Архіў катэгорыі : Лячэбная педагогіка

Самы “спартыўны” орган

Сэрца — самы “спартыўны” орган нашага цела. Яно складаецца з чатырох камер, якія, па чарзе скарачаючыся, прымушаюць кроў рухацца ў патрэбным напрамку. Адпачыць кожны аддзел сэрца можа толькі ў час дыясталы (расслабленне паміж скарачэннямі), якая доўжыцца долі секунды. І так усё жыццё без выхадных і адпачынкаў наша сэрца павінна нястомна працаваць круглымі суткамі, каб мы проста маглі жыць. Канечне, сэрцу ... Падрабязней »

Правільнае харчаванне павінна стаць звычкай

Пытанні знешняга выгляду і лішняй вагі менавіта вясной з’яўляюцца вельмі актуальнымі. Традыцыйна менавіта вясной многія абяцаюць самі сабе ўжо з панядзелка жыць па-новаму. Часцей за ўсё гэта заключаецца ў тым, што людзі пачынаюць займацца спортам, пераважна бегам, а таксама эксперыментаваць з дыетамі. Толькі не заўсёды эксперыменты заканчваюцца прыгожа і без наступстваў. Ці магчыма пахудзець без спорту, дзякуючы толькі правільнаму харчаванню? ... Падрабязней »

Канкурэнцыя у галоўны стымул развіцця аптэкі

У пытаннях аховы здароўя аптэка заўсёды будзе заставацца другім папулярным пасля паліклінікі месцам. Куплянне лекаў, нават калі на руках ёсць рэкамендацыі ўрача, часцей за ўсё будзе суправаджацца кансультацыяй фармацэўта. Пра тое, на што часцей за ўсё хварэюць беларусы, як навучыць моладзь не саромецца падчас выбару сродкаў кантрацэпцыі і з якімі праблемамі сутыкаюцца правізары, расказвае загадчыца аптэкі № 7 ЮНІФАРМ Мінска ... Падрабязней »

Сіндром бабуль, ці Тое, чаму важна сябраваць з педыятрам

20 лістапада па ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень педыятра. Сімвалічна, што менавіта ён прызнаны і Сусветным днём дзіцяці. Для таго каб малыш рос здаровым, побач павінны знаходзіцца не толькі разважлівыя бацькі, але і дасведчаны ўрач, якому можна без кроплі сумненняў даверыць здароўе свайго дзіцяці. Абмеркаваць набалелыя пытанні наконт неабходнасці правядзення вакцынацыі, расказаць пра найбольш небяспечныя інфекцыйныя захворванні, прафілактыку стамляльнасці школьнікаў, ... Падрабязней »

Адзежка на ножкі

Якога толькі абутку не ўбачыш на нагах у школьнікаў малодшых класаў: туфлі, красоўкі, кеды, сандалі, басаножкі! Прадстаўлены разнастайныя варыянты розных колераў і матэрыялаў. Але дасведчанаму погляду адразу заўважна, чые бацькі падышлі да пытання выбару старанна і з усёй адказнасцю, а хто запхнуў у пакет для “зменкі” пару, якая першай трапіла на вочы. Калі на нагах у школьніка чэшкі або шлёпкі, ... Падрабязней »

Знайсці патрэбны рытм

Заіканне — складанае парушэнне маўлення, якое праяўляецца расстройствам яго нармальнага рытму, адвольнымі спыненнямі ў момант выказвання ці вымушанымі паўтарэннямі асобных гукаў і складоў, што адбываецца з прычыны сутарг органаў артыкуляцыі. Іншымі словамі, заіканне — гэта парушэнне рытму і плаўнасці маўлення, якое выклікае цяжкасці ў вусных зносінах. У розных краінах свету працэнт тых, хто заікаецца, неаднолькавы і залежыць ад некаторых нацыянальных ... Падрабязней »

У групе рызыкі — цяжарныя і немаўляты

У Беларусі ў 2017 годзе былі зарэгістраваны 324 тысячы пацыентаў з захворваннямі шчытападобнай залозы. Паталогіі гэтай залозы, як правіла, не маюць знешніх праяўленняў. А значыць, западозрыць, што ў арганізме збой менавіта на эндакрынным узроўні, могуць дапамагчы агульныя сімптомы, большасць з якіх ігнаруецца. Тым не менш і выпадзенне валасоў, і лушчэнне скуры, а таксама агульная млявасць, беспрычынныя дэпрэсія і агрэсія могуць ... Падрабязней »

Увага, бацькі! Педыкулёз!

Сучасная медыцына можа пахваліцца тым, што перамагла большасць небяспечных захворванняў, ад якіх у мінулым у эпідэміях гінулі мільёны. Аднак канчаткова перамагчы паразітаў, якія існуюць многія стагоддзі, пакуль не ўдаецца. Так, яшчэ да нашай эры Герадот пісаў, што егіпецкія жрацы старанна галілі галовы, каб засцерагчы сябе ад небяспекі вошай. Мінулі стагоддзі, але, на жаль, праблема барацьбы з гэтымі дробнымі насякомымі актуальная ... Падрабязней »

Чым небяспечная камп’ютарная мыш?

Тыя, хто пастаянна сядзіць за камп’ютарам, як правіла, асноўную небяспеку бачаць у электрамагнітным выпраменьванні і турбуюцца, як засцерагчы свае вочы. Але існуюць і больш сур’ёзныя прычыны для хвалявання, напрыклад, небяспека зарабіць такое захворванне, як сіндром карпальнага канала (“мышыны” сіндром, тунэльны сіндром). Калі ваша жыццё непарыўна звязана з камп’ютарам і час ад часу, здавалася б, без прычыны з’яўляюцца непрыемныя адчуванні ў ... Падрабязней »

Спадчынны фактар — адна з прычын развіцця меланомы

З наступленнем лета тэма прыгожага шакаладнага загару з’яўляецца як ніколі актуальнай. Хтосьці аддае перавагу салярыям, а іншым больш даспадобы натуральны спосаб набыцця смуглай скуры. Для таго каб знаходжанне на сонцы было бяспечным, патрэбна загадзя паклапаціцца пра аптымальныя спосабы абароны ад ультрафіялетавых прамянёў. Ці магчыма дасягнуць балансу і разам з прыгожым загарам захаваць скуру здаровай? Як недапусціць з’яўлення вялікай колькасці невусаў ... Падрабязней »