Энтанік, баіт, гаілэ, оіла, гэр булэ, дзьіэ кэргэн…

Няхай не бянтэжаць чытача гэтыя дзіўныя словы ў загалоўку. Усе яны азначаюць на мове розных народаў адно — сям’ю. Энтанік — сям’я па-армянску, баіт — на іўрыце, гаілэ — па-татарску, оіла — па-таджыкску, гэр булэ — па-бурацку, дзьіэ кэргэн — па-якуцку… Адразу шчыра скажу: я не люблю гэты ўстойлівы выраз “інстытут сям’і і шлюбу”. Разумею, што сацыёлагі не маглі прыдумаць ... Падрабязней »

Сімвал сонца

Холадна і няўтульна за акном. Хмарнае неба, светлавы дзень паступова памяншаецца — і ўсё навокал становіцца шэрым, непрыветлівым і халодным. Напэўна, менавіта ў гэты час павінен з’явіцца ў нашым доме сімвал сонца — аранжавая прыгажуня хурма. Смак і карысныя ўласцівасці хурмы вядомы з часоў Старажытнай Грэцыі, а навуковая назва diospyros паходзіць ад двух грэчаскіх слоў і перакладаецца як “боскі агонь”. Арабы ... Падрабязней »

Каша — ежа наша

Самае складанае ў справе гастранамічнага антраполага — гэта расказаць цікава пра рэчы, якія і так усе ведаюць ці думаюць, што ведаюць, ці чулі, але забыліся. Возьмем, напрыклад, кашу. Што цікавага можна расказаць пра страву, якая традыцыйна лічыцца сумным гарнірам або снеданнем, якое ўжо прыелася? — спытае задумлівы чытач і будзе сапраўды мець рацыю. Пра кашу, яе ўзнікненне і падарожжа па ... Падрабязней »

Нататкі бывалага вандроўніка, ці Сам сабе гід

Амерыга Веспучы, Міклуха-Маклай, Хрыстафор Калумб, Фернан Магелан, Джэймс Кук… Мы ведаем знакамітых падарожнікаў з дзяцінства і лічым, што эра адкрыццяў імі і завершана, бо свет для чалавецтва ўжо адкрыты. А чаму б не адкрываць свет для сябе? Вы думаеце гэтак жа, калі ў чарговы раз пакуеце чамаданы ў тур па Еўропе ці ў паездку на мора? Пазнаёміўшыся з жодзінцам Генадзем ... Падрабязней »

Ружовыя ружы

Мая сяброўка — вялікая аматарка руж. У яе ёсць два апрабаваныя гадамі спосабы ўкрыцця руж. Укрыццё Першы залежыць ад ураджаю дубовага лісця. Калі лісця многа, у лістападзе, калі пахаладае, у сухі, бязветраны дзень неабходна апырскаць кусты руж бардоскай вадкасцю, выдаліць недаспелыя верхавіны і бутоны, якія не раскрыліся. Ніколі не абразаць ружы на зіму. Пасля таго як расліны абсохнуць, засыпаць іх ... Падрабязней »

Роў матора гучыць як музыка

З Раманам Русланавічам Гудзем я пазнаёмілася на “Узыходжанні” — Мінскім гарадскім конкурсе прафесійнага майстэрства педагогаў, у якім ён удзельнічаў як прадстаўнік Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі. Выступаў Раман Русланавіч паспяхова і заваяваў 2-е месца. Напрамак, якім займаецца малады педагог, зацікавіў і мяне. У напружаным графіку Рамана Русланавіча мы знайшлі час пагутарыць пра аўтамабілі і іх мадэлі, што ўласна і ... Падрабязней »

Жыць, а не існаваць!

Як захаваць і прымножыць жыццёвую энергію Сёння ў нас у гасцях Андрэй БЕЛАВЕШКІН, урач, кандыдат медыцынскіх навук, аўтар адукацыйнага блога аб здаровым жыцці beloveshkin.com. Ён прапаноўвае простыя і дзейсныя рэкамендацыі, як справіцца з дэпрэсіяй і выгараннем, перазагрузіцца і пачаць весці здаровы лад жыцця. Знайсці баланс паміж “хачу” і “трэба” Выгаранне — гэта хваравіты стан, калі чалавеку не хапае жыццёвай энергіі. ... Падрабязней »

У свеце настаўніцкіх захапленняў

Як ляціць час, калегі! Вось ужо і першая чвэрць скончылася — наперадзе канікулы. Многія з нас чакаюць іх з нецярпеннем, таму што менавіта на канікулах ёсць магчымасць удзяліць час сваім захапленням. Мне заўсёды здавалася, што настаўнік настолькі заняты, што ў яго проста няма ні сіл, ні часу на хобі. Аказваецца, я памылялася. У свабодны ад рабочых будняў час настаўнік імкнецца ... Падрабязней »

“Анёл-ахоўнік”

Па статыстыцы, з пачатку гэтага года дзякуючы аўтаномным пажарным паведамляльнікам (АПП) выратаваны 71 чалавек, у тым ліку 15 дзяцей. Ці многа гэта ў маштабах рэспублікі? Скажу дакладна: многа, таму што ў некага дзякуючы АПП засталіся ў жывых блізкія сваякі, бацькі, пляменнікі, дзеці. Хтосьці змог у апошні момант выйсці з памяшкання, якое гарыць, і для іх гэты маленькі прыбор не проста ... Падрабязней »

Bel Paese

Я даўно хацеў пабываць у Bel Paese — гэтай прыгожай краіне, як часта называюць Італію. Мяне неадольна цягнула пабываць у гэтым кутку зямнога шара, які справядліва лічыцца адной з калысак нашай цывілізацыі. Пахадзіць па зямлі, якая помніць, як па ёй хадзілі геніі мінулых стагоддзяў: Дантэ і Леанарда, Мікеланджэла і Рафаэль, Джарджонэ і Тыцыян… Апынуцца на сусветнай радзіме прыгажосці, дзе прыгожае ... Падрабязней »