Паглядзіце на этыкетку любога прадукту — і вы ўбачыце доўгі спіс дадатковых інгрэдыентаў, якія і не збіраліся купляць. Вы паверыце, што ружовага ці фісташкавага колеру марожанае — натуральны прадукт? Наўрад ці. Не могуць жа малако ці вяршкі, з якіх яго зрабілі, быць ружовымі ці зялёнымі. Няцяжка здагадацца, што ў прадукт нешта дадалі для афарбоўвання. Харчовыя дабаўкі — гэта прыродныя ці ... Падрабязней »
Архіў катэгорыі : Лячэбная педагогіка
Здароўе з градкі
Актывізаваць абмен рэчываў і ачысціць арганізм ад шлакаў, набытых за зіму, дапаможа ранняя вясновая зеляніна, якая асабліва мяккая, смачная і духмяная. Яна змяшчае немалы запас вітамінаў, асабліва вітаміну Е, або такаферолу, які стымулюе і падтрымлівае нармальную работу мышцаў. Зеляніна забяспечвае яшчэ сонны пасля зімы арганізм мінеральнымі рэчывамі і арганічнымі кіслотамі, непаўторны пах зялёным культурам надаюць змешчаныя ў іх эфірныя маслы. ... Падрабязней »
Няма таблеткі ад гіпадынаміі
Трэба ўставаць і ісці на стадыён IT House, што дзейнічае на базе БДУ, ужо больш як год арганізоўвае сустрэчы са спецыялістамі, якія расказваюць, як высокія тэхналогіі дапамагаюць захаваць здароўе. Праўда, ёсць у высокіх тэхналогій і адваротны бок медаля: многае дзякуючы ім у жыцці людзей спрашчаецца, і лёгкі, маларухомы лад жыцця часта прыводзіць да розных захворванняў (варыкоз, астэахандроз, гемарой і г.д.). ... Падрабязней »
Развітваемся з зімой і запасаемся вітамінамі
Вось і сыходзіць зіма. Да канца лютага засталіся лічаныя дні. Зімовы перыяд быў найбольш стрэсавым для нашага арганізма, асабліва калі моцныя маразы хутка змяняліся адлігамі. Гэта прыводзіць да зніжэння імунітэту і ўрэшце да развіцця розных захворванняў. Таму трэба звярнуць увагу на правільнае харчаванне як адзін са сродкаў умацавання нашага арганізма. У любы час года, згодна з існуючымі правіламі і нормамі, ... Падрабязней »
Пра карыснасць вітаміну Е
Вітамін Е валодае шырокім спектрам карысных уласцівасцей і можа прымяняцца як для прафілактыкі, так і ў час лячэння розных захворванняў. Карысныя ўласцівасці вітаміну Е шырокавядомыя сёння і прымяняюцца ў розных сферах фармакалогіі і касметалогіі. Такаферол (вітамін Е) прынята таксама называць жаночым мікраэлементам, які асабліва карысны для арганізма прадстаўніц прыгожага полу. Такаферол з’яўляецца моцным антыаксідантам, які выводзіць з арганізма ўсе таксічныя ... Падрабязней »
Ежа для спакойнага сну
Свет вакол нас не самы ціхі і спакойны. Шумяць машыны на вуліцы, гамоняць прахожыя, пакупнікі ў магазінах, учыняюць сцэны дамачадцы, а суседзям абавязкова трэба перасоўваць мэблю, стукаць малатком або спяваць застольныя песні менавіта пасля поўначы. Па гэтых прычынах многія людзі пакутуюць ад бытавой бяссонніцы, наступствы якой адбіваюцца на дзеяздольнасці і стане здароўя. Цёмныя кругі пад вачамі — гэта самая дробязь ... Падрабязней »
7 крокаў да здаровай старасці
Згодна з класіфікацыяй Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, узрост чалавека дзеліцца на некалькі перыядаў: да 44 гадоў лічыцца маладым, 45—59 — сярэднім, 60—74 прызнаны пажылым, 75—89 — старэчым, людзі 90—100 і старэйшыя з’яўляюцца доўгажыхарамі. Пажылымі ў нас прынята называць тых, хто дасягнуў пенсійнага ўзросту, у агульнасусветнай практыцы гэты перыяд выпадае на 60—65 гадоў. Па статыстыцы, з году ў год колькасць людзей ... Падрабязней »
Жыць, а не існаваць!
Як захаваць і прымножыць жыццёвую энергію Сёння ў нас у гасцях Андрэй БЕЛАВЕШКІН, урач, кандыдат медыцынскіх навук, аўтар адукацыйнага блога аб здаровым жыцці beloveshkin.com. Ён прапаноўвае простыя і дзейсныя рэкамендацыі, як справіцца з дэпрэсіяй і выгараннем, перазагрузіцца і пачаць весці здаровы лад жыцця. Знайсці баланс паміж “хачу” і “трэба” Выгаранне — гэта хваравіты стан, калі чалавеку не хапае жыццёвай энергіі. ... Падрабязней »
“Анёл-ахоўнік”
Па статыстыцы, з пачатку гэтага года дзякуючы аўтаномным пажарным паведамляльнікам (АПП) выратаваны 71 чалавек, у тым ліку 15 дзяцей. Ці многа гэта ў маштабах рэспублікі? Скажу дакладна: многа, таму што ў некага дзякуючы АПП засталіся ў жывых блізкія сваякі, бацькі, пляменнікі, дзеці. Хтосьці змог у апошні момант выйсці з памяшкання, якое гарыць, і для іх гэты маленькі прыбор не проста ... Падрабязней »
Хранічны танзіліт
Хранічным танзілітам называюць хранічнае запаленне паднябенных міндалін. Аднак, калі быць больш правільным, гэта агульнае захворванне з лакалізацыяй працэсу ў паднябенных міндалінах. З кожным годам хворых з такім дыягназам становіцца ўсё больш, але самае страшнае тое, што, як і многія хваробы, хранічны танзіліт “маладзее” і ўсё часцей сустракаецца ў дзяцей 5—7-гадовага ўзросту. Частыя ВРВІ, ангіны, спрыяльная для мікробаў флора ў ротавай ... Падрабязней »