Архіў катэгорыі : Наш сад

Пакаёвыя расліны ў інтэр’еры школы

Каб жыць, трэба сонца, Свабода і маленькая кветка. Ханс Крысціян Андэрсен Пакаёвыя расліны вядомы чалавеку са спрадвечных часоў. Развядзенне іх — вельмі займальны і карысны занятак. У нашых дамах, у дамах нашых сваякоў і аднавяскоўцаў заўсёды шмат кветак. Цешаць вока бутоны чырвоных, ружовых, белых пеларгоній. Цэнтральнае месца ў хаце займае волат — фікус, аспарагус ці мірт — таксама любімыя нашымі ... Падрабязней »

Эхеверыя

Сярод таўсцянкавых прадстаўнікі роду эхеверыя (эчэверыя) — адны з самых упадабаных дэкаратыўных хатніх раслін. Хоць па марфалагічнай будове ўсе эхеверыі падобныя, уражваюць разнастайнасць форм і афарбовак іх лісця і знешняе аблічча парасткаў-разетак. Гэты сукулентны род уключае больш за 120 відаў (па некаторых звестках — 150). Ён названы ў гонар іспанскага батаніка і мастака Атанасіа Эчэверыя Кадоя, які жыў у XVIII ... Падрабязней »

Зязюльчыны боты, венерын чаравічак

Пафіяпедзілюм — венерын чаравічак — атрымаў сваю назву ад слоў “пафас” — назва вострава, на якім, паводле паданняў, нарадзілася Венера, і pedilon — сандаля, чаравічак. У Францыі пафіяпедзілюмы так і называюць — венерын чаравічак, у Англіі — чаравічак лэдзі, у Амерыцы — кветка-макасін, у Расіі іх называлі: адамава галава, чаравічак вапняковы, зязюльчыны боты, мар’ін чаравічак, пеўнікі. Разам з калядным дрэвам ... Падрабязней »

Кветка-меч

Гэтая кветка не саступае самым апошнім навінкам кветкавай моды па прыгажосці і велічнасці. У канцы ліпеня — пачатку жніўня яна раскрывае нам прывабнасць свайго цвіцення і рознакаляровасць адценняў. Гладыёлус, альбо шпажнік, адносіцца да сямейства касачовых. Назву сваю кветка атрымала ад лацінскага слова gladius і перакладаецца як “меч”. Род гладыёлусаў налічвае каля 180 дзікіх відаў, і здаецца неверагодным, што ў выніку ... Падрабязней »

Асенняя сімфонія пазнацветаў

У Старажытнай Грэцыі лічылі, што асенні пазнацвет з’явіўся дзякуючы Персефоне, дачцэ Геі, багіні зямлі. Легенда расказвае, быццам, не ведаючы, куды дзелася яе дачка, Гея была вельмі засмучана, таму ўсе расліны вакол пачалі вянуць і гінуць, з дрэў асыпалася лісце, усё пажухла і стала маркотным. Выкрадзеная богам падземнага царства прыгажуня Персефона паслала кветкі пазнацвету асенняга на зямлю як прывітанне сваёй засмучанай ... Падрабязней »

Цудоўная ліяна

Калі б праводзіўся конкурс прыгажосці сярод дэкаратыўных шматгадовых ліян, павойны бружмель быў бы ў ліку першых. Ён упрыгожвае сад у любую пару года, а асабліва прывабны ён у час цвіцення, калі спрэс пакрыты падоўжанымі кветкамі ў эфектных суквеццях на канцах парасткаў. Кожны бружмель мае свае асаблівасці, якія трэба ўлічваць пры яго вырошчванні. Але ўсе віды сонцалюбівыя, даволі патрабавальныя да пажыўнасці ... Падрабязней »

Скумпія гарбарная, ці Парыковае дрэва

Скумпія гарбарная — найпрыгажэйшы дэкаратыўны куст сямейства анакардыевых. Я ўпершыню ўбачыла яе ў Брэсце, каля ўніверсітэта ў садзе бесперапыннага цвіцення, а потым і ў родным Гродне. Дзякуючы сваім якасцям і папулярнасці, скумпія атрымала мноства назваў у розных народаў: фарбавальнае дрэва, саф’янавы ліст, алізарынавае дрэва, жаўціннік, дубільнае дрэва. Але самую прыгожую назву ёй далі ў Старажытнай Русі — цуда-дрэва. З-за шырокай ... Падрабязней »

Тая, што сумуе па вадзе…

Менавіта так слова “гартэнзія” перакладаецца з латыні. Гартэнзія — шматгадовы паўхмызняк з цёмна-зялёным лісцем. Суквецце — парасонік, складаецца з кветак, у якіх замест пялёсткаў густыя чашалісцікі. Ёсць гатункі з белымі, блакітнымі, ружовымі, бэзавымі і чырвонымі чашалісцікамі. Цвіце і ў пакоі, і ў адкрытым грунце з красавіка па лістапад. Пасадка Высаджваюць садовую гартэнзію ў грунт восенню ці вясной на адлегласці не ... Падрабязней »

Кветка-султан

Упершыню юку ніткаватую я ўбачыла яшчэ школьніцай, у 1976 годзе, у парку Сухумі. Таму і ўспрыняла яе, як звычайную цеплалюбівую расліну. Але якое ж было здзіўленне, калі я ўбачыла такую юку ва ўсёй квецені ў садзе бесперапыннага цвіцення каля ўніверсітэта ў Брэсце, прыехаўшы туды на сустрэчу з выпускнікамі! Заўважала яе і ў жыхароў прыватнага сектара. Але здзівілася яшчэ больш, убачыўшы ... Падрабязней »

“Разбіла мне сэрца дыцэнтра”

У гады майго дзяцінства гэтая арыгінальная кветка так і называлася — разбітае сэрца. Расла яна амаль на кожным падвор’і і разрасталася так хутка, што яе нават высялялі за плот. Асабліва яе ніяк не даглядалі, расла сама па сабе. А потым на даволі працяглы перыяд гэтая кветка была забыта. Зараз дыцэнтра, так яна называецца па-навуковаму, перажывае другое нараджэнне. Выведзена шмат новых ... Падрабязней »