Водары чароўных траў і кветак

У Гродзенскім дзяржаўным абласным эколага-біялагічным цэнтры дзяцей і моладзі пачала работу экспазіцыя “Водары чароўных траў і кветак”. Яе галоўная мэта — азнаямленне дзяцей са светам гаючых і араматычных траў і раслін, правіламі іх збору, ужываннем для аздараўлення арганізма. Усяго тут прадстаўлена каля 70 відаў раслін, якія растуць на палях і лугах не толькі Гродзенскай вобласці, але і ўсёй Беларусі, а ... Падрабязней »

Прастуды можна пазбегнуць?..

Здаецца, што чалавек прастуджваецца, калі яго прадзьмула скразняком, або ён трапляе пад ледзяны дождж, або прамачыў ногі. На самай справе прастуда — заразная хвароба і перадаецца пры кантакце з інфіцыраваным чалавекам, калі ў дыхальныя шляхі трапляюць кропелькі сліны або макроты хворага. Людзі прастуджваюцца ў халодны час таму, што праводзяць больш часу ў закрытых, скучаных памяшканнях, часцей кантактуюць з носьбітамі вострай ... Падрабязней »

Дзіцячы сад — гэта проста, весела, прыемна

Адаптацыя азначае прыстасаванне да новага сацыяльнага асяроддзя, сітуацыі, умоў. Для маленькага дзіцяці такім новым асяроддзем з’яўляецца менавіта дзіцячы сад. Пераступанне парога дзіцячага сада — гэта момант пачатку жыцця ў двух асяроддзях: сямейным і грамадскім. Гэты факт звязаны са змяненнем звычайнага ладу жыцця і змяненнем патрэб, да гэтага далучаюцца новыя для дзіцяці задачы, звязаныя з функцыянаваннем у групе дашкольнай установы. Дзеці ... Падрабязней »

Гарбузовая творчасць

На градах нашага вучэбна-доследнага ўчастка каралём восені з’яўляецца гарбуз. Ён валодае мноствам карысных уласцівасцей. Часцей за ўсё гарбуз выкарыстоўваюць для гатавання розных страў. Японцы сцвярджаюць, што разам з гарбузом у дом уваходзяць не толькі здароўе і даўгалецце для ўсёй сям’і, але і дабрабыт, гармонія і любоў. Гарбуз з патончаным верхнім канцом з’яўляецца адным з талісманаў фэн-шуй, сімвалізуе поўную гармонію. Згодна ... Падрабязней »

Восеньскае меню

У свеце ўсё цыклічна: летам нам хочацца лёгкай прахалоды і мора, вясной — абнаўлення і зялёнага салату з маладой агародніны, зімой — свята, падарункаў і абавязкова глінтвейну з духмяным пячэннем. Восень — гэта спакой, кубачак духмянай гарбаты і няспешная яда ў асяроддзі сям’і. Гэта час, калі мая цяга да знаходжання ў родных сценах рэзка ўзрастае. У непагадзь міжсезоння так прыемна ... Падрабязней »

Песня песень па-беларуску

Мінулае стагоддзе абрэзала многае спрадвечнае, што раней звязвала паміж сабой нашы вёскі, гарады і пакаленні. Не стала выключэннем традыцыйнае вяселле. Моладзь дзесяцігоддзямі агітавалі адмовіцца ад старых звычаяў, пераконвалі ў перавагах грамадзянскай рэгістрацыі шлюбу перад вянчаннем, а цяпер і рэгістрацыю многія лічаць неабавязковай. Сёння маладыя самі вырашаюць, як будуць святкаваць вяселле і ці будуць увогуле, — усё ж такі хочацца незабыўна ... Падрабязней »

Утаймавальнікі часу

Наш час — вельмі каштоўны рэсурс, які немагчыма вяр­нуць назад і, абдумаўшыся, перазапоўніць нечым іншым, больш важным і значным. Час напаўняецца без чарнавікоў толькі начыста, таму да яго выкарыстання варта ставіцца сур’ёзна, абдумана. Час можна параўнаць з тортам, на якім намаляваны цыферблат, а пражыванне часу жыцця — з дзяленнем і паяданнем кавалкаў гэтага торта з рознымі праслойкамі і начынкамі. Якія ... Падрабязней »

На шахматным алімпе

Сярэдняя школа № 1 Маларыты стала месцам правядзення спаборніцтваў па шахматах, якія праходзілі ў рамках раённай спартакіяды вучняў. За званне лепшага шахматыста змагаліся хлопцы і дзяўчаты 2003 года нараджэння і маладзейшыя. Спаборніцтвы праходзілі па кругавой сістэме. Сярод хлопцаў у індывідуальным заліку наймацнейшым шахматыстам прызнаны Артур Голуб з сярэдняй школы № 1 Маларыты. Ён паказаў прыгожую гульню, умела будаваў камбінацыі на ... Падрабязней »

Артсайклінг па-камянюцку

У Камянюцкай сярэдняй школе Камянецкага раёна, якую нядаўна наведалі супрацоўнікі нашай газеты ў рамках прэс-туру па Брэсцкай вобласці, нярэдка ладзяцца выставы творчых работ дзяцей з незвычайных матэрыялаў — і прыродных (балазе школа знаходзіцца літаральна ў Белавежскай пушчы), і, наадварот, той штучнай сінтэтыкі, без якой не абыходзіцца ў сваім жыцці чалавек, але якая не павінна забруджваць прыроду. Камянюцкая школа даўно славіцца ... Падрабязней »

Урокі здароўезберажэння

Педагогі Пагранічнай сярэдняй школы Камянецкага раёна лічаць, што павысіць якасць адукацыі можна праз здароўезберагальную прастору, створаную ва ўстанове. Сістэмная работа па захаванні і ўмацаванні здароўя накіравана на мінімізацыю шкоднага ўздзеяння на дзяцей асноўных школьных фактараў рызыкі. — Неабходнасць арганізацыі дзейнасці ў гэтым напрамку ўзнікла не на пустым месцы, — тлумачыць дырэктар школы Жанна Іванаўна Аўдзей (на здымку: на парозе школы ... Падрабязней »