На стале — “Раскоша”

Калі свята на парозе, а часу на падрыхтоўку мала, тады гэты рэцэпт стане для вас сапраўднай знаходкай.

Лёгкі слоены салат не проста ўпрыгажэнне святочнага стала. Гэта яшчэ і вельмі смачная страва. Прадукты ў ёй падабраны гарманічна, гатаванне не складанае. Так што ў вас бу­дзе шанс здзівіць блізкіх арыгінальным салатам.

Нам спатрэбіцца:

шампіньёны — 700 г; алей — 1 ст.л.; цыбуля — 1 шт.;

маянэз; рыс адварны — 5 ст.л.; сыр цвёрды — 100 г;

яйкі (вараныя ўкрутую) — 5 шт.; крабавыя палачкі — 150 г;

зерне граната (альбо журавіны), морква і лісце пятрушкі для ўпрыгожвання.

У працэсе.

Першы слой салата — шампіньёны і цыбуля. Грыбы трэба абсмажыць на алеі, цыбулю таксама абсмажыць, але асобна. Затым змяшаць шампіньёны з цыбуляй, выкласці на дно салатніка і нанесці тонкую сетку з маянэзу.

Другі слой — адварны рыс. 

Трэці слой — вараныя яйкі, надзёртыя на сярэдняй тарцы, сетка з маянэзу.

Чацвёрты слой — на­дзёртыя крабавыя палачкі (лепш зра­біць гэта, пакуль яны замарожаныя), сетка з маянэзу.

Пяты слой — надзёрты на дробнай тарцы сыр, сетка з мая­нэзу.

Упрыго­жыць салат гранатавым зернем, лісцем пятрушкі і морквай, як на фота. Лёгкім гэты салат робіць тое, што маянэзам мы слаі не змазваем, а наносім сетку.

Смачна есці!

Рэцэпт ад Сяргея ХАРЭВІЧА.
Фота аўтара.