Архів тега: бацькі

Ох ужо гэты насмарк!

Складана знайсці чалавека, які б хоць раз у жыцці не адчуў сімптомы вострага рыніту (насмарку). Часцей за ўсё дарослыя людзі ставяцца да яго несур’ёзна, лічачы, што ён пройдзе самастойна, і пачынаюць турбавацца толькі тады, калі на гарызонце з’яўляюцца сімптомы гаймарыту. Гэтага нельга сказаць пра дзяцей. Для іх бацькоў насмарк ледзь не самае сур’ёзнае захворванне ў жыцці дзіцяці, прычына  бясконцых паходаў ... Падрабязней »

Бацькі і дзеці: давайце будзем разам

Бацькі — гэта самыя галоўныя і незаменныя людзі ў жыцці любога чалавека. Мама — гэта пяшчота, каханне, цяпло, клопат. Тата — гэта сіла, абарона, упэўненасць, стабільнасць. Сям’я аказвае вялікі ўплыў на тое, што дзіця будзе лічыць важным у жыцці, на фарміраванне яго сістэмы каштоўнасцей. Дзеці свядома і несвядома арыентуюцца на прыклад сваіх бацькоў. Дзіця з’яўляецца адлюстраваннем той сям’і, у якой ... Падрабязней »

Мудрая парада на кожны дзень

Да новага навучальнага года ў нашай школе значна абнавілі кабінет псіхолага. Зараз тут створаны спрыяльныя ўмовы для ўзаемадзеяння псіхолага з дзецьмі рознага ўзросту, педагогамі, бацькамі. Кабінет падзелены на зоны, дзе можна аказваць розныя віды псіхалагічнай дапамогі. Для працы з дзецьмі большую частку кабінета займаюць гульнявая і карэкцыйна-развіццёвыя зоны. Тут размешчана шафа з цікавымі настольнымі гульнямі, канструктарамі, мяккімі цацкамі, створана ўтульная ... Падрабязней »

Бяспека з пялёнак

Дзіця пазнае свет з першых дзён жыцця. Гэта яго права — усюды соваць нос, хапаць тое, што дрэнна ляжыць, разбіраць па шрубках усё тое, што дрэнна закручана, і абавязкова каштаваць тое, што не паддаецца іншым метадам пазнання. Абавязак бацькоў — ахоўваць дзіця ад усяго таго, што тоіць пагрозу для здароўя і жыцця. Я вельмі ўважліва сачу за развіццём свайго малыша”, — ... Падрабязней »

Як не ператварыць пакаранне ў гвалт над дзіцем?

У апошні час бацькоў хвалюе пытанне: ці можна і ці трэба караць дзяцей? Як зрабіць пакаранне па-сапраўднаму карысным і як, караючы дзіця, не разбурыць самага дарагога — яго даверу да дарослага і да сябе? Выхаванне дзіцяці, клопат аб яго здароўі і дабрабыт — гэта працаёмкі працэс, які патрабуе ад бацькоў шмат сіл і цярпення. Як паказвае практыка, нават у шчаслівых ... Падрабязней »

Дзіця і мабільны тэлефон

Сучаснае жыццё немагчыма ўявіць без мабільнага тэлефона. Сучасны мабільны тэлефон — гэта персанальны камп’ютар, які можа служыць як крыніцай інфармацыі, кінатэатрам, так і цацкай з захапляльнымі гульнямі. Купляючы дзіцяці мабільны тэлефон, бацькі не задумваюцца аб тым, наколькі гэтая рэч дзіцяці неабходна. Яны і не думаюць, што галоўная небяспека, якая пагражае дзіцяці з боку мабільніка, заключаецца ў тым, што сам прынцып ... Падрабязней »

Мама, ты мяне не разумееш…

Сям’я — гэта цэлы свет, у якім дзіця жыве, дзейнічае, робіць адкрыцці, вучыцца любіць, ненаві­дзець, радавацца, спачуваць. Уплыў бацькоў на развіццё дзіцяці вельмі вялікі. Жыццё і навука даказалі, што ўсе беды ў дзяцей, а потым і ў дарослых тлумачацца памылкамі сямейнага выхавання, галоўная з якіх — адсутнасць любові і няўмен­не хваліць і падтрымліваць сваіх дзяцей. Самае галоўнае для дзіцяці, каб ... Падрабязней »

Давай мы паляцім на Месяц, там не трэба будзе рабіць урокі

Як не дапусціць канфліктнай сітуацыі ў сям’і? Усе добра ведаюць, як часам бывае складана дамовіцца. Іншы раз здаецца, што мы размаўляем на розных мовах, адно аднаго не чуем і не разумеем. Зрэшты, так яно і ёсць. Мы сапраўды не чуем і сапраўды не разумеем… Найбольш папулярная прычына канфліктаў “бацькі і дзеці” — праблемы ў школе (слабая паспяховасць, нежаданне рабіць дамашнія заданні, ... Падрабязней »

Гіперактыўнае дзіця — норма ці паталогія?

У сем’ях, дзе ёсць гіперактыўныя дзеці, бацькі сутыкаюцца з цэлым шэрагам праблем ва ўзаемаадносінах з імі. Адной з асноўных прычын такога становішча з’яўляецца сіндром дэфіцыту ўвагі з гіперактыўнасцю (СДУГ). Праблемныя паводзіны дзяцей са СДУГ абумоўлены функцыянальнай несфарміраванасцю пэўных зон галаўнога мозга, што праяўляецца нястрыманай зваротнай рэакцыяй часцей пры добрым інтэлекце. Праявы СДУГ у дзяцей адрозніваюцца разнастайнасцю: *дэфіцыт увагі праяўляецца надзвычайным ... Падрабязней »

Што такое дзіцячы аўтызм

Будучыя бацькі з нараджэннем дзіцяці звязваюць ажыццяўленне сваіх чаканняў і надзей. Аднак часам насуперак усім планам у сям’і з’яўляецца дзіця, не падобнае да іншых. Спецыялісты называюць яго дзіцем з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. У шэрагу даволі распаўсюджаных дзіцячых хвароб апошняга часу стаіць дзіцячы аўтызм. Дзіцячы аўтызм — гэта асаблівая форма парушэння псіхічнага развіцця з нераўнамернасцю фарміравання розных псіхічных функцый, са своеасаблівымі эмацыянальна-паводзінскімі, моўнымі ... Падрабязней »