Пачатак вясны ўрачы адносяць да аднаго з самых вострых у плане захворванняў на вірусныя інфекцыі перыядаў. Пасля зімы арганізм, асабліва дзіцячы, даволі аслаблены і з лёгкасцю чапляе не толькі рэспіраторныя інфекцыі, але і тыя, што выклікаюць высыпанні на скуры. Пра тое, з якімі скаргамі на стан скуры ў пачатку сакавіка часцей за ўсё прыходзяць да ўчастковага ўрача мамы з малышамі, ... Падрабязней »
Архіў катэгорыі : Лячэбная педагогіка
Дыфтэрыя: пагроза побач
Дыфтэрыя ўяўляе сабой вострае інфекцыйнае захворванне, якое перадаецца паветрана-кропельным шляхам, аднак можна заразіцца і праз прадметы ўжытку, посуд і цацкі. Дыфтэрыя перадаецца ад хворых і бессімптомных носьбітаў (людзей, якія інфіцыраваны, але не праяўляюць сімптомаў). Цяжар хваробы абумоўлены вельмі атрутным таксінам, які выдзяляе дыфтэрыйная палачка. Часцей за ўсё пашкоджвае насаглотку, але нярэдка закранае гартань, бронхі, скуру і іншыя органы. Інкубацыйны перыяд ... Падрабязней »
Пошук залатой таблеткі — галоўная памылка бацькоў
Рэспубліканскі цэнтр спадчынных нервова-мышачных захворванняў, які нядаўна быў створаны на функцыянальнай аснове Мінскага гарадскога цэнтра медыцынскай рэабілітацыі дзяцей з псіханеўралагічнымі захворваннямі, пачаў выкарыстоўваць віртуальную рэальнасць у рабоце з дзецьмі, якія пакутуюць ад ДЦП. Высокія тэхналогіі ў медыцыне, у прыватнасці, у рэабілітацыі, могуць быць адзіным спосабам, здольным дапамагчы малышу няхай не перамагчы хваробу, але зменшыць яе наступствы. Пра тое, што такое ... Падрабязней »
Бяскрыўдныя траўмы? Першая дапамога пры ранках і ўдарах
Ніводнае дзіця ў працэсе свайго развіцця не мінуе траўм. Але траўма траўме няроўная. Большасць з іх з’яўляюцца лёгкімі. Сюды адносяцца ўдары, гематомы, неглыбокія ранкі, расцяжэнне звязак — гэта значыць, усе тыя пашкоджанні, якія не прыносяць страты здароўю і хутка загойваюцца. Гэтыя пашкоджанні часцей за ўсё адбываюцца пры падзенні дзіцяці з невялікай вышыні (вышыня свайго росту, крэсла) і ўдары аб цвёрдую паверхню ... Падрабязней »
Усміхайцеся на здароўе!
Ніколі не адмаўляйся ад таго, што прымушае цябе ўсміхацца — з гэтым правілам могуць не пагадзіцца бадай што тыя, хто саромеецца сваёй усмешкі з-за відавочных праблем з зубамі. Паход да стаматолага для многіх з’яўляецца выпрабаваннем нават у выпадку лячэння простага карыесу. Але каб зубы былі не толькі здаровымі, але і прыгожымі, без дапамогі артадонта не абысціся. Пра тое, з якімі ... Падрабязней »
Здаровая пастава дзяцей
Здаровая пастава — залог прыгажосці і здароўя чалавека. Няправільная пастава з’яўляецца не толькі касметычнай праблемай, але і вядзе да сур’ёзных неўралагічных праблем у дарослым узросце. На шляху да правільнай паставы Не пакідайце без увагі заняткі фізічнай культурай. Рацыянальныя фізічныя нагрузкі дапамогуць сфарміраваць мышачны гарсэт, без якога падтрыманне правільнай паставы немагчыма. Нагрузкі павінны адпавядаць стану здароўя школьніка. Выконвайце парады ўрача. Для ... Падрабязней »
Каса да пояса
Як спыніць выпадзенне валасоў і вылечыць акнэ? Здароўе залежыць ад шматлікіх фактараў. Пра першыя непаладкі ў арганізме можна меркаваць па знешнім выглядзе чалавека. Як правіла, любое сістэмнае захворванне выбірае для сябе найбольш уразлівыя мішэні: скуру твару, якая становіцца бляклай і лушчыцца, і валасы — яны пачынаюць станчацца і выпадаць жменямі. Што неабходна зрабіць, каб вылечыць гэтыя праблемы? З якімі дэрматалагічнымі ... Падрабязней »
Аздараўленне дзяцей у загарадных летніках
Вельмі хутка настануць школьныя летнія канікулы. Усе бацькі азадачаны тым, як жа правільна і з карысцю для здароўя арганізаваць на гэты перыяд вольны час для сваіх дзяцей. Адным з выдатных варыянтаў з’яўляецца дзіцячы аздараўленчы ці адукацыйны летнік. Як жа адправіць сваё дзіця ў загарадны летнік? Па-першае, трэба паклапаціцца аб пуцёўцы. Штогод перад пачаткам летняй аздараўленчай кампаніі і падчас яе правядзення ... Падрабязней »
Барацьба з узростам павінна быць граматнай
Стандарты прыгажосці мяняюцца з году ў год. І, напэўна, няма такога чалавека, якога поўнасцю задавальняў бы яго знешні выгляд. Часта недахопы, якія мы бачым у сабе, іншыя людзі не заўважаюць. Тым не менш гарбінка на носе ці вузкія вусны могуць стаць прычынай комплексаў, ад якіх самастойна пазбавіцца цяжка. Выйсце з гэтай сітуацыі ёсць: палюбіць сябе такім, якім вы з’яўляецеся, ці звярнуцца ... Падрабязней »
Фітнес — гэта здорава!
Яшчэ 20 гадоў назад праблема нізкай рухальнай актыўнасці дзяцей не была настолькі актуальнай, як сёння. Рухавыя гульні з’яўляліся неад’емнай часткай дзяцінства. Захаванне і ўмацаванне здароўя выхаванцаў — адзін з прыярытэтных напрамкаў работы нашай установы, які рэалізоўваецца праз укараненне сучасных сродкаў аздараўлення, выкарыстанне фізкультурнага абсталявання і інвентару новага пакалення. Педагогі знаходзяцца ў пастаянным пошуку новых форм фізкультурна-аздараўленчай дзейнасці. Сярод іх — ... Падрабязней »