Архів тега: дзеці

Анеміі ў дзяцей

Анемія (ад грэч. anemia — бяскроўе) — гэта стан, які характарызуецца зніжэннем колькасці гемаглабіну або гемаглабіну і эрытрацытаў у адзінцы аб’ёму крыві. Анемія дзеліцца на тры групы: 1) анеміі з прычыны страты крыві; 2) анеміі з прычыны парушэння крывятварэння; 3) анеміі з прычыны павышанага кроваразбурэння (гемалітычныя). Пры ўсіх відах анеміі ў хворых развіваецца гіпаксія ў выніку зніжэння ўзроўню гемаглабіну. Анемія ... Падрабязней »

Што рабіць бацькам, калі з дзіцяці здзекуюцца ў школе

Пра гвалт у школе і нават у дзіцячых садках было вядома ўжо даўно. Пачынаючы з 1905 года ў друку сталі з’яўляцца першыя работы, прысвечаныя гэтай праблеме, пік якіх прыйшоўся на канец саракавых гадоў мінулага стагоддзя. Сёння праблема школьнага, і нават дзетсадаўскага булінгу, хвалюе ўвесь свет. У перакладзе з англійскай мовы слова “булінг” азначае хуліган, забіяка, гвалтаўнік… А пад самім тэрмінам ... Падрабязней »

Радасць прыцягваецца радасцю

Штогод мы даём сабе абяцанне жыць па-новаму. Кожны бачыць гэта па-рознаму, але ўсе адзіныя ў адным — у імкненні жыць у радасці. Наша жыццё ўключае шмат складнікаў: дом, работа, сям’я, сябры, забавы і г.д. Работа — частка нашага жыцця, і не самая малая яе частка. Калі мы ўсюды гарманічныя, паспяховыя, а на рабоце адчуваем няёмкасць і згубленасць, жыць у радасці ... Падрабязней »

Артэрыяльная гіпертэнзія ў дзяцей і падлеткаў

Артэрыяльная гіпертэнзія ў дзяцей і падлеткаў сустракаецца адносна рэдка, але з’яўленне павышанага артэрыяльнага ціску ў падлеткавым узросце небяспечна рызыкай захавання яго ў наступныя гады і нядобрым прагнозам у адносінах да ўзнікнення ішэмічнай хваробы сэрца, інфаркту міякарда, інсульту і ў выніку інваліднасці і смяротнасці. Гэтыя захворванні вызначаюць структуру захваральнасці і смяротнасці дарослага насельніцтва ва ўсім свеце. Для Беларусі гэтая праблема таксама ... Падрабязней »

Што рабіць, калі сумна жыць?

Выконваючы ў жыцці пастаўленыя задачы і імкнучыся рэалізаваць розныя мэты — атрымаць адукацыю, выхаваць дзяцей ці зрабіць кар’еру, мы заўсёды адначасова знаходзімся пад ціскам і цэлага набору ўстановак. Напрыклад, прыносіць карысць людзям, умець рабіць тое, што трэба, а не тое, што падабаецца, браць адказнасць, адказваць за свае словы і ўчынкі — словам, не быць бестурботным, не ганяцца за задавальненнямі, быць ... Падрабязней »

Каляровы настрой

Як часта, гледзячы на сваё дзіця, мы хочам ведаць, што ж у гэтай маленькай галоўцы робіцца, пра што наш малы думае і што яго турбуе, які ў яго настрой у гэты момант. Настрой — адна з самых цікавых псіхалагічных з’яў. Вельмі цяжка прасачыць, як, чаму і калі ён паляпшаецца і пагаршаецца. Калі такія яркія эмацыянальныя станы, як гнеў, захапленне, лютасць ... Падрабязней »

Серозны менінгіт

Серозны менінгіт — група інфекцыйных захворванняў нервовай сістэмы, якія характарызуюцца вострым развіццём агульнамазгавога, менінгіяльнага сіндромаў і запаленчымі зменамі ў цэрэбраспінальнай вадкасці серознага характару. Серозныя менінгіты выклікаюцца часцей энтэравірусамі (вірусамі Каксакі і ЕСНА), радзей — вірусам эпідэмічнага паратыту, вірусам герпесу і інш. Шляхі перадачы — паветрана-кропельны і кантактны. Часцей за ўсё можна заразіцца ў шматлюдных месцах, праз брудныя рукі, дрэнна вымытыя ... Падрабязней »

Хто жыве ў пясочніцы?

Малыя могуць гадзінамі гуляць у пясочніцы. Але ці такі бяскрыўдны, як здаецца на першы погляд, пясок, дзе пры дапамозе вядзерца і “піражкоў” дзіця вывучае свет. У апошнія гады ўсё большая цікавасць праяўляецца да праблемы таксакарозу. Сімптаматыка гэтага гельмінтозу вельмі разнастайная, таму з ім могуць сустрэцца ўрачы самых розных спецыяльнасцей: педыятры, тэрапеўты, акулісты, гематолагі, гастраэнтэролагі, неўрапатолагі і іншыя. Таксакароз выклікаецца неўласцівым ... Падрабязней »

Як падрыхтаваць дзіця да школы

Калі мы выпраўляем нашых дзяцей у школу, мы купляем ім сучасную форму, модны партфель, шматлікія школьныя прылады, наведваем педыятра, — гэта значыць, клапоцімся пра фізічнае здароўе. Але, на жаль, мала ўвагі звяртаем на іх псіхічнае здароўе. Да эмацыянальнага жыцця ў нас пакуль не прынята ставіцца сур’ёзна, хаця б таму, што эмацыянальныя парушэнні часта не маюць ніякіх знешніх праяўленняў. Чалавек можа ... Падрабязней »

Малочныя зубы неабходна лячыць

Карыес часовых (малочных) зубоў уваходзіць у лік самых распаўсюджаных медыцынскіх праблем дзяцей. Існуе памылковае меркаванне, што малочныя зубы лячыць не трэба, таму што яны ўсё роўна выпадуць. Трэба разумець, што малочныя зубы неабходны для працэсу жавання, стрававання, развіцця маўлення, служаць асновай для фарміравання сківіц. Таму важна захаваць малочныя зубы здаровымі. Найбольш распаўсюджанай формай інфекцый часовых зубоў у дзіцяці з’яўляецца карыес. ... Падрабязней »