Надыходзіць самая рамантычная пара, калі коцікі на вербах і на клёнах паступова расцвітуць, а мы ёй чамусьці не рады! Раніцай немагчыма прачнуцца, на працы цэлы дзень ходзім разбітыя і з цяжкасцю змагаемся з пазяханнем. Першае вясновае сонейка не радуе — часта слязяцца вочы. Лушчыцца скура на твары… Нічога тут дзіўнага няма. Так мы, паўночнікі, выходзім з працяглага халоднага перыяду, калі ... Падрабязней »
Архіў катэгорыі : Лячэбная педагогіка
Імунітэт ад зімовых бед
Прастудныя захворванні з’яўляюцца пастаянным спадарожнікам халоднага перыяду года. У гэты час арганізм перажывае пэўны стрэс ад недахопу сонечных прамянёў, недахопу вітаміну D, частых пераахаладжэнняў. Імунітэт уяўляе сабой ахоўную рэакцыю арганізма, яго здольнасць супрацьстаяць дзеянню пашкоджвальных агентаў. Менавіта дзякуючы наяўнасці імунітэту арганізм спраўляецца з захворваннем. Акрамя таго, дзякуючы выпрацаванаму імунітэту чалавек хварэе на некаторыя інфекцыйныя захворванні толькі раз у жыцці, пасля ... Падрабязней »
Як выбраць зімовы абутак для дзіцяці?
У магазіне ад асартыменту дзіцячага зімовага абутку разбягаюцца вочы: ёсць любы фасон, колер і памер. Як выбраць добры і якасны тавар, які верай і праўдай будзе служыць вашаму дзіцяці ў самую слотную і халодную пару года? Нашы зімы складаюцца як бы з трох сезонаў — бясснежнага сухога, марознага снежнага і слотнага ў адлігі. Для марознага сухога надвор’я лепшы варыянт — ... Падрабязней »
Цукровы дыябет: непазбежная заканамернасць або непрыемнае непаразуменне?
Цукровы дыябет — гэта захворванне, пры якім павышаецца ўзровень цукру (глюкозы) крыві. У норме ўзровень цукру крыві ў здаровага чалавека 3,3—5,5 ммоль/л. Пры павышэнні цукру крыві вышэй за гэтыя значэнні, неабходна звярнуцца да ўрача для назначэння дадатковага абследавання з мэтай выключэння пераддыябету і дыябету. Глюкоза з’яўляецца асноўнай крыніцай энергіі для клетак арганізма. Яна прысутнічае ў краватоку. У здаровага чалавека ўзровень ... Падрабязней »
Каб дзіця не захварэла
Для многіх з нас восень прыходзіць не толькі з жоўтым лісцем і школьнымі сшыткамі, але і з насмаркам, кашлем і іншымі прастуднымі атрыбутамі ў дзяцей. Лячэнне і аднаўленчы перыяд пасля хваробы ў дзіцяці займаюць ад тыдня да месяца. Ці ёсць шанц пазбегнуць гэтых праблем і як справіцца з ускладненнямі пасля прастудных захворванняў, калі ўсё-такі дзіця захварэла, — вось пытанні, якія ... Падрабязней »
Што можа выклікаць сіндром раптоўнай смерці?
Смерць пры занятках спортам — гэта найвялікшая трагедыя. Раптоўная смерць маладога і відавочна здаровага чалавека становіцца сапраўднай трагедыяй для сям’і і грамадства, тым больш калі гэта адбываецца са спартсменамі, якія заўсёды былі сімвалам здароўя і сілы. На шчасце, раптоўная смерць у спорце — даволі рэдкая падзея. Як медыцынская праблема раптоўная смерць з-за заняткаў спортам існуе па меншай меры 2500 гадоў. ... Падрабязней »
Паэканомце сэрца ў спёку
Для сардэчнікаў спёка — сур’ёзнае выпрабаванне. Цяжэй за ўсё пры вільготнасці паветра вышэй 80%. У кардыёлагаў летам самы ў прамым сэнсе слова гарачы сезон. Менавіта ў спёку, паводле шматгадовай статыстыкі, колькасць зваротаў па тэрміновую медыцынскую дапамогу ўзрастае на чвэрць. Сэрца прыхоплівае прама на вуліцы або дачным участку. Часцей за ўсё ахвярамі сонца становяцца пажылыя людзі з гіпертаніяй, стэнакардыяй і ішэмічнай ... Падрабязней »
Як абараніць дзіця ад насякомых
Для дарослага камары, мошкі і ншыя крывасмокі — гэта проста дробная непрыемнасць, а вось для малышоў — часта сапраўднае бедства. Для іх насякомыя — лютыя ворагі. Таму трэба задзейнічаць усе вядомыя спосабы і сродкі для вырашэння гэтай актуальнай вяснова-летняй праблемы. Цалкам вынішчыць крывасмокаў не атрымаецца — гэта сумны факт. Але паменшыць шкоду ад іх прысутнасці пастараемся. Малых, якія аддаюць перавагу ... Падрабязней »
“Сонечныя” акуляры для маленькага сонейка
Сонцаахоўныя акуляры — модны аксесуар і неабходная дэталь летняга туалету кожнай жанчыны. Так мы ахоўваем вочы ад яркага сонца і скуру твару ад заўчаснага з’яўлення дробных маршчынак вакол вачэй. Мамінай дачцэ, дзяўчынцы гадоў 4, абавязкова захочацца такія ж, “толькі маленькія і ружовыя”. Але ці так неабходны маленькай модніцы гэты прадмет? Сонцаахоўныя акуляры актуальныя не толькі ў эстэтычным плане — яны ... Падрабязней »
Хвароба або мускульны голад?
У эпоху індустрыялізацыі і прагрэсу, усеагульнай камп’ютарызацыі і інтэрнэту колькасць фізічных намаганняў і нагрузак на чалавечы арганізм значна скарачаецца. Памяншаецца часам і неабходнасць у іх. Цывілізацыя з карысці для чалавека нярэдка ператвараецца ў яе супрацьлегласць, спараджаючы такія сур’ёзныя захворванні, як гіпадынамія. Гіпадынамія — гэта абмежаванне рухальнай актыўнасці, якое прыводзіць да парушэнняў функцыі арганізма: апорна-рухальнага апарату, кровазвароту, дыхання, стрававання. З кожным ... Падрабязней »