай становіцца зразумела, што напоўненай, канцэнтраванай, дынамічнай яе прафесійная і асабістая прастора з’яўляецца заўсёды. Святлана Яфімава ўсё робіць з душой, але самай-самай любімай справай лічыць выкананне фальклорных твораў ... Падрабязней »

Каб не згарэць на рабоце…

З цягам часу на любой рабоце чалавек пачынае адчуваць фізічнае і нервова-псіхічнае напружанне. Для прафесіі настаўніка характэрна напружанасць, якая выклікаецца вялікай колькасцю сацыяльных кантактаў, павышанай адказнасцю і іншымі прычынамі. За гады існавання нашай школы склалася пэўная сістэма работы па прафілактыцы прафесійнага выгарання настаўнікаў. Неабходна адзначыць, што асноўная частка педагогаў школы — гэта ўжо вопытныя настаўнікі, якія маюць за плячамі гады ... Падрабязней »

Да сёмага поту

Чалавек пацее зімой і летам. Гэта, як гаворыцца, медыцынскі факт, і нікуды ад яго не дзенешся. Гэта натуральна і нармальна. Дзякуючы поту з арганізма выводзяцца таксіны, непатрэбныя солі, гармоны, падтрымліваецца тэрмарэгуляцыя арганізма. Потавых залоз на нашым целе не менш за тры мільёны. Самае вялікая іх колькасць размешчана ў вобласці падпах, далоняў і ступняў. Уся справа ў нашым стаўленні да поту. ... Падрабязней »

Едуць лэдзі на веласіпедзе…

Новыя гарадскія веладарожкі многіх з нас зрабілі калі не сапраўднымі велагоншчыкамі, то заўзятымі велааматарамі дакладна. Хто адмовіцца правесці гадзінку-другую сярод маляўнічых краявідаў на свежым паветры, ды яшчэ ў прыемнай кампаніі і з карысцю для здароўя? Пра тое, што дае такое баўленне часу прыгожай палове чалавецтва, мы раскажам у гэтым артыкуле. Паездкі на веласіпедзе вельмі карысныя для нас, жанчын. Стройныя ногі, ... Падрабязней »

Вяршкі і карэньчыкі

Сельдэрэй вядомы людзям ужо не адну сотню гадоў. Аб ім складаюць легенды, надзяляюць чароўнымі і лячэбнымі ўласцівасцямі і вераць, што з яго дапамогай можна не толькі здабыць вечную маладосць, але і стварыць сапраўдны любоўны напітак. Радзіма сельдэрэю — Міжземнамор’е. Дзікія формы гэтай расліны і сёння можна знайсці ў міжземнаморскіх краінах, на паўвостраве Індастан, у Азіі і на Амерыканскім кантыненце. У ... Падрабязней »

Святлацені майстэрства і дабрыні

Творчасць майстра заўсёды крыху чарадзейства: яна прыцягвае, здзіўляе, захапляе і выклікае неадольнае жаданне затрымацца побач з тым, хто адкрывае свету прыгажосць. Услухацца ў нетаропкую гаворку. Не адпачыць душой — наадварот, адчуць, як яна ў нейкі момант пачынае гучаць ва ўнісон са словамі суразмоўцы; дакрануцца да невыказнага, найвышэйшага, якое, насамрэч, і робіць нас людзьмі. А калі пашанцуе, то і павучыцца. Навучэнцам ... Падрабязней »

Суровыя палотны дзіцячай памяці

Мы жывём і дзейнічаем у прасторы часу. Яго тканіна ахутвае нас, папаўняючыся новымі малюнкамі-падзеямі. У звычайным жыцці мы засяроджаны на новых, апошніх, яе ўчастках. Але ёсць абставіны і даты, якія падштурхоўваюць да ўспамінаў, да падарожжаў у аддаленыя прасторы часу і нават туды, дзе нас саміх яшчэ не было. Адны з самых важных абставін і дат, якія прымушаюць успомніць, — Дзень ... Падрабязней »