Архів тега: кветнік

Пад пунсовымі ветразямі

Тэрыторыя Аўсянкаўскай сярэдняй школы Горацкага раёна нагадвае велізарны кветнік. Вясной тут цвітуць нарцысы, прымулы, крокусы, арабіс. Летам дзяцей і дарослых радуюць сваім хараством ружы, гартэнзіі, сальвіі, лілеі, петуніі, браткі. Упрыгожылі тэрыторыю школы і малыя архітэктурныя формы з выкарыстаннем камянёў: карабель “Пунсовыя ветразі”, “Смоўж”, “Каменны шар” і “Кропелькі расы”. У цэнтры знаходзіцца ландшафтная кампазіцыя “Пунсовыя ветразі”. Традыцыйна тут праводзяцца многія важныя ... Падрабязней »

Вось і лета прайшло

За вокнамі — верасень. І хоць сёлета па абяцаннях сіноптыкаў нас чакае сапраўднае бабіна лета, яркія фарбы нашых кветнікаў становяцца больш спакойнымі, мяккімі, на змену чырвонаму і сіняму прыходзяць жоўты і ярка-рыжы колеры аксамітак, хрызантэм, рудбекіі. Кожны раз у канцы сезона перачытваю свае кветкавыя нататкі, якія вяду з 2010 года, і ўспамінаю найбольш яркія падзеі сезона, аналізую праблемныя моманты, мару ... Падрабязней »

Тут жыве казка

Калі я завочна пазнаёмілася з кветнікам Святланы Уладзіміраўны Ільюк, педагога-дэфектолага дзіцячага сада № 453 сталіцы, адразу ўспомніла, што англічане пра такіх гавораць: “гэты чалавек нарадзіўся з зялёнымі пальцамі”. І сапраўды, якімі прыгожымі і вясёлымі выглядаюць усе яе кветкі — як шматгадовыя, так і аднагадовыя! На сваёй дачы, дзе для ўсяго гэтага царства хапае месца і можна даць волю фантазіі, яна ... Падрабязней »

Манахромныя кветкі

У кожнага з нас ёсць свае любімыя колеры. Аднаму падабаецца жоўты, другому — сіні, трэцяму — вытанчаны белы. Салідныя кветкавыя фірмы часам прадаюць наборы насення для кветніка аднаго колеру. Але такая кампазіцыя — на аматара. Я, напрыклад, мару пра такі кавалачак свайго невялікага кветніка. Памятаю, у адной установе ўбачыла ў сярэдзіне мая звычайныя нізкарослыя касачы фіялетавага колеру, доўга памятала гэтую ... Падрабязней »

Гейхера

Пра існаванне такой дэкаратыўналісцевай расліны, як гейхера, я даведалася каля дзесяці гадоў назад. У адным з кветкавых каталогаў убачыла гэтую прыгажосць з цёмна-бардовым лісцем і ажурнымі мяцёлкамі кветканосаў. Калі пачала цікавіцца садовымі раслінамі больш актыўна, шукала яе на рынках. На жаль, яна не так распаўсюджана, як, напрыклад, хоста, таму і прадаецца нячаста, ды і кошт даволі высокі. Але аднойчы мне ... Падрабязней »