Author Archives: Илья

Чаранкуем туі

Выхаванцы эколага-біялагічнага цэнтра Мастоўскага раёна любяць праводзіць розныя доследы і даследаванні з раслінамі. Мінулай вясной яны пазнаёмілі чытачоў “Настаўніцкай газеты” са сваім вопытам па прарошчванні насення таматаў у рулончыках. У гэтым годзе падобны метад навучэнцы вырашылі паспрабаваць пры размнажэнні розных відаў іглічных раслін. З 1 верасня 2017 года ў эколага-біялагічным цэнтры Мастоўскага раёна ў рамках рэспубліканскага інавацыйнага праекта пачала сваю ... Падрабязней »

Што ж елі беларусы?

Гісторыя развіцця беларускай кухні перажывае чарговы віток павышанай увагі. Прафесійныя кухары, гісторыкі і гастранамічныя антраполагі на розныя галасы сцвярджаюць, што менавіта яны ведаюць тыя самыя сапраўдныя рэцэпты і могуць упэўнена адказаць на пытанне “Што іменна елі беларусы?”. Адны апелююць да таямнічых сшыткаў з рэцэптамі роду Радзівілаў, другія выступаюць за гістарычны аналіз і рэтраспектыву, трэція з цвёрдай упэўненасцю гавораць, што “мая ... Падрабязней »

Зэльвеншчына апетытная

“Даспадобы нам жыць у вёсцы” — праект з такой назвай ужо некалькі гадоў рэалізуе Князеўская сярэдняя школа Зэльвенскага раёна. Гэты праект дапамог не знікнуць унікальнай гастранамічнай спадчыне рэгіёна. Мы разам з навучэнцамі ездзім па вёсках, сустракаемся з мясцовымі жыхарамі, запісваем ад іх рэцэпты, якія былі ва ўжытку ў жыхароў Крамяніцкага і Зэльвенскага паветаў у пачатку і сярэдзіне XX стагоддзя, і, ... Падрабязней »

Рэальны чалавек цікавейшы і ярчэйшы за ідэал

У бясконцым патоку ходу часу мы плывём у фарватары лютага. Набліжаемся да яго заканчэння, а гэта значыць, што настала пара душэўных спраў, звязаных з нашымі любімымі мужчынамі: роздумаў пра мужнасць, клопатаў пра падарункі нашым абаронцам, у самым шырокім сэнсе гэтага слова. Традыцыя ўшаноўваць мужчын-воінаў і прадстаўнікоў мірных прафесій важная, неабходная, мудрая і цудоўная. Жыццёвыя назіранні дазваляюць нам адчуць яе глыбіню, ... Падрабязней »

Інжыр — не экзотыка

У кожнай групе нашай дашкольнай установы ёсць свой куток прыроды. Падбор і размяшчэнне аб’ектаў у іх выхавальнікі дашкольнай адукацыі праводзяць у адпаведнасці з узростам дзяцей, кіруючыся вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыі. У малодшай групе гэта зялёны куток, які складаецца з 7 відаў непатрабавальных раслін (колеус, пеларгонія, бягонія, аксаліс, традэсканцыя і інш.). У сярэдняй групе, акрамя раслін, у кутку прыроды пасяліліся дзве ... Падрабязней »

Саламяныя цуды

Для многіх людзей саламяны сноп не ўяўляе амаль ніякай значнасці, каштоўнасці і важнасці. Усё адно, які ён: жытні, пшанічны ці аўсяны. — Гэта далёка не так, — пераконвае метадыст майстар Маларыцкага раённага цэнтра народнай творчасці Ала Сцяпанаўна Назарук. — Для вырабаў з саломы, якія радавалі б вока, лепш за ўсё падыходзіць жыта, бо яго сцябло мае найбольшую даўжыню. Акрамя таго, ... Падрабязней »

Галасавая гігіена педагога

Голас — гэта прылада працы педагога. Галасавыя звязкі настаўніка падпадаюць пад цяжкую нагрузку, больш жорсткую, чым яны здольны вытрымаць. Кожны, хто прафесійна эксплуатуе свой галасавы апарат, абавязаны мець элементарныя веды пра гігіену голасу, што загартуе і засцеражэ галасавы апарат ад захворванняў. Гэта частка прафесійнай культуры педагога. Галасавы апарат, як і іншыя сістэмы арганізма, з часам слабее пад уплывам хвароб або ... Падрабязней »

Дзённая санлівасць у дзяцей: спосабы барацьбы

Сярод падлеткаў зараз стала модным хваліцца, што яны мала спяць, гадзінамі ўначы маюць зносіны ў сацсетках, а раніцай п’юць каву, каб прачнуцца. Дзеці не хочуць разумець, што пры недасыпанні (а ўрачы раяць: у 7—10 гадоў неабходна спаць 10 гадзін, 10—14 гадоў — 9 гадзін, 14—18 гадоў — не менш за 8 гадзін у суткі) цяжэй сканцэнтраваць увагу, запамінаць інфармацыю на ... Падрабязней »

Праблему смартфонаў бацькі вырашаюць… праз рэпетытараў

У нашай краіне амаль кожнаму кідаецца ў вочы мноства людзей у грамадскіх месцах, якія бесперапынна глядзяць у смартфон. Большасць з іх захоплены міні-гульнямі: каляровыя шарыкі, фігуркі, карты і г.д. Дзеці не выключэнне. Прычым нават у школе яны не адмаўляюць сабе ў гэтай забаўцы. Урок для некаторых таксама не падстава выключыць смартфон — гульню можна працягнуць, не звяртаючы ўвагі на настаўніка. ... Падрабязней »

Цудоўныя ліяны

У гады майго далёкага дзяцінства, бадай, ніводны кветнік не абыходзіўся без іпамеі — вясёлай ліяны з кветкамі-грамафончыкамі розных колераў. Яна чаплялася за плот, дэкарыруючы не заўсёды прывабны яго выгляд, цвіла з мая да самых замаразкаў. Між тым сямейства ліян даволі багатае на розныя кветкі. Сярод іх можна знайсці віды для ўпрыгажэння балконаў і лоджый, кампактныя, даўжынёй да 1,5 м, можна ... Падрабязней »