“Не хачу быць дыназаўрам”, або Вучыцца бясcтрашнасці асвойваць новае

Як і многія іншыя, я веру ў тое, што людзі, якія маюць не толькі справу па душы, а яшчэ і прафесійнае хобі, радзей стамляюцца, сумуюць, адчуваюць адмоўныя эмоцыі, менш схільны да стрэсаў. Ірына Уладзіміраўна Зябко — менавіта такі чалавек. Працуе наша госця педагогам-псіхолагам у яслях-садзе № 393 Мінска. У вольны час займаецца квілінгам (вырабы з паперы спосабам скручвання), а таксама ... Падрабязней »

Паўночны лімон

Чалавек любіць надзяляць расліны чароўнымі ўласцівасцямі або прыдумляць прыгожыя легенды, нават калі яны часам упарта разыходзяцца з гістарычнымі фактамі і здаровым сэнсам. Возьмем, напрыклад, адзін з сімвалаў восеньскай пары — журавіны. Якіх толькі гісторый не захавала да нашых дзён народная памяць! Тут табе і нераздзеленае каханне вадзяніка да прыгожай сялянкі, кроплі крыві невядомай багіні, якая згубілася ў цемры стагоддзяў, бітвы ... Падрабязней »

Нібыта наяве і крыху інакш

Знаёмы з дзяцінства лялечны свет — загадкавая прастора з іншымі вымярэннямі і сваімі законамі: нярэдка невытлумачальнымі, непадуладнымі звыклай логіцы, але зразумелымі для кожнага. Што, зрэшты, нікога не здзіўляе! Лялькі — неад’емная частка нашай культуры, спосаб бавіць час, сродак самавыражэння, узоры мастацтва. Як часам дзеці да бацькоў, яны могуць быць бязлітасныя да сваіх стваральнікаў, са шчырай непасрэднасцю раскрываючы самыя таемныя іх ... Падрабязней »

Ад лялькі Барбі да цукерачнага карабля

Цукерачна-букетны перыяд — так гавораць пра час, калі адносіны людзей, якія адчуваюць адно да аднаго сімпатыю, самыя яркія і афарбаваны ў радасныя тоны. У нашай рубрыкі сёння менавіта такі час, але толькі не ў пераносным сэнсе, а ў самым прамым. Чаму? А таму што ў Кацярыны Вікенцьеўны Бурак, педагога ясляў-сада № 137 Мінска, справа па душы так і называецца — ... Падрабязней »

Палымяныя флёксы

У перакладзе з грэчаскай мовы флёкс азначае полымя, і менавіта гэтая назва дадзена расліне ў 1737 годзе Карлам Лінеем за чырвоную афарбоўку кветак у форм-родапачынальнікаў.  Палымянымі паходнямі былі яны, паводле падання, у руках маракоў і Адысея, якія спускаліся ў падземнае царства Плутона. За імі таемна ішоў бог кахання Эрат, які ўвесь час ахоўваў каханне Адысея да Пенелопы. Калі спадарожнікі выбраліся ... Падрабязней »

Што можа выклікаць сіндром раптоўнай смерці?

Смерць пры занятках спортам — гэта найвялікшая трагедыя. Раптоўная смерць маладога і відавочна здаровага чалавека становіцца сапраўднай трагедыяй для сям’і і грамадства, тым больш калі гэта адбываецца са спартсменамі, якія заўсёды былі сімвалам здароўя і сілы. На шчасце, раптоўная смерць у спорце — даволі рэдкая падзея. Як медыцынская праблема раптоўная смерць з-за заняткаў спортам існуе па меншай меры 2500 гадоў. ... Падрабязней »

Морква і іншыя гісторыі

Калі б мяне спыталі, якую гародніну я лічу сімвалам восені, то я не вагаючыся назвала б моркву. Мяркуйце самі: яркая, смачная, карысная для здароўя, а колькі смачных рэцэптаў з ёй можна знайсці! Толькі паспявай гатаваць і радаваць дамашніх. Нягледзячы на тое, што моркву вырошчваюць даўно і паўсюдна, яе не заўсёды ўспрымалі як крыніцу вітамінаў і ежу: першапачаткова яна выкарыстоўвалася толькі ... Падрабязней »

Вербена

Сцелістая шматгадовая расліна сямейства вербенавых, якая культывуецца як летнік. Вербена мае прыгожыя пахучыя (вечарам) парасонікі кветак самай разнастайнай афарбоўкі: белай, жоўтай, ружовай, ярка- і цёмна-чырвонай, ласасёвай, блакітнай і цёмна-сіняй. Кветкі могуць быць аднолькавыя, а таксама з белым ці крэмавым вочкам. Вышыня раслін у залежнасці ад сорту вар’іруецца ад 20 да 45 см. Размнажэнне Размнажаецца вербена двума спосабамі: насеннем і чаранкамі. ... Падрабязней »

Школьны дзень з сімфоніяй Моцарта

Наталля Браніславаўна Хазяева — чалавек з характарам дасягненняў, з адукацыяй педагагічнай і эканамічнай. Акрамя гэтага, яна пастаянна вучыцца на розных курсах, трэнінгах. Самая значная справа па душы зараз, якая захапляе шчыра і натхняе на педагагічныя дасягненні, — гэта арт-тэрапія. У перакладзе з англійскай мовы арт-тэрапія абазначае выкарыстанне мастацтва як тэрапеўтычнага фактару. Вучоныя (М.Лібман) тлумачаць арт-тэрапію як выкарыстанне сродкаў мастацтва для ... Падрабязней »

Амерыканскі пірог: хочаш яшчэ… глыточак

Ежа — гэта не проста набор прадуктаў, якія чалавецтва ўжывае з нагоды і без, імкнучыся выконваць рэжым або насычаючы свой арганізм хаатычна і з задавальненнем. Яшчэ да Абрахама Маслоу і яго піраміды патрэб пра важнасць ежы гаварылі многія: ад Лаа-цзы да Піцірыма Сарокіна і яшчэ некалькі соцень вельмі паважаных і адукаваных таварышаў. Так, Лаа-цзы прапаноўваў бачыць у ежы сутнасць і ... Падрабязней »