Архів тега: Брэст

Табе, любімы горад!

Напярэдадні святкавання 1000-годдзя Брэста сярэдняя школа № 20 імя Героя Савецкага Саюза Д.М.Карбышава прыняла актыўны ўдзел у гарадскім фестывалі-конкурсе “Фарбы Брэста”. Па выніках конкурсу школа другі раз адзначана дыпломам пераможцы гарадскога фестывалю ў намінацыі “Найлепшае афармленне ўстановы сацыяльнай сферы”. Школа размешчана ў цэнтральнай частцы горада на перасячэнні дзвюх вуліц — Карбышава і Бу­дзёнага, і стан тэрыторыі заўсёды ў полі зроку жыхароў. ... Падрабязней »

З цікавасцю да традыцый

Шлях да вялікіх дасягненняў пачынаецца ў школе. Так, на ўроках абслуговай працы дзеці знаёмяцца з рознымі відамі творчасці, прычым чакаюць ад настаўніка дэманстрацыі новых і нетрадыцыйных відаў дзейнасці, рашэнняў, прыёмаў і матэрыялаў. Але новае, як вядома — гэта добра забытае старое. Традыцыйныя мастацкія рамёствы пры разумным і ўважлівым падыходзе арганічна ўваходзяць у сучасны побыт. Сярод іх — выцінанка, вышыванка, тэкстыльная ... Падрабязней »

Брэсцкіх вуліц чароўнае святло

“Дабы в граде впредь тьмы не было, установить на улицах, площадях и иных местах модных фонарей изрядно…” І кожны вечар у вызначаны час інтэлігентны ліхтаршчык Віктар Пятровіч, які насамрэч выглядае так, быццам з мінулай эпохі, прыходзіць з лесвіцай на пешаходную Савецкую вуліцу і запальвае ўсе 17 ліхтароў. Добрая, светлая і казачная традыцыя жыве ў Брэсце з 2009 года. Сёння Брэст ... Падрабязней »