Маё знаёмства з пуансеціяй, альбо каляднай зоркай, было даволі незвычайным. У адной з устаноў на падаконніку стаяла хілая раслінка з зялёным лісцем, на верхавінцы якой размяшчаўся чырвоны хвосцік. Аказалася, што гэта пуансеція і ёй ужо некалькі гадоў. Інфармацыі па доглядзе незвычайнай кветкі ў той час было мала, і многія проста выкарыстоўвалі калядную зорку як святочны навагодні букет. Малачай найпрыгажэйшы, або ... Падрабязней »
Архів тега: кветка
Магічная сіла пеларгоніі
Пеларгонія адносіцца да сям’і гераніевых. Іншая, больш звычная назва гэтай кветкі, — герань. Радзімай гэтай мілай і такой знаёмай усім нам з дзяцінства расліны з’яўляецца Паўднёвая Афрыка. Калісьці верылі, што пеларгонія валодае магічнымі ўласцівасцямі. Тады яна выкарыстоўвалася ў якасці талісмана для прыцягнення дабрабыту і шчасця, а таксама прымянялася ў магіі. Лічылася, што чароўныя ўласцівасці пеларгоніі залежаць ад афарбоўкі кветак. Так, ... Падрабязней »
Эхеверыя
Сярод таўсцянкавых прадстаўнікі роду эхеверыя (эчэверыя) — адны з самых упадабаных дэкаратыўных хатніх раслін. Хоць па марфалагічнай будове ўсе эхеверыі падобныя, уражваюць разнастайнасць форм і афарбовак іх лісця і знешняе аблічча парасткаў-разетак. Гэты сукулентны род уключае больш за 120 відаў (па некаторых звестках — 150). Ён названы ў гонар іспанскага батаніка і мастака Атанасіа Эчэверыя Кадоя, які жыў у XVIII ... Падрабязней »
Зязюльчыны боты, венерын чаравічак
Пафіяпедзілюм — венерын чаравічак — атрымаў сваю назву ад слоў “пафас” — назва вострава, на якім, паводле паданняў, нарадзілася Венера, і pedilon — сандаля, чаравічак. У Францыі пафіяпедзілюмы так і называюць — венерын чаравічак, у Англіі — чаравічак лэдзі, у Амерыцы — кветка-макасін, у Расіі іх называлі: адамава галава, чаравічак вапняковы, зязюльчыны боты, мар’ін чаравічак, пеўнікі. Разам з калядным дрэвам ... Падрабязней »
Цудоўная ліяна
Калі б праводзіўся конкурс прыгажосці сярод дэкаратыўных шматгадовых ліян, павойны бружмель быў бы ў ліку першых. Ён упрыгожвае сад у любую пару года, а асабліва прывабны ён у час цвіцення, калі спрэс пакрыты падоўжанымі кветкамі ў эфектных суквеццях на канцах парасткаў. Кожны бружмель мае свае асаблівасці, якія трэба ўлічваць пры яго вырошчванні. Але ўсе віды сонцалюбівыя, даволі патрабавальныя да пажыўнасці ... Падрабязней »
Скумпія гарбарная, ці Парыковае дрэва
Скумпія гарбарная — найпрыгажэйшы дэкаратыўны куст сямейства анакардыевых. Я ўпершыню ўбачыла яе ў Брэсце, каля ўніверсітэта ў садзе бесперапыннага цвіцення, а потым і ў родным Гродне. Дзякуючы сваім якасцям і папулярнасці, скумпія атрымала мноства назваў у розных народаў: фарбавальнае дрэва, саф’янавы ліст, алізарынавае дрэва, жаўціннік, дубільнае дрэва. Але самую прыгожую назву ёй далі ў Старажытнай Русі — цуда-дрэва. З-за шырокай ... Падрабязней »
Тая, што сумуе па вадзе…
Менавіта так слова “гартэнзія” перакладаецца з латыні. Гартэнзія — шматгадовы паўхмызняк з цёмна-зялёным лісцем. Суквецце — парасонік, складаецца з кветак, у якіх замест пялёсткаў густыя чашалісцікі. Ёсць гатункі з белымі, блакітнымі, ружовымі, бэзавымі і чырвонымі чашалісцікамі. Цвіце і ў пакоі, і ў адкрытым грунце з красавіка па лістапад. Пасадка Высаджваюць садовую гартэнзію ў грунт восенню ці вясной на адлегласці не ... Падрабязней »
Кветка-султан
Упершыню юку ніткаватую я ўбачыла яшчэ школьніцай, у 1976 годзе, у парку Сухумі. Таму і ўспрыняла яе, як звычайную цеплалюбівую расліну. Але якое ж было здзіўленне, калі я ўбачыла такую юку ва ўсёй квецені ў садзе бесперапыннага цвіцення каля ўніверсітэта ў Брэсце, прыехаўшы туды на сустрэчу з выпускнікамі! Заўважала яе і ў жыхароў прыватнага сектара. Але здзівілася яшчэ больш, убачыўшы ... Падрабязней »
“Разбіла мне сэрца дыцэнтра”
У гады майго дзяцінства гэтая арыгінальная кветка так і называлася — разбітае сэрца. Расла яна амаль на кожным падвор’і і разрасталася так хутка, што яе нават высялялі за плот. Асабліва яе ніяк не даглядалі, расла сама па сабе. А потым на даволі працяглы перыяд гэтая кветка была забыта. Зараз дыцэнтра, так яна называецца па-навуковаму, перажывае другое нараджэнне. Выведзена шмат новых ... Падрабязней »
Галандскія касачы
Амаль усе добра ведаюць карэнішчавы касач, які яшчэ называюць барадатым. Галандскі касач сустракаецца радзей, але ён не менш прыбавны, чым яго сабрат. Звычайна гэта касач сіняга колеру, з жоўтымі мазкамі ў цэнтры трох звісаючых пялёсткаў, так званых фолсаў, а тры іншыя, накіраваныя ўверх, таксама сіняга колеру. Гэты гатунак доўга захоўвае прывабны выгляд. Ён, дарэчы, ёсць і ў мяне, але аб ... Падрабязней »