Самае галоўнае свята

З першым снегам мы пачынаем гаварыць сябрам і знаёмым: “Хутка Новы год!”. Традыцыйна Новы год пачынаецца для нас з устаноўкі ёлкі. Акрамя яе, у джэнтль­менскі набор уваходзяць паштоўкі, падарункі, шампанскае, ман­дарыны, бой курантаў і абавязковы салат імя Люсьена Аліўе.

Кожны раз, пачынаючы падрыхтоўку да гэтага свята, мы шчыра верым у тое, што надыходзячы год абавязкова будзе лепшым, ярчэйшым і больш паспяховым. Надыходзячы 2017 год, згодна з усходнім календаром, час Чырвонага (або Агністага) Пеў­ня. Гэта знак, які вельмі любіць і цэніць парадак, зразумеласць і дакладнасць пастаўленых задач, а таксама хатнюю ўтульнасць і камфорт. Калі выконваць гэтыя нескладаныя правілы, то знак будзе добразычлівы і прынясе не толькі шчасце, але і фінансавую стабільнасць і дабрабыт. Певень не любіць даўгі і няскончаныя справы. Незавершанасць у Новы год набывае асаблівае значэнне. Гэта значыць, што ў годзе, які надышоў, для дасягнення поспеху па-ранейшаму пажадана мець дастойных спадарожнікаў жыцця, надзейных дзелавых партнёраў і займаць устойлівае месца ў грамад­стве. А паколькі ўсё гэта якраз і акажацца пад пільным вокам нашай птушкі, то ёсць надзея на тое, што многім людзям удасца значна палепшыць гэтыя паказчыкі. У навагоднюю ноч нельга аддаваць што-небудзь з дома, нельга штосьці пазычаць, інакш у новым годзе вы не выберацеся з грашовых цяжкасцей.

Зімовыя святы на Русі здаўна былі самымі багатымі і вясёлымі. У Крамлі з нагоды Новага года праходзілі пышныя святкаванні. Пасля малебну ва Успенскім саборы на Краснай плошчы праходзіў парад войскаў, якія ішлі са сцягамі, і ўсё гэта суправаджалася барабанным боем і музыкай. Пад перазвон, пушачную і ружэйную стральбу Яго Вялікасць з прыемнай ласкай віншаваў усіх з Новым годам і ўзаем­на ад усіх прымаў віншаванні. Даваўся вялікі стол для знатных асоб. Ля пабудаваных у Маскве трох трыум­фальных арак выстаўлялася ежа, чаны з віном і півам для простага народа. Увечары пускалі феерверкі, пацешныя агні, гучалі пушачныя стрэлы. У палацы ладзілі баль і вячэру. Сучаснікі Пятра І адзначалі, што ў час навагодніх урачыстасцей у Маскве пальба не сціхала на працягу тыдня.

У маёнтках асноўнай часткай свята было застолле. Першымі падавалі халодныя стравы: вяндліну і бужаніну, нашпігаваную часнаком; потым ішло гарачае: бацвінне, ракавы суп з піражкамі і слоеным паштэтам. Свежа­пасоленая асятрына, чышчаныя ракавыя шыйкі, салёныя перапёлкі, фаршыраваныя качкі так і вабілі пакаштаваць іх. Пасля смерці Пятра І пераемнікі захавалі створаныя ім традыцыі сустрэчы Новага года.

Са свету па факце

Колькі краін, столькі і звычаяў зрабіць надыходзячы год максімальна шчаслівым і прыбытковым. Так, у Скандынавіі дарослыя і дзеці ўбіраюць ёлкі ў дварах і парках кавалкамі сала і хлеба, рассы­ паюць вакол іх арэхі і семкі. Гэтая традыцыя — рыхтаваць пачастунак для птушак, залог таго, што будучы год будзе ўдачным.

Звычай запальваць свечкі і ­дарыць падарункі ў навагоднюю ноч таксама прыйшоў да нас з глыбокай старажытнасці: яны былі адным з галоўных атрыбутаў рымскіх Сатурналій — далёкага папярэдніка нашага Новага года. Свечкі на райскім дрэве спарадзілі ўсімі намі любімую навагоднюю ёлку, якая сімвалізуе ў каляднай еўрапейскай традыцыі вечнае жыццё. Першае згадванне пра елку як каляднае дрэва звязана са святым Баніфацыем: ён чытаў друідам пропаведзь пра Нараджэнне Хрыста. Каб упэўніць іх у тым, што дуб не з’яўляецца свяшчэнным і недатыкальным, ён ссёк адзін з іх. Падаючы, дуб паваліў на сваім шляху ўсе дрэвы, акрамя маладой елкі. Святы Баніфацый усклікнуў: “Цуд! Вось сапраўднае дрэва Хрыста!”

Традыцыйная калядная ёлка вызначаецца некалькімі важнымі момантамі. Па-першае, яна ставіцца толькі на драўляны крыж, па-другое, упрыгожваецца толькі ядомымі падарункамі (арэхі, пернікі, цукеркі), якія сімвалізуюць дарункі вешчуноў дзіцяці Ісусу, па-трэцяе, на вяршыні ёлкі змяшчаецца белая пяціканцовая зорка, якая сімвалізуе Віфлеемскую зорку.

