Памятаеце свае дзіцячыя цацкі? Ці захавалася ў вас хоць адна з гэтай бясцэннай калекцыі? Не сумуйце, калі рассталіся з любімцамі дзяцінства. Захоўвайце іх вобразы. Яны адкрыюць вам доступ да, здавалася б, забытых пачуццяў, падзей, сэнсаў далёкага, але ўсё ж блізкага часу ціхамірнасці, абароненасці, адкрытасці і фантануючай радасці. Гэты час — выток усяго нашага Я, ключ да разумення сябе і іншых, ... Падрабязней »
Архіў катэгорыі : Як жыць
Калі ў душы расцвітаюць незабудкі
Старажытная мудрасць гаворыць: “Каб выхаваць добрага чалавека, трэба штодзень на працягу многіх гадоў даваць дзіцяці чатыры ўрокі: здароўя, любові, мудрасці і працы”. “Навучыць дзіця працаваць — гэта значыць зрабіць яго шчаслівым на ўсё жыццё”, — упэўнена Святлана Валянцінаўна Курская, госця нашай рубрыкі. Як настаўнік працоўнага навучання, сурдапедагог (педагог для дзяцей са зніжэннем або адсутнасцю слыху) Святлана Валянцінаўна імкнецца вучыць дзяцей ... Падрабязней »
“Школьные годы чудесные: с книгою, с дружбою, с песнею”
На асаблівым рахунку ў чалавецтва музычны талент. Кампазітары, музыканты-інструменталісты, спевакі ствараюць асаблівую эмацыянальную атмасферу, абуджаюць у нас лепшае, натхняюць ствараць, дапамагаць, падтрымліваць. У цяперашні час асабліва важнай справай для педагогаў і бацькоў становіцца разуменне асаблівасцей дзіцяці. Важна назіраць і адчуваць, у чым таленавітыя нашы дзеці. Заўважаючы здольнасці, важна іх развіваць, тым самым прыўносіць шчасце ў жыццё хлопчыкаў і дзяўчынак. Не ... Падрабязней »
Характар і поры года
Ці задавалі вы сабе калі-небудзь пытанне пра тое, ці мяняецца наш характар у сувязі са зменай пор года? Магчыма, з надыходам вясны мы ўсе становімся больш мяккімі, рамантычнымі, тонкімі… Існуе шмат класіфікацый адносна характару чалавека, якія ўлічваюць яго псіхалагічныя асаблівасці. Даследуем сёння межы сваёй псіхікі, якія аддзяляюць нас ад знешняга свету, на тонкасць і трываласць. У побыце мы абазначаем межы ... Падрабязней »
У апошні дзень студзеньскай улады
Як шкада развітвацца са студзенем — месяцам чароўным і для дзяцей, і для дарослых дзякуючы Новаму году, Калядам, калядным маразам і неверагоднай прыгажосці заснежанай прыроды. У апошні дзень студзеньскай улады кожны ўспомніць штосьці сваё асаблівае ў гэтым месяцы, што стала незвычайным для яго, захапіла, здзівіла, сагрэла. Мне прыемна зноў перанесціся ва ўспамінах у невялікі музей у Траецкім прадмесці “Гасціную Уладзіслава ... Падрабязней »
Флюіды святочных эмоцый
Навагодні настрой патроху авалодвае нашымі думкамі і пачуццямі, падахвочвае чакаць свята, рыхтавацца да яго, убіраць флюіды святочных эмоцый, якія ідуць ад іншых людзей. І, нарэшце, у адзін цудоўны момант усе мы пачынаем жыць ва ўнісон, падпарадкоўваючыся рытму чаканай навагодняй урачыстасці, чароўнай і запамінальнай, якая ўпрыгожвае зіму і натхняе на добрыя ўчынкі на карысць іншых. Святкаванне Новага года смела назавём штогадовай ... Падрабязней »
Тэатр з паперы
Аднойчы адчуўшы радасць ад знаёмства з лялечным тэатрам, мы застаёмся яго прыхільнікамі назаўсёды. Хтосьці, стаўшы дарослым, глядзіць любімыя спектаклі зноў, каб успомніць цудоўныя часы дзяцінства, хтосьці — каб забавіць дзяцей або ўнукаў і далучыць іх да гэтага віду мастацтва, а ёсць людзі, якія гатовы ствараць чараўніцтва тэатра лялек сваімі рукамі, увасабляючы свае творчыя ідэі. Да натхняльнікаў і стваральнікаў лялек, дэкарацый, ... Падрабязней »
Чароўная мазаіка, якая прыносіць радасць
З госцяй рубрыкі Аленай Яўгенаўнай Есіс дамовіліся сустрэцца каля метро, прайсціся да майстэрні, каб паглядзець на работы, выкананыя ў арыгінальнай тэхніцы аплікацыі з… апілак. Алена Есіс — майстар па вырабе дэкаратыўных пано з каляровых апілак. Першае ж дзіця, якое сустрэлася нам па дарозе ў школу, усміхаючыся і зазіраючы ў вочы педагогу, гучна павіталася, каб ніхто з навакольных не сумняваўся, што ... Падрабязней »
“Но нити крепко держат сердце, гармонии рождая лад…”
“Мода без вышыўкі — што Дзень узяцця Бастыліі без феерверкаў!” — сцвярджае мэтр высокай моды Карл Лагерфельд. Мы вымушаны пагадзіцца з гэтым выказваннем, бо сапраўды вышыўка была, ёсць і будзе прысутнічаць у жыцці людзей. Госцю нашай рубрыкі Наталлю Аляксандраўну Чанцову ў дзесяць гадоў навучыла вышываць крыжыкам бабуля Антаніна Паўлаўна. “Была ў мяне канва, набор нітак мулінэ, — успамінае Наталля, — ... Падрабязней »
У свеце малінавых рамонкаў, драконавых дрэў і дзіцячых успамінаў
У данастаўніцкім жыцці Наталля Фёдараўна Богуш займалася цікавай і важнай справай: працавала ў лабараторыі іонаабменных матэрыялаў пры Акадэміі навук БССР. Дарэчы, іонаабменныя фільтры можна выкарыстоўваць для ачысткі паветра і вады ад хімічных, бактэрыялагічных і механічных забруджванняў. Напрыклад, фільтры для ачысткі вады на касмічных станцыях, распрацаваныя ў гэтай лабараторыі, лёталі ў космасе. Аказваецца, на кожнага члена экіпажа для гігіенічных мэт на ... Падрабязней »