Архів тега: дзеці

У дзіцяці траўміраваны зуб. Што рабіць?

Радасць першых крокаў або першых спартыўных дасягненняў нярэдка азмрочваецца і першымі падзеннямі з сінякамі і ўдарамі. Здараюцца і больш цяжкія траўмы. Да іх можна аднесці такія траўмы сківічна-тварнай вобласці, як удары, вывіхі і пераломы зубоў. Часта гэта вельмі балючыя і непрыемныя выпадкі. Але бацькі і педагогі павінны ведаць: пры своечасовым звароце да спецыялістаў траўміраваныя зубы можна выратаваць. Пік траўм зубоў ... Падрабязней »

Апошні званок

Размова, канечне, пойдзе не пра вядомае свята апошніх майскіх дзён. Зрэшты і слова “апошні” тут хутчэй выкарыстана ў іншасказальным сэнсе. Пагаварыць хочацца пра званкі з мабільных тэлефонаў. Ніхто не будзе аспрэчваць, што мабільная сувязь трывала ўвайшла ў наша жыццё і паступова выцясняе звычайныя стацыянарныя тэлефоны. Людзям стала прасцей кантактаваць, бо яны заўсёды на сувязі. Аднак яшчэ некалькі гадоў назад Міжнароднае ... Падрабязней »

Бачыць наскрозь

Прыкладна 900 афтальмолагаў працуюць зараз у нашай краіне. Лічыцца, што гэта аптымальная лічба, зыходзячы з колькасці насельніцтва. Але ж і спецыялізаваная дапамога патрабуецца ўсё большай колькасці людзей, бо паталогіі органаў зроку — адна з самых распаўсюджаных праблем са здароўем. Практычна кожны другі школьнік мае тыя ці іншыя адхіленні. — У Беларусі, дарэчы, як і ва ўсім свеце, найбольш частымі прычынамі ... Падрабязней »

Парушэнне зроку ў дзяцей і падлеткаў

Парушэнне зроку — гэта стан, пры якім орган зроку атрымлівае скажоную інфармацыю пра аб’екты навакольнага асяроддзя. Найбольш распаўсюджаныя парушэнні зроку ў дзяцей — спазма акамадацыі, блізарукасць, дальназоркасць, астыгматызм. Сярод пералічаных спазма акамадацыі і блізарукасць сустракаюцца часцей за ўсё. Спазма акамадацыі — гэта паталагічны стан, пры якім мышца, якая адказвае за добры зрок удалячынь і блізка, знаходзіцца пастаянна ў стане скарачэння. ... Падрабязней »

Хутка ў школу

Паступленне дзіцяці ў школу — гэта пераломны момант у яго жыцці. Новыя ўмовы прад’яўляюць больш высокія патрабаванні да інтэлектуальнага і асобаснага развіцця будучага школьніка, а таксама да ступені сфарміраванасці ў яго вуснага маўлення, правільнага нарматыўнага гукавымаўлення. Паколькі асноўная функцыя маўлення — зносіны, любое маўленчае расстройства абавязкова адбіваецца на зносінах чалавека з іншымі людзьмі, асабліва тады, калі маўленне ў выніку парушанага ... Падрабязней »

Запас на год

Лета — самая чаканая пара для школьнікаў. І ў школу хадзіць не трэба, і забавы выбірай, якія хочаш (нават на каньках і лыжах пакатацца можна, толькі што не па снезе, а па асфальце). Дзеці раз’язджаюцца ў аздараўленчыя летнікі, лагеры працы і адпачынку, у вёску, на мора, а нехта застаецца ў горадзе. Аднак у любым выпадку час можна правесці не толькі ... Падрабязней »

Суровыя палотны дзіцячай памяці

Мы жывём і дзейнічаем у прасторы часу. Яго тканіна ахутвае нас, папаўняючыся новымі малюнкамі-падзеямі. У звычайным жыцці мы засяроджаны на новых, апошніх, яе ўчастках. Але ёсць абставіны і даты, якія падштурхоўваюць да ўспамінаў, да падарожжаў у аддаленыя прасторы часу і нават туды, дзе нас саміх яшчэ не было. Адны з самых важных абставін і дат, якія прымушаюць успомніць, — Дзень ... Падрабязней »

Што такое дзіцячы аўтызм

Будучыя бацькі з нараджэннем дзіцяці звязваюць ажыццяўленне сваіх чаканняў і надзей. Аднак часам насуперак усім планам у сям’і з’яўляецца дзіця, не падобнае да іншых. Спецыялісты называюць яго дзіцем з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. У шэрагу даволі распаўсюджаных дзіцячых хвароб апошняга часу стаіць дзіцячы аўтызм. Дзіцячы аўтызм — гэта асаблівая форма парушэння псіхічнага развіцця з нераўнамернасцю фарміравання розных псіхічных функцый, са своеасаблівымі эмацыянальна-паводзінскімі, моўнымі ... Падрабязней »

Не давярайце выхаванне дзяцей камп’ютару

Камп’ютары імкліва ўвайшлі ў наша жыццё. З часам яны сталі прэтэндаваць на вялікую частку вольнага часу не толькі дарослага, але і дзіцяці. Дашкольнікаў цяпер не прывабліваюць простыя, як раней, цацкі — яны імкнуцца хутчэй трапіць дадому толькі для таго, каб перайсці на другі ўзровень у запаветнай гульні. Школьнікі прапускаюць заняткі, бо ўсю ноч правялі ля манітора і не паспелі падрыхтавацца ... Падрабязней »

Імунітэт ад зімовых бед

Прастудныя захворванні з’яўляюцца пастаянным спадарожнікам халоднага перыяду года. У гэты час арганізм перажывае пэўны стрэс ад недахопу сонечных прамянёў, недахопу вітаміну D, частых пераахаладжэнняў. Імунітэт уяўляе сабой ахоўную рэакцыю арганізма, яго здольнасць супрацьстаяць дзеянню пашкоджвальных агентаў. Менавіта дзякуючы наяўнасці імунітэту арганізм спраўляецца з захворваннем. Акрамя таго, дзякуючы выпрацаванаму імунітэту чалавек хварэе на некаторыя інфекцыйныя захворванні толькі раз у жыцці, пасля ... Падрабязней »