Цяпер як ніколі важна забяспечыць свой арганізм рэчывамі, якія дапамагаюць у барацьбе з віруснымі інфекцыямі. І антыаксідантам тут належыць вельмі важная роля. Адным з кірункаў барацьбы з рэспіраторнымі віруснымі інфекцыямі з’яўляецца падтрыманне метабалічных працэсаў у клетках. З іх дапамогай павышаюцца ахоўныя рэакцыі клетак арганізма на акісляльныя працэсы, што адбываюцца ў арганізме, клеткі супраціўляюцца не толькі інфекцыям, але і хваробам сэрца, сасудаў, мозгу і ... Падрабязней »
Архів тега: хвароба
Ох ужо гэты насмарк!
Складана знайсці чалавека, які б хоць раз у жыцці не адчуў сімптомы вострага рыніту (насмарку). Часцей за ўсё дарослыя людзі ставяцца да яго несур’ёзна, лічачы, што ён пройдзе самастойна, і пачынаюць турбавацца толькі тады, калі на гарызонце з’яўляюцца сімптомы гаймарыту. Гэтага нельга сказаць пра дзяцей. Для іх бацькоў насмарк ледзь не самае сур’ёзнае захворванне ў жыцці дзіцяці, прычына бясконцых паходаў ... Падрабязней »
Самы “спартыўны” орган
Сэрца — самы “спартыўны” орган нашага цела. Яно складаецца з чатырох камер, якія, па чарзе скарачаючыся, прымушаюць кроў рухацца ў патрэбным напрамку. Адпачыць кожны аддзел сэрца можа толькі ў час дыясталы (расслабленне паміж скарачэннямі), якая доўжыцца долі секунды. І так усё жыццё без выхадных і адпачынкаў наша сэрца павінна нястомна працаваць круглымі суткамі, каб мы проста маглі жыць. Канечне, сэрцу ... Падрабязней »
У групе рызыкі — цяжарныя і немаўляты
У Беларусі ў 2017 годзе былі зарэгістраваны 324 тысячы пацыентаў з захворваннямі шчытападобнай залозы. Паталогіі гэтай залозы, як правіла, не маюць знешніх праяўленняў. А значыць, западозрыць, што ў арганізме збой менавіта на эндакрынным узроўні, могуць дапамагчы агульныя сімптомы, большасць з якіх ігнаруецца. Тым не менш і выпадзенне валасоў, і лушчэнне скуры, а таксама агульная млявасць, беспрычынныя дэпрэсія і агрэсія могуць ... Падрабязней »
Прастуды можна пазбегнуць?..
Здаецца, што чалавек прастуджваецца, калі яго прадзьмула скразняком, або ён трапляе пад ледзяны дождж, або прамачыў ногі. На самай справе прастуда — заразная хвароба і перадаецца пры кантакце з інфіцыраваным чалавекам, калі ў дыхальныя шляхі трапляюць кропелькі сліны або макроты хворага. Людзі прастуджваюцца ў халодны час таму, што праводзяць больш часу ў закрытых, скучаных памяшканнях, часцей кантактуюць з носьбітамі вострай ... Падрабязней »
Хранічны танзіліт
Хранічным танзілітам называюць хранічнае запаленне паднябенных міндалін. Аднак, калі быць больш правільным, гэта агульнае захворванне з лакалізацыяй працэсу ў паднябенных міндалінах. З кожным годам хворых з такім дыягназам становіцца ўсё больш, але самае страшнае тое, што, як і многія хваробы, хранічны танзіліт “маладзее” і ўсё часцей сустракаецца ў дзяцей 5—7-гадовага ўзросту. Частыя ВРВІ, ангіны, спрыяльная для мікробаў флора ў ротавай ... Падрабязней »
Каб быць здаровымі
Берагчы здароўе і ўмацоўваць імунітэт важна ўсім і заўсёды, асабліва зімой і ранняй вясной. У гэты час імунітэт, як правіла, слабее і арганізм мае патрэбу ў падтрымцы і ўмацаванні. Асноўнымі прычынамі зніжэння імунітэту з’яўляюцца: дрэнная экалогія, нерацыянальнае харчаванне, паніжаная фізічная актыўнасць, залішняя або недастатковая вага, дэфіцыт вітамінаў і мікраэлементаў, стрэсы, фізічныя і разумовыя перагрузкі, хранічнае недасыпанне, вірусныя інфекцыі, мікробы, бактэрыі. ... Падрабязней »
Яшчэ разок пра мёд і пчолку–працаўніцу
Мёд карысны старым і дзецям, хворым і здаровым. Яго можна есці з малаком і тварагом, хлебам і кашамі. Сапраўдная асалода піць чай з чароўным сотавым мёдам. А колькі ласункаў гатуюць з мёдам і з мёду! У далёкім мінулым, калі хацелі пажадаць чалавеку здароўя і багацця, гаварылі: “Няхай на вашым стале заўсёды будзе поўная чара мёду”. З пчолкай-працаўніцай параўноўваюць вельмі працавітага ... Падрабязней »
Супраціўленне не марнае
Рак малочнай залозы найбольш распаўсюджаны від раку ў жыхарак развітых краін свету. Але разам з тым гэта самы вывучаныі і самы вылечны від гэтай хваробы. Думаецца, усе ведаюць, што з гэтым анкалагічным захворваннем на ранніх стадыях можна паспяхова змагацца. Галоўнае, зразумела, — не прапусціць яго раннія стадыі. Па большай частцы такое папяраджэнне тычыцца, канечне, жанчын, хаця на гэты від раку ... Падрабязней »
Што такое дзіцячы аўтызм
Будучыя бацькі з нараджэннем дзіцяці звязваюць ажыццяўленне сваіх чаканняў і надзей. Аднак часам насуперак усім планам у сям’і з’яўляецца дзіця, не падобнае да іншых. Спецыялісты называюць яго дзіцем з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. У шэрагу даволі распаўсюджаных дзіцячых хвароб апошняга часу стаіць дзіцячы аўтызм. Дзіцячы аўтызм — гэта асаблівая форма парушэння псіхічнага развіцця з нераўнамернасцю фарміравання розных псіхічных функцый, са своеасаблівымі эмацыянальна-паводзінскімі, моўнымі ... Падрабязней »