Архів тега: лета

Бяспечныя паводзіны ў спякоту

Лета — выдатны сезон: пара адпачынкаў, загарадных  прагулак,  адпачынку на прыродзе.  Аднак  залішняе знаходжанне на сонцы,  асабліва  ў  гарачыя дні, небяспечнае і  можа  прывесці  да  рэзкага пагаршэння здароўя,  звязанага з пераграваннем арганізма. У  групе рызыкі ў першую чаргу знаходзяцца  дзеці  і  пажылыя людзі, а таксама  асобы,  якія  пакутуюць на хваробы сістэмы  кровазвароту  і  парушэнні абмену рэчываў (цукровы  дыябет, захворванні шчытападобнай  ... Падрабязней »

Лета і дзеці

Правільныя паводзіны ў летнія гарачыя дні дапамогуць не толькі зберагчы здароўе дзяцей, але і ўмацаваць яго. Пачнём з арганізацыі сну. Трэба свое­часова ўкладваць дзяцей спаць — для аднаўлення сіл, росту і развіцця. Летам дзеці павінны спаць пры адчыненых вокнах. Дзіўна чуць пры 28 градусах цяпла, што вокны толькі што зачынілі, таму што ўжо праветрылі пакой. Павінен быць забяспечаны правільны пітны рэжым, бо ў ... Падрабязней »

Якім павінен быць летні адпачынак?

Летнія канікулы — доўгачаканая пара для ўсіх хлопчыкаў і дзяўчынак пасля напружанага навучальнага года. Не трэба рана ўставаць, хадзіць у школу і рабіць дамашнія заданні. Цэлыя тры месяцы вольнага часу! Як правільна размеркаваць час на канікулах? Асноўная праблема ў тым, што дзеці дрэнна ўсведамляюць магчымасці і перавагі вольнага часу, а бацькі забываюць, што самі калісьці былі дзецьмі. Пакуль дзеці радуюцца ... Падрабязней »

Бяспечнае маленства

Многае залежыць ад таго, які прыклад падаюць бацькі Праблему дзіцячага траўматызму многія разглядаюць, ставячы сябе на месца бацькоў, з іх пункту гледжання. Але на яе карысна зірнуць яшчэ і вачыма спецыялістаў. Па словах галоўнага педыятра Міністэрства аховы здароўя Валянціны Ваўчок, за апошнія 5 гадоў дзіцячую смяротнасць удалося знізіць. У 2011 годзе загінулі 262 дзіцяці, у 2016 — 154. Сёлета не ... Падрабязней »

Не трэба трымаць сонечны ўдар

Лета, сонца, мора, адпачынак і… сонечны ўдар. Як бы сумна гэта ні гучала, але ніколі не варта цалкам расслабляцца і забываць пра сваё здароўе. Пры высокай тэмпературы паветра арганізм пераграваецца і траціць здольнасць падтрымліваць нармальную тэмпературу цела. Гэта можа адбыцца дзе заўгодна: на пляжы, на рабоце, у машыне. Для цеплавога ўдару не патрэбны прамыя сонечныя промні, бывае дастаткова залішне шчыльнага ... Падрабязней »

Дзеці і вада — бяда?

Самы лепшы час года для дзяцей — гэта лета. Ад адчування свабоды можна звар’яцець, а ад таго, што наперадзе шмат часу для адпачынку, увогуле страціць галаву. І гэта не перабольшанне, бо пасля навучальнага года дзеці, закінуўшы заплечнікі і партфелі, нават думаць не хочуць пра абавязкі, правілы і розныя табу. Усё! Свабода! Адстаньце ўсе! Адно з самых любімых месцаў адпачынку і ... Падрабязней »

Піць і сабе не нашкодзіць

Мозг рэагуе на недахоп вады цэлым комплексам непрыемных адчуванняў: слабасцю, недамаганнем, пачуццём стомленасці, нечаканымі прылівамі крыві да твару, успышкамі раздражнення і нават бескантрольнага гневу, неспакоем і дэпрэсіяй. Акрамя таго, з’яўляюцца болі ў суставах і пазваночніку, расстройствы страўнікава-кішачнага тракту (запоры, пякотка, спазмы), парушаюцца функцыі імуннай сістэмы — і гэта яшчэ не поўны пералік форм пратэсту вашага арганізма. Залішняе спажыванне вады пагаршае ... Падрабязней »

Запас на год

Лета — самая чаканая пара для школьнікаў. І ў школу хадзіць не трэба, і забавы выбірай, якія хочаш (нават на каньках і лыжах пакатацца можна, толькі што не па снезе, а па асфальце). Дзеці раз’язджаюцца ў аздараўленчыя летнікі, лагеры працы і адпачынку, у вёску, на мора, а нехта застаецца ў горадзе. Аднак у любым выпадку час можна правесці не толькі ... Падрабязней »

На дачу — з задавальненнем, з дачы — са здароўем

Дача шмат каму з нас дапамагае расслабіцца і аднавіцца пасля работы ў офісе і на вытворчасці, атрымаць зарад здароўя і бадзёрасці на наступны тыдзень. Але не варта забываць, што гэтая ж любімая дача можа стаць крыніцай небяспекі і траўматызму. Для тых, хто прыязджае на дачу паляжаць у шэзлонгу і прайсціся па хваёвым лесе, правілы паводзін тыя ж, што і ў ... Падрабязней »

Паэканомце сэрца ў спёку

Для сардэчнікаў спёка — сур’ёзнае выпрабаванне. Цяжэй за ўсё пры вільготнасці паветра вышэй 80%. У кардыёлагаў летам самы ў прамым сэнсе слова гарачы сезон. Менавіта ў спёку, паводле шматгадовай статыстыкі, колькасць зваротаў па тэрміновую медыцынскую дапамогу ўзрастае на чвэрць. Сэрца прыхоплівае прама на вуліцы або дачным участку. Часцей за ўсё ахвярамі сонца становяцца пажылыя людзі з гіпертаніяй, стэнакардыяй і ішэмічнай ... Падрабязней »