І апошняе: гісторыкі лічаць, што бой гадзінніка, які паведамляе пра надыход Новага года, — традыцыя яшчэ вавілонская. Гукі шафара паведамлялі людзям пра надыход Новага года як пра пачатак новага жыцця. У нас гэта кульмінацыйны момант, які гаворыць пра тое, што Новы год уступае ў свае правы.

Хочаце максімальна схіліць да сябе яркую і непасрэдную птушку? Майстры фэн-шуй раяць пакінуць на святочным стале некалькі залатых або сярэбраных упрыгажэнняў, палавінкі яблыкаў і крышталёвы бакал з пітной вадой. Аднак неабходна сачыць за тым, каб у яблыкаў была правільная зорачка з костачак.

У навагоднюю ноч напішыце на маленькіх паперках свае самыя запаветныя жаданні, скруціце іх і пакладзіце пад падушку. Першага студзеня, прачнуўшыся, перш-наперш выцягніце наўгад любую з іх. Якое жаданне будзе на гэтай паперцы, такое і здзейсніцца ў годзе, які надышоў.

Чым пачаставаць у навагоднюю ноч?

Я проста ўпэўнена, што ў кожнай гаспадыні прызапашаны самыя лепшыя і аблюбаваныя рэцэпты для навагодняга застолля. Сёння мы пагаворым пра пачастункі для кожнага знака задыяка, якія абавязкова прынясуць удачу і радасць у надыходзячым годзе. Памятаеце, у пачатку артыкула я гаварыла, што Певень любіць важкасць і клопат?

АВЕН (21 сакавіка — 20 красавіка). Выстаўляем на стол усё, што ёсць, уключаючы салодкае і дэсерт. Асаблівую ўвагу трэба ўдзяліць вострым соусам, марынадам і салатнай зеляніне.

ЦЯЛЕЦ (21 красавіка — 21 мая). Складаныя стравы не для гэтага знака. Падавайце яму шакалад, мяккую садавіну і абавязкова бакал віна.

БЛІЗНЯТЫ (21 мая — 21 чэрвеня). На стале абавязкова павінна быць новая арыгінальная страва, увагу ўдзяліце салатам, садавіне.

РАК (22 чэрвеня — 22 ліпеня). Аддайце перавагу пірагам, пампушкам, кулябякам, усяму свежаспечанаму і пахучаму. Напіткі выбірайце старажытныя нацыянальныя, з абавязковай прыгожай легендай.

ЛЕЎ (21 ліпеня — 20 жніўня). Галоўнае, каб усяго было многа! Выбераце апетытныя мясныя стравы, вытанчаныя напіткі, торцік на закуску і арганізуйце святочную няспешную трапезу.

ДЗЕВА (23 жніўня — 22 верасня). Памятайце пра ўмеранасць і дыету, выбірайце найбольш карысныя і здаровыя стравы.

ШАЛІ (23 верасня — 23 кастрычніка). Абавязкова прадумайце, як аформіць тую ці іншую страву. Прыгатуйце лёгкую выпечку, прысмакі, газіраваныя напіткі.

СКАРПІЁН (24 кастрычніка —22 лістапада). Выбірайце вострыя ўзбуджальныя стравы і напіткі, а таксама стравы яркіх колераў.

СТРАЛЕЦ (23 лістапада — 21 снежня). Невялікі святочны стол — гэта не для іх. Прыгатуйце што-небудзь смажанае ды тлусцейшае.

КАЗЯРОГ (21 снежня — 20 студзеня). Больш мясных страў, прыпраўляючы іх востранькім і салёненькім. З напіткаў — піва, але абавязкова лепшых гатункаў!

ВАДАЛЕЙ (21 студзеня — 18 лютага). Паспрабуйце прыгатаваць для іх незвычайныя стравы. Стандартны набор салатаў не падыдзе. Гэта ж тычыцца і напіткаў за святочным сталом.

РЫБЫ (19 лютага — 20 сакавіка). Гарачыя стравы з разнастайным гарнірам. З садавіны — штосьці дзіўнае, што раней не каштавалі. Напіткі ўзбуджальныя.

І напрыканцы ў якасці невялікага падарунка аповед пра найбольш модныя спалучэнні прадуктаў у гэтым сезоне.

Яйка — какосавы арэх; грыбы — абрыкосы; клубніцы — боб; грыбы — чарніцы; шакалад — шалфей; шакалад — лаванда; шакалад — сушаныя таматы — перац чырвоны камячкамі — марская соль; цытрусавыя — алівы; крэветкі — грэцкія арэхі; авакада — кава; шакалад — цыбуля; алівы — белы шакалад; яблыкі — лаванда (харчовая); ананас — сыр з цвіллю — белае віно; груша — ананас — мацарэла.

А на заканчэнне я хачу павінша­ваць усіх чытачоў
з надыходзячым Новым годам і пажадаць
здзяй­снення самых запаветных мар.

Ваша Таша ЛАПАЦЕНКА.