Архіў катэгорыі : Як жыць

Як сублімаваць падарожжа

Хочаш быць разумным — падарожнічай, хочаш быць прыгожым — падарожнічай, хочаш знайсці новага сябе — таксама падарожнічай. Атрымліваецца, што пошук універсальнай таблеткі для сілкавання душы чалавека скончаны паспяхова? Для большасці людзей станоўчы адказ прагучыць пераканаўча. У Японіі таксама шукалі тое, што мы зараз з вамі назвалі таблеткай для душы. З іх пункту гледжання гэта названа ікігай, што прыкладна можна расшыфраваць ... Падрабязней »

Новы год: кландайк дзяцінства

На Кастрычніцкай плошчы ў сталіцы сёння можна ўбачыць не толькі навагоднюю ёлку, але і вялікую, дзесяціметровую, усю ў святлодыёдах навагоднюю цацку. Яна — найбольшае захапленне для тых, хто тут апынаецца. Бацькі з дзецьмі заходзяць туды, быццам у палац: там дурэюць і ўжо святкуюць Новы год. Закаханыя маладыя людзі туды таксама заходзяць, быццам у шлюбны палац: абдымаюцца, цалуюцца, кажуць адно аднаму ... Падрабязней »

Навагодняе шчасце — у нашых руках

Шчасце — адна з галоўных патрэб чалавека. Што робіць нас шчаслівымі? Гэта не простае пытанне. Аднак напярэдадні навагодніх свят разуменне шчасця спрашчаецца. Шчаслівы той, у каго ёсць дзіцячыя ўспаміны пра чараўніцтва Новага года з мамай і татам, братамі і сёстрамі. Шчаслівы той, хто сам можа папрацаваць чараўніком для дзяцей. Самае вялікае і яркае шчасце ў тых, хто дорыць і раздзяляе ... Падрабязней »

Усё ўмее наша Вольга

Часта побач з намі знаходзяцца людзі, на першы погляд зусім звычайныя, але, калі пазнаеш іх бліжэй, разумееш, што гэта чалавек таленавіты, незвычайны, цікавы ва ўсім. У яслях-садзе № 5 Слоніма шмат таленавітых і цікавых людзей. Хачу пазнаёміць з адным з іх. Вольга Анатольеўна Санько, выхавальнік дашкольнай адукацыі, працуе з дзецьмі 1-й малодшай групы. Усе свае веды і любоў дорыць сваім ... Падрабязней »

Фарбаў у мяне многа — выбірай любую

Свет вялікі і разнастайны. Чалавек можа зразумець і прыняць лепшае з яго як інструкцыю да дзеяння толькі праз трэніраванае і навучанае ўспрыманне, душой, якая працавала, развітым інтэлектам, сэрцам, якое спачувае. Дзе ўсё гэта браць? Узяць не атрымаецца. Такога кшталту багацце можна толькі карпатліва ствараць, паглыбляючы дзіця ў ашаламляльны, эмацыянальны, мудры свет мастацтва. І нават паглыблення недастаткова. Важна надоўга стварыць яму ... Падрабязней »

Роў матора гучыць як музыка

З Раманам Русланавічам Гудзем я пазнаёмілася на “Узыходжанні” — Мінскім гарадскім конкурсе прафесійнага майстэрства педагогаў, у якім ён удзельнічаў як прадстаўнік Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі. Выступаў Раман Русланавіч паспяхова і заваяваў 2-е месца. Напрамак, якім займаецца малады педагог, зацікавіў і мяне. У напружаным графіку Рамана Русланавіча мы знайшлі час пагутарыць пра аўтамабілі і іх мадэлі, што ўласна і ... Падрабязней »

У свеце настаўніцкіх захапленняў

Як ляціць час, калегі! Вось ужо і першая чвэрць скончылася — наперадзе канікулы. Многія з нас чакаюць іх з нецярпеннем, таму што менавіта на канікулах ёсць магчымасць удзяліць час сваім захапленням. Мне заўсёды здавалася, што настаўнік настолькі заняты, што ў яго проста няма ні сіл, ні часу на хобі. Аказваецца, я памылялася. У свабодны ад рабочых будняў час настаўнік імкнецца ... Падрабязней »

Bel Paese

Я даўно хацеў пабываць у Bel Paese — гэтай прыгожай краіне, як часта называюць Італію. Мяне неадольна цягнула пабываць у гэтым кутку зямнога шара, які справядліва лічыцца адной з калысак нашай цывілізацыі. Пахадзіць па зямлі, якая помніць, як па ёй хадзілі геніі мінулых стагоддзяў: Дантэ і Леанарда, Мікеланджэла і Рафаэль, Джарджонэ і Тыцыян… Апынуцца на сусветнай радзіме прыгажосці, дзе прыгожае ... Падрабязней »

Зямля запаветная — Дамашаны

У людзей, якія жылі раней і жывуць цяпер, было або ёсць самае любімае месца на зямлі, свой кавалачак, дзе адчуваецца ярчэй, працуецца плённей, дзе смачнейшыя ежа і пітво ды і сіл прыбаўляецца. У А.Пушкіна — Болдзіна, у Я.Купалы — Вязынка, у Я.Коласа — Альбуць. У многіх нашых чытачоў знойдзецца сваё імя гэтай зямлі запаветнай, якая дае сілы і суцяшэнне, радасць ... Падрабязней »

Міні-помнікі на шахматнай дошцы

Хто мы такія ў нашым жыцці? Кім хацелі б стаць, ды не сталі? Кім усё-такі сталі? Каралямі, якія ходзяць і наперад, і назад, і ўбок? Каралевамі, якія бязлітасна забіваюць непрыяцеляў іх каралёў? Сланамі, якія кіруюць нашымі жыццёвымі дыяганалямі? Коньмі, якія вечна рухаюцца па сваёй Г-падобнай траекторыі і часта паміраюць за свайго караля? Ладдзямі роспачы, якія могуць плыць уверх ці ўніз, ... Падрабязней »