Архіў катэгорыі : Лячэбная педагогіка

Галасавая гігіена педагога

Голас — гэта прылада працы педагога. Галасавыя звязкі настаўніка падпадаюць пад цяжкую нагрузку, больш жорсткую, чым яны здольны вытрымаць. Кожны, хто прафесійна эксплуатуе свой галасавы апарат, абавязаны мець элементарныя веды пра гігіену голасу, што загартуе і засцеражэ галасавы апарат ад захворванняў. Гэта частка прафесійнай культуры педагога. Галасавы апарат, як і іншыя сістэмы арганізма, з часам слабее пад уплывам хвароб або ... Падрабязней »

Дзённая санлівасць у дзяцей: спосабы барацьбы

Сярод падлеткаў зараз стала модным хваліцца, што яны мала спяць, гадзінамі ўначы маюць зносіны ў сацсетках, а раніцай п’юць каву, каб прачнуцца. Дзеці не хочуць разумець, што пры недасыпанні (а ўрачы раяць: у 7—10 гадоў неабходна спаць 10 гадзін, 10—14 гадоў — 9 гадзін, 14—18 гадоў — не менш за 8 гадзін у суткі) цяжэй сканцэнтраваць увагу, запамінаць інфармацыю на ... Падрабязней »

Праблему смартфонаў бацькі вырашаюць… праз рэпетытараў

У нашай краіне амаль кожнаму кідаецца ў вочы мноства людзей у грамадскіх месцах, якія бесперапынна глядзяць у смартфон. Большасць з іх захоплены міні-гульнямі: каляровыя шарыкі, фігуркі, карты і г.д. Дзеці не выключэнне. Прычым нават у школе яны не адмаўляюць сабе ў гэтай забаўцы. Урок для некаторых таксама не падстава выключыць смартфон — гульню можна працягнуць, не звяртаючы ўвагі на настаўніка. ... Падрабязней »

Прастуды можна пазбегнуць?..

Здаецца, што чалавек прастуджваецца, калі яго прадзьмула скразняком, або ён трапляе пад ледзяны дождж, або прамачыў ногі. На самай справе прастуда — заразная хвароба і перадаецца пры кантакце з інфіцыраваным чалавекам, калі ў дыхальныя шляхі трапляюць кропелькі сліны або макроты хворага. Людзі прастуджваюцца ў халодны час таму, што праводзяць больш часу ў закрытых, скучаных памяшканнях, часцей кантактуюць з носьбітамі вострай ... Падрабязней »

Урокі здароўезберажэння

Педагогі Пагранічнай сярэдняй школы Камянецкага раёна лічаць, што павысіць якасць адукацыі можна праз здароўезберагальную прастору, створаную ва ўстанове. Сістэмная работа па захаванні і ўмацаванні здароўя накіравана на мінімізацыю шкоднага ўздзеяння на дзяцей асноўных школьных фактараў рызыкі. — Неабходнасць арганізацыі дзейнасці ў гэтым напрамку ўзнікла не на пустым месцы, — тлумачыць дырэктар школы Жанна Іванаўна Аўдзей (на здымку: на парозе школы ... Падрабязней »

Чытайце казкi малышам

За шалёным тэмпам жыцця мы часта забываем, што нашым дзецям неабходны не толькі матэрыяльны дабрабыт, але і наша ўвага, наш час, праведзены побач з імі. А калі бацькі возьмуць у рукі кнігу і адправяцца з малышом у незвычайны свет падарожжаў і казкі, то гэта стане бясцэнным светам адкрыццяў для дзіцяці. “Жылі-былі…”, “У некаторым царстве, у некаторым гаспадарстве…”, “Аднойчы…”, “За сінімі ... Падрабязней »

Першыя прыметы дэменцыі

Нягледзячы на высокі ўзровень развіцця медыцыны, праблема зніжэння памяці як ніколі актуальная. Ва ўсім свеце колькасць захворванняў на дэменцыю складае прыкладна 35 мільёнаў чалавек, і прагнозы наконт гэтага несуцяшальныя. Чакаецца, што праз 15 гадоў колькасць хворых павялічыцца ў два разы. Дэменцыя ўяўляе сабой цяжкае расстройства вышэйшай нервовай дзейнасці, выкліканае арганічным пашкоджаннем галаўнога мозга, і праяўляецца ў першую чаргу рэзкім зніжэннем ... Падрабязней »

Па гаючую сілу валошак і дзівасілу

Фітатэрапія, якая некалі была асноўным выратаваннем ад хвароб, становіцца папулярнай і цяпер. Бадай, ніхто з нас не сумняваецца ў сілах прыроды, але мала хто ведае, як правільна выкарыстоўваць гаючыя травы. Менавіта для таго, каб навучыць гэтаму ўсіх жадаючых, у Мядзельскім раёне, на беразе возера Белага, у акружэнні лясоў, створаны ўнікальны гаючы свет — “Аптэкарскі сад”. Прычым спасцігаць зёлкавыя таямніцы тут ... Падрабязней »

Закіпаем?..

У сучасным свеце жанчына сумяшчае ў сабе шмат розных роляў (маці, жонка, работнік). Часам жанчына нараўне з мужчынам выконвае абавязкі і разнастайныя функцыі. Найбольш тыповая сітуацыя двайной занятасці, калі жанчына будуе кар’еру на працы і дома. Усё гэта адбіваецца на эмацыянальным і фізічным самаадчуванні жанчыны. Жанчына, якая актыўна працавала ўвесь рабочы дзень, часта займаецца рознымі справамі і дома: гатуе вячэру, ... Падрабязней »

Бяспечнае маленства

Многае залежыць ад таго, які прыклад падаюць бацькі Праблему дзіцячага траўматызму многія разглядаюць, ставячы сябе на месца бацькоў, з іх пункту гледжання. Але на яе карысна зірнуць яшчэ і вачыма спецыялістаў. Па словах галоўнага педыятра Міністэрства аховы здароўя Валянціны Ваўчок, за апошнія 5 гадоў дзіцячую смяротнасць удалося знізіць. У 2011 годзе загінулі 262 дзіцяці, у 2016 — 154. Сёлета не ... Падрабязней »