Архів тега: педагог

Расквеціць жыццё творчасцю

Сярод педагогаў шмат творчых людзей. Настаўнікі Воранаўшчыны не выключэнне. Захапленне творчасцю не толькі павышае адукацыйны патэнцыял іх педагагічнай дзейнасці, што настаўнікі дэманструюць падчас урокаў, майстар-класаў, удзелу ў конкурсах, але і дае магчымасць адпачыць, атрымаць асалоду, захапіць творчасцю сваіх вучняў. Аб’яднаць такіх людзей і прадэманстраваць іх хобі вырашылі ў Воранаўскім цэнтры творчасці дзяцей і моладзі. Там правялі конкурс, на якім крэатыўныя ... Падрабязней »

Галасавая гігіена педагога

Голас — гэта прылада працы педагога. Галасавыя звязкі настаўніка падпадаюць пад цяжкую нагрузку, больш жорсткую, чым яны здольны вытрымаць. Кожны, хто прафесійна эксплуатуе свой галасавы апарат, абавязаны мець элементарныя веды пра гігіену голасу, што загартуе і засцеражэ галасавы апарат ад захворванняў. Гэта частка прафесійнай культуры педагога. Галасавы апарат, як і іншыя сістэмы арганізма, з часам слабее пад уплывам хвароб або ... Падрабязней »

Як навучыцца разумець дзіця і ладзіць з ім

Прадстаўнікам нашай педагагічнай прафесіі выпадае магчымасць заняцца ў летні сезон, які імкліва набліжаецца, нечым незвычайным, нязвыклым, новым. Магчыма, проста справай па душы. А калі аб’яднаць і тое, і другое, то паспрабуем прапанаваць нашым чытачам, асноўная прафесія якіх — навучанне іншых, змяніць пазіцыю і самім нечаму навучыцца, выбраўшы справай па душы больш глыбокія і эмацыянальныя зносіны са сваімі дзецьмі. Нечаканая такая ... Падрабязней »

Вясна ідзе — творцам дарогу!

Адзін чалавек — як чароўны куфэрак з казкі. З выгляду сціплы, а раскрый яго — якіх толькі багаццяў і цудаў там не знойдзеш! Менавіта так можна сказаць і пра нашу гераіню Іну Аляксандраўну Садзілаву. Яна сама творчы чалавек, захоплена выяўленчым мастацтвам, ды яшчэ ў яе выдатна атрымліваецца да гэтага мастацтва далучаць малодшых школьнікаў. Іна Аляксандраўна — педагог дадатковай адукацыі сярэдняй ... Падрабязней »

Магія педагагічнай творчасці існуе!

Калі паставіць мэту знайсці хаця б адно дзіця ў свеце, якое не любіць маляваць, як вы думаеце, ці скончыцца поспехам такая задума? Вы думаеце, што наўрад ці? Немагчыма з гэтым не пагадзіцца. Педагог дадатковай адукацыі Ганна Валер’еўна Палягонька таксама пацвярджае сваю любоў да выяўленчага мастацтва ў дзяцінстве. — Я запаўняла ўсе альбомы для малявання, якія мама дарыла ў дзяцінстве. Вядомае ... Падрабязней »

У свеце настаўніцкіх захапленняў

Як ляціць час, калегі! Вось ужо і першая чвэрць скончылася — наперадзе канікулы. Многія з нас чакаюць іх з нецярпеннем, таму што менавіта на канікулах ёсць магчымасць удзяліць час сваім захапленням. Мне заўсёды здавалася, што настаўнік настолькі заняты, што ў яго проста няма ні сіл, ні часу на хобі. Аказваецца, я памылялася. У свабодны ад рабочых будняў час настаўнік імкнецца ... Падрабязней »

У свеце малінавых рамонкаў, драконавых дрэў і дзіцячых успамінаў

У данастаўніцкім жыцці Наталля Фёдараўна Богуш займалася цікавай і важнай справай: працавала ў лабараторыі іонаабменных матэрыялаў пры Акадэміі навук БССР. Дарэчы, іонаабменныя фільтры можна выкарыстоўваць для ачысткі паветра і вады ад хімічных, бактэрыялагічных і механічных забруджванняў. Напрыклад, фільтры для ачысткі вады на касмічных станцыях, распрацаваныя ў гэтай лабараторыі, лёталі ў космасе. Аказваецца, на кожнага члена экіпажа для гігіенічных мэт на ... Падрабязней »

Беражыце голас!

Голас — падарунак прыроды чалавеку, такі ж унікальны, як адбітак пальцаў ці радужная абалонка вока. Па голасе можна многае даведацца пра чалавека: пол, узрост, статус, настрой, стан здароўя, адносіны да суразмоўцы. Для педагога голас мае асаблівае значэнне: гэта яго рабочы інструмент. І, як любы іншы інструмент, ён патрабуе да сябе ўвагі і штодзённага догляду. Аднак у педагагічных вышэйшых навучальных установах ... Падрабязней »

Ад лялькі Барбі да цукерачнага карабля

Цукерачна-букетны перыяд — так гавораць пра час, калі адносіны людзей, якія адчуваюць адно да аднаго сімпатыю, самыя яркія і афарбаваны ў радасныя тоны. У нашай рубрыкі сёння менавіта такі час, але толькі не ў пераносным сэнсе, а ў самым прамым. Чаму? А таму што ў Кацярыны Вікенцьеўны Бурак, педагога ясляў-сада № 137 Мінска, справа па душы так і называецца — ... Падрабязней »

Школьны дзень з сімфоніяй Моцарта

Наталля Браніславаўна Хазяева — чалавек з характарам дасягненняў, з адукацыяй педагагічнай і эканамічнай. Акрамя гэтага, яна пастаянна вучыцца на розных курсах, трэнінгах. Самая значная справа па душы зараз, якая захапляе шчыра і натхняе на педагагічныя дасягненні, — гэта арт-тэрапія. У перакладзе з англійскай мовы арт-тэрапія абазначае выкарыстанне мастацтва як тэрапеўтычнага фактару. Вучоныя (М.Лібман) тлумачаць арт-тэрапію як выкарыстанне сродкаў мастацтва для ... Падрабязней »