Вінаград: ад цыбука да гронкі

Ці ёсць у вас вінаград? Я маю на ўвазе не зараснікі кіслай сіняй “ізабелы”, якая, дарэчы, лічыцца тэхнічным відам вінаграду і найлепшым варыянтам жывой загарадзі, а сапраўдны вінаград — духмяны, салодкі, наліты сонцам. Многія беларускія вінаградары паспяхова даказваюць, што беларуская зямля здольна прапісаць у сябе гэтага паўднёвага госця гэтак жа, як і яблыкі, грушы, слівы. А калі і вы хочаце ... Падрабязней »

Вось і лета прайшло

За вокнамі — верасень. І хоць сёлета па абяцаннях сіноптыкаў нас чакае сапраўднае бабіна лета, яркія фарбы нашых кветнікаў становяцца больш спакойнымі, мяккімі, на змену чырвонаму і сіняму прыходзяць жоўты і ярка-рыжы колеры аксамітак, хрызантэм, рудбекіі. Кожны раз у канцы сезона перачытваю свае кветкавыя нататкі, якія вяду з 2010 года, і ўспамінаю найбольш яркія падзеі сезона, аналізую праблемныя моманты, мару ... Падрабязней »

Яблыкі кахання

Ужо некалькі дзён пасол Расійскай дзяржавы вымушаны трэсціся ў грувасткім экіпажы па ўхабістых дарогах Еўропы, спешна вяртаючыся дадому. Па найвышэйшым загадзе імператрыцы Кацярыны ІІ ён вязе даклад “Аб дзіўных фруктах і незвычайных раслінах” на еўрапейскіх палях і агародах, якіх не бачылі ў Расіі. Дзеля гэтага пасол кінуў усе справы і ў самую гарачыню душнага лета 1780 года паехаў у Санкт-Пецярбург, ... Падрабязней »

Зямля запаветная — Дамашаны

У людзей, якія жылі раней і жывуць цяпер, было або ёсць самае любімае месца на зямлі, свой кавалачак, дзе адчуваецца ярчэй, працуецца плённей, дзе смачнейшыя ежа і пітво ды і сіл прыбаўляецца. У А.Пушкіна — Болдзіна, у Я.Купалы — Вязынка, у Я.Коласа — Альбуць. У многіх нашых чытачоў знойдзецца сваё імя гэтай зямлі запаветнай, якая дае сілы і суцяшэнне, радасць ... Падрабязней »

Міні-помнікі на шахматнай дошцы

Хто мы такія ў нашым жыцці? Кім хацелі б стаць, ды не сталі? Кім усё-такі сталі? Каралямі, якія ходзяць і наперад, і назад, і ўбок? Каралевамі, якія бязлітасна забіваюць непрыяцеляў іх каралёў? Сланамі, якія кіруюць нашымі жыццёвымі дыяганалямі? Коньмі, якія вечна рухаюцца па сваёй Г-падобнай траекторыі і часта паміраюць за свайго караля? Ладдзямі роспачы, якія могуць плыць уверх ці ўніз, ... Падрабязней »

Мішкі Тэдзі крочаць ад сэрца да сэрца

Памятаеце свае дзіцячыя цацкі? Ці захавалася ў вас хоць адна з гэтай бясцэннай калекцыі? Не сумуйце, калі рассталіся з любімцамі дзяцінства. Захоўвайце іх вобразы. Яны адкрыюць вам доступ да, здавалася б, забытых пачуццяў, падзей, сэнсаў далёкага, але ўсё ж блізкага часу ціхамірнасці, абароненасці, адкрытасці і фантануючай радасці. Гэты час — выток усяго нашага Я, ключ да разумення сябе і іншых, ... Падрабязней »

Нюансы смаку і водару

— Дзве меры серабра, жарабя і адрэз на сукенку для тваіх шасці дачок. — Добра, вось табе гаршчочак з вострымі прыправамі для пірагоў на вяселле твайго сына. Такая ці амаль такая размова магла адбыцца шмат стагоддзяў назад амаль у любым з гарадоў Еўропы. Для сучаснага чалавека такія суадносіны кошту за звыклую нам карыцу ці імбір могуць здацца празмерна высокімі, але ... Падрабязней »

Магічная сіла пеларгоніі

Пеларгонія адносіцца да сям’і гераніевых. Іншая, больш звычная назва гэтай кветкі, — герань. Радзімай гэтай мілай і такой знаёмай усім нам з дзяцінства расліны з’яўляецца Паўднёвая Афрыка. Калісьці верылі, што пеларгонія валодае магічнымі ўласцівасцямі. Тады яна выкарыстоўвалася ў якасці талісмана для прыцягнення дабрабыту і шчасця, а таксама прымянялася ў магіі. Лічылася, што чароўныя ўласцівасці пеларгоніі залежаць ад афарбоўкі кветак. Так, ... Падрабязней »

Хранічны танзіліт

Хранічным танзілітам называюць хранічнае запаленне паднябенных міндалін. Аднак, калі быць больш правільным, гэта агульнае захворванне з лакалізацыяй працэсу ў паднябенных міндалінах. З кожным годам хворых з такім дыягназам становіцца ўсё больш, але самае страшнае тое, што, як і многія хваробы, хранічны танзіліт “маладзее” і ўсё часцей сустракаецца ў дзяцей 5—7-гадовага ўзросту. Частыя ВРВІ, ангіны, спрыяльная для мікробаў флора ў ротавай ... Падрабязней »

На арэхі

Цікавыя факты * 90% смяротных выпадкаў ад прыступу алергіі прыпадаюць на долю, выкліканай арэхамі. Чалавек, які пакутуе ад алергіі на арэхі, можа памерці нават ад адной крошкі, дададзенай у марожанае. * На святы насельніцтва Індыі з задавальненнем ужывае фіні — самагон з какосаў і арэхаў кеш’ю, мяккі і моцны напітак. * Какосавая вадкасць маладых арэхаў можа выкарыстоўвацца як замяшчальнік плазмы крыві. ... Падрабязней »