Апошнім часам асаблівай папулярнасцю карыстаецца расліна з дробнымі кветкамі — калібрахоа. Калібрахоа — на дзіва прыгожая і пяшчотная разнавіднасць ампельных раслін. Гэта шматгадовая расліна сямейства паслёнавых, у дзікай прыродзе распаўсюджана ў Аргенціне, Бразіліі і Уругваі. У садовай культуры вырошчваюцца гібрыды прыродных відаў, яны лічацца аднагадовымі раслінамі. Кветкі калібрахоа маюць доўгія паніклыя сцябліны, з-за якіх расліну лічаць ампельнай. Даўжыня парасткаў у ... Падрабязней »
Архів тега: кветка
Горны снег, ці малачай
Калі вам патрэбны расліны, якія не патрабуюць асаблівага догляду і ўстойлівыя да шкоднікаў і хвороб, малачаі — гэта тое, што вы шукаеце. Але ёсць і нязручнасці пры рабоце з імі: перасаджваць іх трэба з вялікім камяком зямлі, а даглядаючы — пазбягаць судакранання з млечным сокам. На тэрыторыі нашай школы расло тры віды малачаяў: мнагакветны, кіпарысападобны і аблямаваны. Гэтыя травяністыя расліны ... Падрабязней »
Сярэбраны вадаспад
Дзіхондра — ідэальная расліна для кашпо і падвесных кашоў. Добрая яна і ў кантэйнерах рознай вышыні, а таксама як глебапокрыўная для імітацыі каскадаў і ручайкоў у ландшафтным дызайне, на горках або ў ракарыях. Дзіхондра прывабная і як сцелістая расліна, па ёй нават можна хадзіць. Паспрабуйце высеяць яе насенне ў месцах, дзе газонная трава не расце, і вы атрымаеце цудоўны дыван. ... Падрабязней »
Марсдэнія
Гэтая расліна, вядомая таксама як мадагаскарскі язмін і сцефаноціс, адрозніваецца вытанчаным пахам цудоўных воскападобных кветак. У асартыменце кветкавых крам часам сустракаецца сцефаноціс — прыгожаквітнеючы павойны хмызняк з сямейства ластаўневых. У дзікім выглядзе расце на востраве Мадагаскар. Сучасная назва гэтай расліны — марсдэнія багатаквітнеючая. Па дэкаратыўных якасцях яна канкурыруе з такімі папулярнымі пакаёвымі ліянамі, як клерадэндрум і хоя. У марсдэніі бліскучае зялёнае, ... Падрабязней »
Недатыка бальзамін
Недатыкай бальзамін называюць таму, што пры нязначным дотыку да каробачкі яго плода яна раптоўна адкрываецца. Пяць створак імгненна скручваюцца і з сілай выстрэльваюць насенне. За сваё працяглае і пышнае цвіценне расліна атрымала яшчэ адну назву — “агеньчык”. У Германіі яе называюць “старанная Ліза”, а ў Англіі — “клапатуха Лізі”. Бальзамін садовы ў Аўстрыі называюць “цудоўная венка” — жыхары гэтай краіны параўноўваюць ... Падрабязней »
Кветка колеру месяца
Табернемантана, нягледзячы на сваю экзатычную назву, у доглядзе не вельмі пераборлівая расліна, пры гэтым цвісці можа круглы год, калі ёй забяспечыць добрыя ўмовы. Часцей за ўсё ў пакаёвым кветкаводстве сустракаецца табернемантана растапыраная і яе махрыстая форма. У яе прыгожае цёмна-зялёнае глянцавае лісце і белыя духмяныя кветкі. У простай формы пяць пялёсткаў, якія злёгку закручаны па спіралі і нагадваюць лопасці прапелера. ... Падрабязней »
Вясновая рапсодыя
У сёлетнім красавіку ідзе мокры снег, дзьме зусім не цёплы вецер, але ўсё ж такі жыццё набірае сілу. Успомніце, з якой любоўю вы саджалі восенню першацветы, нарцысы, цыбульныя кветкі — крокусы, мускары, сцылы, хіёнадоксы. І адбыўся веснавы цуд — усё гэта зацвіло або рыхтуецца да цвіцення. Цудоўна перазімавала гейхера — яе барвовае лісце так і ззяе рознымі пералівамі, выпусціла свае ... Падрабязней »
Глаксінія, або сінінгія
Сінінгія здзіўляе сваімі шыкоўнымі аксаміцістымі кветкамі, якія вельмі нагадваюць па форме раструб грамафона. Завезлі яе ў Еўропу ў канцы ХІХ стагоддзя з Паўднёвай Амерыкі. Да сённяшняга дня кветкаводы вывелі дзясяткі відаў расліны, якія адрозніваюцца памерамі і афарбоўкай кветак. Сінінгію кветкаводы часцей называюць іншым імем — глаксінія. Пасадка Асаблівасцю глаксініі з’яўляецца тое, што ў яе ёсць перыяд спакою. Пасля яго заканчэння, ... Падрабязней »
Заміякулькас: непатрабавальны догляд і простае размнажэнне
Заміякулькас — цудоўны хмызняк, дэкаратыўнае лісце якога прываблівае многіх кветкаводаў. Родам гэтая расліна з Афрыкі, чым і тлумачыцца наяўнасць у яе масіўнага каранёвага клубня, які назапашвае важкі аб’ём вільгаці. Шчыльнае цёмна-зялёнае лісце заміякулькаса быццам пакрыта васковым налётам, дзякуючы якому кветка выглядае шыкоўна. Заміякулькас — доўгажыхар, непатрабавальная расліна, добра расце ў звычайнай дзярновай зямлі. Гэты прыгажун любіць святло, летам цудоўна сябе ... Падрабязней »
Мужчынскае шчасце
Антурыум — кветка-фламінга, мужчынскае шчасце — гэта чароўная кветка, якая вырошчваецца ў хатніх умовах. Радзімай кветкі лічыцца Паўднёвая і Цэнтральная Амерыка. Налічваецца каля 800 відаў антурыуму. Расліна дасягае ў вышыню 40 см, мае насычанае зялёнае лісце. Суквецці антурыуму могуць быць розных адценняў: ружовыя, белыя, чорныя, сінія, чырвоныя. Догляд кветкі даволі просты, калі захоўваць некаторыя правілы. Глеба Для таго каб ваш антурыум ... Падрабязней »