Зусім нядаўна мне давялося пабываць у родных мясцінах, на поўдні Гомельскай вобласці. Якраз трапіла на апошнія дні цвіцення касачоў. Многім маім суседкам ужо за 80, і ім не заўсёды дазваляе здароўе займацца вельмі капрызнымі кветкамі накшталт гладыёлусаў, якія ці не дзесяць гадоў назад раслі ў кожным кветніку. Затое касачы і півоні ёсць на кожнай сядзібе. Гэтыя кветкі-доўгажыхары могуць расці на ... Падрабязней »
Архіў катэгорыі : Наш сад
Незнаёмка керыя
Гадоў дзесяць назад, калі мае пазнанні ў галіне кветак налічвалі не больш як два дзясяткі раслін, я прачытала ў адным часопісе пра керыю — прыгожы дэкаратыўны хмызняк. Жанчына напісала пра керыю з такой любоўю, што захацелася як мага больш даведацца пра гэтую расліну, а яшчэ лепш — убачыць яе. Цікава, што ўжывую я ўбачыла яе толькі сёлетняй вясной на Камароўскім ... Падрабязней »
Адлюстраванне блакіту веснавога неба
Мускары — мышыны гіяцынт, гадзючая цыбуля, належаць да сямейства лілейных. Яны запаўняюць вясновыя сады, захапляюць нас вытанчанымі суквеццямі самых разнастайных сініх тонаў. Ствараецца такое ўражанне, што кветкі гэтых раслін адлюстроўваюць свежы блакіт веснавога неба. Нягледзячы на пяшчотнае аблічча і невялікі рост гэтых кветак, іх нельга недаацэньваць: яны вельмі хутка размнажаюцца і ўтвараюць раскошныя кветкавыя дываны. Іх яркія дэкаратыўныя кветкі распускаюцца ... Падрабязней »
Пакіньце першацветы вясне
Як толькі сыходзіць снег, адразу ж з’яўляюцца першыя вясеннія кветкі — белыя, жоўтыя, ружовыя, блакітныя. Гэта першацветы — незвычайныя расліны, якія прыстасаваліся цвісці тады, калі ў лесе на дрэвах яшчэ няма лісця і кожны цёплы сонечны праменьчык даходзіць да самай зямлі. У гэтых раслін падчас эвалюцыі выпрацаваліся важныя прыстасаванні для ранневясенняга цвіцення. Найбольш поўна карыстаюцца ўмовамі дастатковай асветленасці і ўвільготненасці ... Падрабязней »
Кветкі надзеі
Вясна звязана з абуджэннем прыроды, і не гракі на крылах вясну прыносяць, а менавіта кветкі: то ледзь прыкметныя, то яркія, з’яўляюцца яе прадвеснікамі. Першыя вясновыя кветкі радуюць нас сваім цвіценнем сярод амаль безжыццёвага ландшафту. Ёсць шмат раслін, якія ва ўжытку называюць падснежнікамі, падкрэсліваючы тым самым, што яны расцвітаюць вельмі рана, ледзь падтае снег, там, дзе прыгрэла сонейка і ўтварыліся праталіны. ... Падрабязней »
Аднадзённая прыгажосць, або Расліна для “інтэлігентных гультаёў”
Лілейнікі, a асабліва іх гібрыдныя гатункі, — незвычайна прыгожыя шматгадовыя расліны з маляўнічымі кветкамі, вельмі падобнымі на лілеі. У народзе іх называюць лілеяй-аднадзёнкай. Лацінская назва “гемеракаліс” перакладаецца як “прыгожы на працягу аднаго дня”, і гэта сапраўды так. Кветка, распусціўшыся раніцай, радуе ўсяго адзін дзень і да вечара вяне. Але сёння выведзены новыя гатункі, якія цвітуць 1,5-2 дні. Ёсць нават начныя ... Падрабязней »
Манахромныя кветкі
У кожнага з нас ёсць свае любімыя колеры. Аднаму падабаецца жоўты, другому — сіні, трэцяму — вытанчаны белы. Салідныя кветкавыя фірмы часам прадаюць наборы насення для кветніка аднаго колеру. Але такая кампазіцыя — на аматара. Я, напрыклад, мару пра такі кавалачак свайго невялікага кветніка. Памятаю, у адной установе ўбачыла ў сярэдзіне мая звычайныя нізкарослыя касачы фіялетавага колеру, доўга памятала гэтую ... Падрабязней »
Нашы німфеі-феі
Белы гарлачык — адна з самых чароўных водных раслін. У фальклоры розных народаў можна сустрэць пра яе мноства паданняў і легенд. Славяне асацыіравалі белы гарлачык з русалкай, называючы яго “адалень-травой”, і прыпісвалі яму цудадзейную магічную сілу. Адмысловымі ўласцівасцямі яго надзялілі за тое, што ён выкарыстоўваўся ў медыцыне, служачы проціяддзем і сродкам ад зубнога болю. На аснове назвы яму прыпісалі ўласцівасць ... Падрабязней »
Шыкоўная ВЕЙГЕЛА
У пазамінулым годзе я набыла танюсенькі парастак вельмі прыгожага хмызняку — вейгелы. Пасадзіла яго ў нашу беднаватую зямлю без асаблівых намаганняў, абгарадзіла калочкамі, паліла. Было гэта познім маем. Увесь сезон ніякіх спроб падрасці альбо хаця б выпусціць пару лісцікаў гадаванец і не зрабіў. Але і не прапаў. Перад зімой добра акучыла торфам. Зіма 2011— 2012 гадоў была зменлівай, адлігі змяняліся ... Падрабязней »
Архангелавы трубы, або Бругмансія
Яшчэ з дзясятак гадоў назад гэтая экзатычная кветка (хутчэй падобная на хмызняк) лічылася выключна аранжарэйнай раслінай. Іншая яе назва — архангелавы трубы. І сапраўды, яе паніклыя кветкі падобныя на грамафоны. Лісце ў расліны мае даўжыню ад 15 да 25 см, злёгку апушанае. Сама кветка можа вырастаць у вышыню да 1,5-2 м. У беларускіх умовах прыёмы вырошчвання бругмансіі маюць свае асаблівасці. Вядома, вясной яе ... Падрабязней »